|
|||
Характарыстыка. Студэнткі 5 курса факультэта беларускай і рускай філалогіі. дзённай формы навучання БДПУ імя М. Танка. Козіч Настассі СяргееўныХарактарыстыка Студэнткі 5 курса факультэта беларускай і рускай філалогіі дзённай формы навучання БДПУ імя М. Танка Козіч Настассі Сяргееўны Студэнтка Козіч Настасся Сяргееўна праходзіла практыку ў гімназіі № 12 горада Мінска з 8 лістапада да 22 снежня 2012 года і праводзіла заняткі беларускай мовы і літаратуры ў 9 «Б» класе. Падчас праходжання педагагічнай практыкі самастойна правяла 17 урокаў па беларускай мове і літаратуры на тэмы: Ян Баршчэўскі. Апавяданні «Плачка», «Сын Буры» (заліковы ўрок, адзнака – 9); Творчая работа. Напісанне сачынення-разважання па апавяданнях Я. Баршчэўскага; Канстанцін Вераніцын. Паэма «Тарас на Парнасе»; Тарас Шаўчэнка. Вершы «Думка», «Садок вішнёвы каля хаты»; паэма «Цары» (урывак) (заліковы ўрок, адзнака – 9); Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Камедыя «Пінская шляхта»; Выкрыццё чыноўніцтва ў п’есе. Вобраз Кручкова (заліковы ўрок, адзнака – 8); Духоўная абмежаванасць засцянковай шляхты ў камедыі «Пінская шляхта»; Кастусь Каліноўскі. Газета «Мужыцкая праўда», № 2; верш «Марыська чарнаброва, галубка мая» (заліковы ўрок, адзнака – ); Францішак Багушэвіч. Прадмовы да зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі»; Складаназалежныя сказы з даданай дапаўняльнай часткай, сродкі сувязі, знакі прыпынку; Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі месца, часу, умовы; сродкі сувязі, знакі прыпынку (заліковы ўрок, адзнака – 9); Складаназалежныя сказы з даданымі акалiчнаснымі часткамі прычыны, мэты, уступальнымi і параўнальнымi часткамi; сродкi сувязi, знакi прыпынку; Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі спосабу дзеяння, меры і ступені; сродкі сувязі, знакі прыпынку; Пераклад з рускай мовы на беларускую публіцыстычнага тэксту; Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Складаназалежныя сказы з паслядоўным і сузалежным падпарадкаваннем. Правярала вучнёўскія сшыткі па беларускай мове і літаратуры (правяраліся наступныя віды працаў: дамашнія і класныя работы, самастойныя класныя работы, пераклад, сачыненні-разважанні). На ўроках літаратуры актыўна выкарыстоўваліся мультымедыйныя сродкі (прэзентацыі, нарэзкі з фільмаў), сродкі нагляднасці (табліцы, партрэты). Настасся Сяргееўна выкарыстоўвала на практыцы тэорыю методыкі выкладання беларускай мовы і літаратуры, курсу псіхалогіі і педагогікі. У час практыкі студэнтка праявіла цікавасць да выкладчыцкай дзейнасці, адказна паставілася ў справе рыхтавання да заняткаў, улічвала індывідуальныя асаблівасці вучняў і класа ў цэлым. Назіраліся спробы наладзіць кантакт з аўдыторыяй. З праграмаю практыкі студэнтка справілася.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры – Мігранава Наталля Валер’еўна
|
|||
|