Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





1 варыянт



1. Адзначце, якія прыметы дзеяслова мае дзеепрыметнік:


1) час;

2) род;

3) стан;

4) трыванне;

5) поўную і кароткую формы.


 

2. Якім членам сказа будзе выдзелены дзеепрыметнік у сказе: Сцежкі кветкамі абсаджаны, дрэвы ў шэпце ціхім туляцца.


1) азначэнне;

2) увах. у склад разв. азначэння;

3) выказнік;

4) увах. у склад выказніка.


 

3. Якім членам сказа будзе выдзелены дзеепрыметнік у сказе: Коні шпарка беглі па наезджанай саннай дарозе.


1) азначэнне;

2) увах. у склад разв. азначэння;

3) выказнік;

4) увах. у склад выказніка.


 

4. Якім членам сказа будзе выдзелены дзеепрыметнік у сказе: Ледзь жывыя, аблепленыя тванню,

мы выбраліся на бераг


1) азначэнне;

2) увах. у склад разв. азначэння;

3) выказнік;

4) увах. у склад выказніка.


 

5. Адзначце дзеепрыметнікі залежнага стану:


1) высушаны;

2) пацямнелы;

3) завезены;

4) вывучаемы;

5) намаляваны;

6) хвалюючы;

7) намоклы;

8) абвергнуты;

9) зарослы;

10) пажаўцелы.


 

6. Адзначце тыя словазлучэнні, у якіх не з дзеепрыметнікамі пішацца разам:


1) (не) абмалочанае збожжа;

2) (не) чаканая надзея;

3) пытанне (не) вырашана;

4) (не) скошанае, а зжатае поле;

5) (не) разгорнуты падручнік;

6) заняткі (не) закончаны;

7) (не) сабраны вучнямі гербарый;

8) (не) асветленая вуліца;

9) (не) узаранае вясною поле;

10) (не) паўторны краявід.


 

7. Адзначце дзеепрыметнікі, якія ўтварыліся пры дапамозе суфікса -н-:


1) распушчаны;

2) зламаны;

3) сарваны;

4) прынесены.


 

8. Знайдзіце сказ, у якім дзеепрыметнік мае наступныя марфалагічныя прыметы: зал. ст., пр. ч., зак. тр., ужыты ў адз. л., ж. р., Нскл.:

1) У праменнях сонца трапеча паветра, насычанае пахам жыццяносных сокаў зямлі.

2) За высокім рэдзенькім частаколам свіцілася пабеленая хатка.

3) На азіраючыся, Соня пабегла, злёгку прытопваючы яшчэ не скашаную мурожную траву.

 

9. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметныя звароты выдзяляюцца коскамі:

1) Перад вамі ляжаць шырокія шляхі адкрытыя бацькамі.

2) Лес асветлены і абагрэты сонцам пазіраў зусім весела.

3) Стомлены доўгай дарогай Андрэй з радасцю сустрэў аднавяскоўцоў.

4) Трапляліся даўнія лесасекі зарослыя дрэўцамі і маліннікам.

5) Адагрэтая за вясну зямля набралася сіл.

 

10. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі во ўжыванні дзеепрыслоўяў.

1) Чытаючы кнігу, у мяне ўзнікла некалькі пытанняў.

2) Сломку выгнуўшы дугою, звісае колас над зямлёю.

3) Пад’язджаючы да вёскі, лінуў сапраўдны лівень.

4) Сцёпка сядзеў угнуўшы галаву.

5) Седзячы ў кіназале, яго захапіла мара стаць акцёрам.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.