Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





СЕЙБІТ НАДЗЕІ  ЛЮДСКОЙ



СЕЙБІТ НАДЗЕІ  ЛЮДСКОЙ

Настаўнік – ты гордасць Радзімы,
Ты – сейбіт надзеі людской…
Для школьнікаў – светач любімы,
Са шчыраю боскай  душой…

Табой наш народ  ганарыцца,

І кажа  з падзякай і ў слых:
Ты ведаў - святая крыніца,

Карэньчык для кветак  жывых…

Ты ў думках дзіцячых - найлепшы,
Ім  дорыш надзеі прыбой,
Ты – сонца прамень найцяплейшы-

З Алімпавай ласкай сваёй…

З надзеяй на ўсіх вас глядзім мы,

Як кельняю ведаў сваіх -

Падмурак для шчасця Радзімы

Будуеце  з душ маладых!..

Цаніце братоў нашых рускіх,

Свабоду ад Пушчынскіх з”яў…

Шануйце наш край Беларускі,
І тых, хто калісь ваяваў!..

Настаўнікі – ўсе ў нас  любімы,

Бо ў працы заўжды маюць плён…

Кахайце, як маці - Радзіму,
Наш Чавускі, добры раён!

Жадаю я ўсім без аглядкі
Здароўя і доўгіх гадоў,

Каб толькі за працу дзесяткі

Вам слаў Мікалай Варанцоў!

                                                 Усім вам – мой поціск сяброўскі,

Здзяйснення - задуманых спраў,

І каб старшыня наш Драздоўскі

Зарплату міністра вам даў!...

З павагай Мікалай  Салаўцоў, паэт,
узнагароджаны Саюзам пісьменнікаў

Беларусі Ганаровым Знакам – медалём

“За вялікі ўклад у літаратуру”, Гана-                                                               ровы ветэран працы.

                                                       5 кастрычніка 2018 года.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.