|
|||
Камедыя Я.Купалы “Паўлінка”(тэст)Камедыя Я. Купалы “Паўлінка”(тэст) 1. Твор “Паўлінка” Я. Купалы гэта: а) трагедыя б) камедыя в) драма. 2. Час напісання п’есы: 1) 1906 г.; 2) 1912 г.; 3) 1916 г.; 4) 1910 г.; 5) 1909 г. 3. Першая пастаноўка п’есы адбылася: 1) 21 лютага 1913 г. у Санкт-Пецярбургу; 2) 3 снежня 1914 г. у Мінску; 3) 27 студзеня 1913 г. у Вільні; 4) 17 верасня 1912 г. у Маскве; 5) 3 мая 1944 г. у Томску. 4. Колькі актаў у камедыі? 1) 1; 2) 2; 3) 3; 4) 4; 5) 5. 5. Колькі герояў у творы? 1) 5; 2) 7; 3) 6; 4) 3; 5) 4. 6. Імя галоўнай гераіні: а) Альжбета б) Паўлінка в) Марылька 7. Па чыім даносе арыштавалі Якіма Сароку? 1) А. Быкоўскага; 2) С. Крыніцкага; 3) П. Пустарэвіча; 4) Альжбеты; 5) Агаты. 8. Хто па прафесіі Якім Сарока? 1) судовы следчы; 2) земляроб; 3) доктар; 4) настаўнік; 5) музыка. 9. Каму належаць выслоўі? 1) “каханенькая, родненькая” __; 2) “тудэма-сюдэма”__; 3) “вось-цо-да”__; 4) “Вот так на ўсе бакі дзеўка!.. як сторублёвая кабыла” __; 5) “Як зязюлька, праз акно фырр, а пятух цап, а поп крапілам пырсь! ” __. 1) А. Быкоўскаму; 2) С. Крыніцкаму; 3) Якіму Сароку; 4) Агаце; 5) Пранцісю Пустарэвічу. 10. Дапоўніце выразы : а ) Паўлінка (да музыкаў). Мацуйцеся, мацуйцеся, музыканцікі. А то ўжо ногі чэшуцца. Так і хочацца з панам Адольфам сыпнуць “Лявоніху”. Адольф. Фі! Я ________________________________ _________________________________________________________________________________________ б) Паўлінка. Ізноў скруціў (папраўляе). Вось гэтак было, гэтак біць трэба, а з гэтай хаджу, і пан Адольф ізноў _____________________________________________________________________________ в) Сцяпан. Ты гэта, каханенькая, родненькая, куды манілася ляцець? Паўлінка. Я!.. Я!.. хацела замуж ісці. Сцяпан і Альжбета. Праз вакно?! Паўлінка. А што ж, калі ___________________ _________________________________________________________________________________________ 11. Які герой з’яўляецца ў п’есе толькі адзін раз? _____________________________________________ 12. Як Сцяпан Крыніцкі называе Якіма? ____________________________________________________ 13. Пазнайце героя па яго выказванні: а) “Бацькі спачатку пазлуюць, пазлуюць трохі і адпусцяцца, – ведама, бацькоўскае сэрца”_________ б) “Выбачайце, выбачайце, каханенькая, родненькая, адно не скажыце, што ўсяго было ўдаволь, толькі прынукі не было” ______________________________________________ в) ”Собственно, ці свінні елі, ці шляхта папасавалася – гэтак, вось-цо-да, стол выглядае, пане дабрудзею” _____________________________________ г) “Э-э! Я думала, хто там! Ажно нічога людскага. Толькі ездзіць ды нюхае, якая дзяўчына пасагу больш мае, а сам дык голы, як бізун” ________________________________________________ д) “Але, але! Калісь былі ўсе мужыкі, ну дык цяпер кожны чалавек мужыцкага роду, хоць каторы і прыкідваецца панам ці графам. Ды і што гаварыць! Адам і Ева і то былі мужыкамі” _________________ е) “Ціха, мае дзеткі, ціха. Не гаруй, не маркоцься, міленькая, вельмі. Неяк жа ды будзе. Бог найвышэйшы, тудэма-сюдэма, міласэрны, і аб тваёй тут цяжанькай долі не забудзецца” ______________ ж) “Хэ-хэ-хэ! Я да ўсякай патраплю падлізацца” __________________________________________ 14. Пазнайце героя па яго кароткай характарыстыцы: а) добрая і спагадлівая жанчына, якая любіць дачку, але ва ўсім падпарадкоўваецца мужу _________ б) інтэлігентны чалавек, змагар за інтарэсы простага люду____________________________________ в) збяднелы шляхціц, які, аднак, не ганарыцца сваім паходжаннем, любіць роднае, беларускае ________ г) абмежаваны чалавек з велізарнымі прэтэнзіямі і мізэрнымі магчамасцямі _____________________ д) прыгожая, разумная, актыўная ў абароне свайго шчасця ___________________________________ е) небагаты шляхціц, клапатлівы бацька, някепскі гаспадар, аднак яму ўласціва фанабэрыстасць і жаданне выдаць дачку за “панка” ____________________________________________________ ж) знешне суровая і грубая, аднак добрая і чулая да іншых жанчына ___________________________ 15. Дзе адбываецца дзеянне камедыі “Паўлінка”? а) у хаце Сцяпана Крыніцкага; б) у хаце Пранціся Пустарэвіча
|
|||
|