Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Тураўскае княства-зямля.



 

  1. Дзяржаўнасць уходніх славян. Княствы на тэрыторыі Беларусі.

1. Тры перыяды сярэдневяковай гіторыі Б. Падзеі ў мінулыя часы -- гістарычныя падзеі. Перыяд — прамежак часу, у які адбыліся падзеі. Вылучаюцца тры перыяды гісторыі Сярэднявечча Б. (з VI да канца XV ст. ).

        Першы перыяд (VI — IX стст. ) працягваўся прыкладна 400 гадоў (ранняе сярэднявечча). Гэта быў час разлажэння першабытнаабшчыннага ладу, калі зараджалася і павялічвалася маёмасная няроўнасць сярод лю­дзей.

       Другі перыяд (X — XIII стст. ) працягваўся так­сама каля 400 гадоў (высокае сярэднявечча). Гэта час устанаўлення феадальных адносін.

       Трэці перыяд – (14 – 15 стг. ) – працягваўся каля 200 г. Далейшае развіцце феадальных адносін (позняе сярэднявечча).

       У У1 – У111 стст. у славян на змену родавай абшчыне прышла тэрытарыяльная (суседская). У гэты ж час склаліся буйныя аб’яднанні славянскіх плямён – племенныя княжанні. Яны сталі асновай славянскай дзяржаўнасці. Першым раннефеадальным дзяржаўным утварэннем усходніх славян з’яўляецца Кіеўская Русь, якая узнікла ў канцы 1Х ст. Сучасные вучоныя лічаць, шот у фарміраванні Старажытнарускай дзяржавы значную ролю адыгралі нарманы (варагі, вікінгі). Варажскім канунгам (князем) быў Рурык, нашчадак або спадвіжнік якога Алег у 882 г. сумеў аб’яднаць два цэнтра ўсходніх славян: Наўгародскую Русь і Кіеўскую Русь і стварыў дзяржаву з цэнтрам у Кіеве. Горад ён назваў “маці гарадам рускім”.

       Гэтыя падзеі, апісаныя у старажытнарускім летапісу “Аповесць мінулых гадоў”, палажылі пачатак доўгай дыскусіі паміж “нарманістамі”, лічыўшымі варагаў заснавальнікамі Старажытнарускай дзяржавы, і “антынарманістамі”, адмаўляўшымі іх удзел у фарміраванні дзяржаўнасці ва ўсходніх славян.

       Старажытнаруская дзяржава сфарміравалася з племенных княжаній, якія доўгі час захавалі формы самакіравання, і фактычна з’яўляліся федэрацыяй зямель, аб’яднанай агульнай правячай дынастыяй князеў – Рурыкавічаў. Рэзідэнцыяй вярхоўнага князя і галоўным горадам быў Кіеў. У гарадах – цэнтрах зямель (валасцей) правілі князья з дынастыі Рурыкавічаў. Але гэтыя вобласці не з’яўляліся іх спадчыннымі ўладаннямі. Абязаннасцю ўсіх князеў быў удзел у сумесных ваенных паходах са сваімі дружынамі.

       Князь Алег здзейніў шэраг паходаў з мэтаю ўмацаваць дзяржаву: у 883 г. на зямлю драўлян, у 884 г. – северан, у 885 г. – радзімічаў, з каторых пачалі браць даніну. Крывічы і дрыгавічы прымалі ўдзел у паходах пераемніка Алега князя Ігара (912-945) на Канстанцінопаль. Значна пашырыў тэрыторыю Старажытнарускай дзяржавы князь Святаслаў Ігаравіч (964-972 гг. ). Найбольшага магутцтва Кіеўская Русь дасягнула ў першай палове Х1 ст. пад час кіравання князеў Уладзіміра Святаслававіча Святога (980-1015 гг. ) і Яраслава Уладзіміравіча Мудрага (1019-1054). У складзе Кіеўскай Русі знаходзілася большая частка беларускіх зямель.

 

Схема “Першыя князі Рурыкавічы на Русі ў 1Х-сярэдзіне Х1 ст. ”

Рурык, Алег (рэгент), Ігар, Святаслаў

                                          Яраполк, Алег, Уладзімір.

                                                                             Ізяслаў, Святаполк, Яраслаў.

 

Полацкае княства.

       Племенное княства крывічоў-палачан стала асновай Полацкага княства, першы ўспамін пра якога можна сустрэць у “Аповесці мінулых гадоў” пад 862 год. Першым вядомым полацкім князем быў Рагвалод. Згодна з летапісам, ён “прыйшоў з-за мора” у 960-970 гг. У летапісах захавалася паданне аб неудачным сватаўстве князя Уладзіміра да дачкі Рагвалода Рагнеды, датуемай 980 г. Уладзімір насільна вывез яе ў Ноўгарад, дзе прадставіў усім у якасці новай жонкі Гарыславы. Іх сын Ізяслаў палажыў пачатак дынастыі полацкіх князёў, якую склалі князі Брачыслаў (1003-1044 гг. ), Усяслаў Чарадзей ( 1044 – 1101 г. ) і іх нашчадкі.

       Легендамі авеяна імя УсяславаБрачыслававіча, які атрымаў прозвішча Чарадзей. Ён быццам бы нарадзіўся ад чараўніцтва. Звыш 50 год, з 1044 па 1101 г., князь кіраваў Полацкай зямлей.

       У час кіравання Усяслава Брачыслававіча таксама ішла барацьба паміж Кіевам і Полацкам. З сакавіка 1067 г. на беразе ракі Нямігі адбылася страшэнная бітва. Бітву на Нямізе апісаў невядомы аўтар паэмы «Слова пра паход Ігаравым»: “Нямігі крывавыя берагі не збожжам былі засеяны зноў — засеяны касцьмі рускіх сыноў”. Усяслаў адступаў. Нягледзячы на выйграную бітву, князі Яраслававічы прапанавалі мір і запраслі Усяслава на перамовы, гарантуючы яму бяспеку прысягай на крыжы. Усяслаў адправіўся на перамовы з двума сынамі. Аднак Яраславічы пайшлі на клятвапарушэнне, схпілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кіеў (везлі як вязня ў драўлянай труне). У 1068 г. кіеўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызвалілі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Праз 7 месяцаў ён вярнуўся на раздіму.

Усяслаў займае ганаровае месца ў гісторыі нашай краіны. У час яго кіравання Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і найвышэйшай ступені незалежнасці. У той час, калі ў астатніх усходнеславянскіх княствах з другой паловы Х1 ст. пачынаецца актыўнае дзяленне на ўдзелы, Полацкая зямля застаецца цэласнай дзяржавай з адзіным цэнтрам у Полацку. У гэты перыяд адбыліся такія значныя падзеі для Полацкага княства, як замацаванне за Полацкам Ніжняга Падзвіння, будаўніцтва Сафійскага сабора, аднаўленне Менска, барацьба за пашырэнне ўсходняй мяжы княства. Ен апошні князь, які валодаў усёй Полацкай зямлёй.

Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная вайна, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяслававіч, які праводзіў палітыку ўзвышэння Мінска і ўсю сваю энергію накіроўваў на ўмацаванне і пашырэнне межаў Менскага княства. Гэта выклікала незадавальненне Кіева, якое прывяло да войнаў і плянення Глеба кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам.

       У Х11 ст. Полацкая зямля распалася на удзельные княства: Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае, Ізяслаўскае, а таксама Герцыке і Кукенойс у Ніжнім Падзвінні. Першым вылучыўся Віцебскі удзел, затым Мінск.

       У заканадаўчых адносінах Полацкая зямля кіравалася вечам, а ў выканаўчых – князем і яго дружынай. Веча запрашала князя, дамоўлівалася з ім аб умовах яго княжання, прымала абавязковыя для насельніцтва рознага роду пастановы, вызначала на пасады ўраднікаў (чыноўнікаў), аб’яўляла вайну, заключала мір.. У выпадку парушэння князем дагавора веча пазбаўляла яго паўнамоцтваў. Выканаўчая улада абараняла тэрыторыю, ажыццяўляла адміністрацыйнае кіраванне і г. д. Уступленне князя на прастол суправаджалася строга вызначаным рытуалам прынясення клятвы. Новы князь прысягаў абараняць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы яе жыхароў.

Улада ў Полацкім княстве ў Х—XII ст. пераходзіла ад бацькі да старэйшага сына. Калі ў князя не было дзяцей – ўлада пераходзіла яго брату. Калі непажаданага князя народ выганяў, то запрашалі другога, заўсёды з полацкага княжацкага роду. Першы абавязак князя -- арганізацыя і камандаванне войскам. Другі -- збор даніны з насельніцтва. Князь абараняў Полацкую зямлю, ведаў зносінамі з іншымі землямі, разглядаў судовыя справы. Княжацкая ўлада забяспечвала парадак у Полацкай зямлі. У князя -- свая дружына (атрад узброеных і спецыяльна абучаных ваеннай справе людзей).

Тураўскае княства-зямля.

На поўдні Беларусі знаходзіцца невялікі гарадскі пасёлак Тураў на р. Прыпяць – калісьці цэнтр Тураўскага княства. Тураўскае княства узнікла на аснове княжання дрыгавічоў. Самае першае ўпамінанне пра Тураў сустракаецца ў 980 г., калі “.. Рагвалод прыйшоў з-за мора (са Скандынавіі), назваўшы воласць сваю Полацк, а Тур – Турове, ад яго ж і тураўцы празваліся”. Незразумела, якая сувязь была паміж князямі Рагвалодам і Турам. Некаторыя гісторыкі лічаць іх братамі, іншыя гавораць аб легендарнасці асобы Тура. Але археолагі дакладна ўстанавілі, што Тураў быў пабудаваны ў канцы Х ст., таму летапіснаму паведамленню можна давяраць.

Тураўская зямля лічылася вотчынай кіеўскіх князеў, пагэтаму тут княжылі члены кіеўскага княжацкага дома. Яны маглі адначасова княжыць і ў Кіеве. Непасрэдна Туравам кіраваў прадстаўнік князя – пасаднік. Веча тут іграла другарадную ролю. Гарадскім апалчэннем камандаваў тысяцкі. Другім па значэнню у Тураўскай зямлі быў Пінск. Пагэтаму і княства часта называюць Турава-Пінскае.

У Сярэднім Пабужжы значным цэнтрам з’яўляўся горад Бярэсце, першы ўспамін сустракаецца пад 1019 г. Берасцейская зямля ў розны час уваходзіла ў склад больш буйных – Тураўскага і Галіцка-Валынскага княстваў. У беларускім Панямонні важную ролю іграла Гародня (Гродно, 1142 г. ). Землі Сярэдняга Падняпроўя з гарадамі Мсціслаў і Крычаў у Х11-Х111 стст. уваходзілі ў склад Смаленскага княства.

  Берасцейская зямля: уваходзілі гарады Берасце, Бельск, Кобрын, Каменец, Мельнік, Дарагічын, якія знаходзіліся паабапал Заходняга Буга і яго прытокаў.. Першы ўспамін пра Берасце адносіцца до 1019 г

       Верхняе Панямонне: Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Наваградак. Гародня заснована ў 1127 г. Наваградак упершню упамінаеца у летапісе у 1235 г. (некаторыя лічаць у 1044 г. ).

       Пасожжа: Мсціслоў, Крычаў, Прупой (Слаўгарад). Мсціслаў – упамінаецца 1136 г, Гомель – 1142 г. у Іпацьеўскім летапісе.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.