Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Змест праграмы. Метадычныя ўказанні



 

Значэнне слова і лексічная спалучальнасць

Змест праграмы

Навучыць вызначаць лексічнае значэнне слова ў кантэксце, выпрацоўваць уменні лексічна правільна спалучаць словы.

Метадычныя ўказанні

Асноўныя паняцці: Агульная характарыстыка лексічнага складу афіцыйна-дзелавога стылю. Дэтэрміналізацыя лексікі. Семантыка-стылістычная характарыстыка слоўнікавага складу дакументаў. Разбурэнне афіцыйна-дзелавога стылю ў выніку неапраўданага ўжывання рознастылёвых кампанентаў.

Дакладнасць маўлення як камунікатыўная якасць у першую чаргу ўласціва навуковаму і афіцыйна-справавому стылям, таму што тут пераважаюць адназначныя словы і выразы, устойлівыя звароты, стандартныя сродкі. Такія кніжныя стылі, як навуковы і афіцыйна-справавы, не дапускаюць парушэння стандартнай структуры ва ўжыванні сінтаксічных канструкцый, азначэнняў, правілаў і т. п. Напрыклад, асцярожнасць трэба праяўляць, ужываючы мнагазначныя паняцці тыпу гліняны і гліністы, балотны і балоцісты, дзелавы і дзелавіты, канструктыўны і канструкцыйны. Дакладнасць патрабуе рэзка размяжоўваць сінанімічныя паняцці, сачыць за іх спалучэннем з іншымі часцінамі мовы: якасці ці ўласцівасці, рухомасць ці рух, выкарыстоўваць ці прымяняць.

Выбар слова, выбар значэння слова і веданне лексічнай спалучальнасці мае вялікае значэнне для дасягнення такой якасці маўлення як дакладнасць. Дакладнасць, як адзначалася, з’яўляецца важным крытэрыем мовы АДС.

Выбар слова - ужыванне слова ў кантэксце з пункту гледжання яго семантыкі, стылістычнай афарбоўкі і стылёвай прыналежнасці. Выбар слова мае праблему матываванага выкарыстання канкрэтнага сіноніма з сінанімічнага раду, антоніма з антанімічнай пары, тэрміна, жарганізма, фразеалагізма і інш. лексічных сродкаў.

Лексічная спалучальнасць слоў – гэта магчымасць слова “звязвацца” з іншымі словамі кантэксту, не парушаючы семантычных і сінтаксічных заканамернасцяў падобнай сувязі.

           Тэрміны - гэта словы або тэрміналагічныя словазлучэнні, якія ўваходзяць у тэрміналагічную сістэму пэўнай галіны навукі, культуры, вытворчасці, абазначаюць спецыяльнае паняцце і маюць дакладнае лагічнае азначэнне. Для АДС характэрна выкарыстанне тэрмінаў, якія адпавядаюць ДАСТу: дэфект, грузападымальнасць і інш.

Наменклатура (наменклатурная лексіка) - гэта сукупнасць уласна назваў канкрэтных аб'ектаў навакольнай рэчаіснасці, якія вывучаюцца рознымі навукамі, ужываюцца ў тэхніцы, вытворчасці. Асноўнае адрозненне паміж тэрмінамі і номенамі многія лінгвісты бачаць у наяўнасці абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі.

Тэндэнцыя да міжнароднай стандартызацыі найменняў абумоўлівае той факт, што значны працэнт тэрміналагічнай лексікі складаюць інтэрнацыянальныя тэрміны (пераважна лацінскага ці грэчаскага паходжання), або тэрміны са звязанымі кампанентамі лацінскага ці грэчаскага паходжання: стылістыка, мемарандум, канвенцыя і інш.

Кантрольныя пытанні:

1. Якімі адзнакамі характарызуюцца адзназначныя і мнагазначныя словы?

2. Што разумеецца пад прамым і пераносным значэннем?

3. Што такое лексічная спалучальнасць слоў?

4. Як дасягаецца такая якасць маўлення як “дакладнасць” у АДС?

5. Як мы падыходзім да значэння слоў пры складанні тэксту дакумента?

6. Прывядзіце прыклады абмежаванай спалучальнасці слоў.

У чым заключаецца стылістычная памылка – няправільны выбар слова?

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.