Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ПАДРЫХТОЎКА І АФАРМЛЕННЕ РЭФЕРАТА



ПАДРЫХТОЎКА І АФАРМЛЕННЕ РЭФЕРАТА

ПА ФІЛАСОФІІ

Рэферат (лат. ) — даклад на пазначаную тэму, які ўключае агдяд існуючых літаратурных і спецыяльных крыніц па той ці іншай праблеме.

1. Рэферат павінен мець наступную структуру:

· тытульны ліст,

· змест,

· уводзіны,

· асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы,

· заключэнне,

· спіс літаратуры ў алфавітным парадку.

2. На тытульным лісце ўказваецца назва агульнаадукацыйнай установы, кафедра, назва работы, № групы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, прозвішча, імя, імя па бацьку выкладчыка, месца знаходжання агульнаадукацыйнай установы, год.

3. Ва ўводзінах даецца кароткая характарыстыка тэмы рэферата, абгрунтоўваецца яе актуальнасць, раскрываюцца мэты і задачы работы, даецца пералік літаратуры і асноўных крыніц, на аснове якіх падрыхтаваны рэферат.

4. У асноўнай частцы рэферата коратка, але поўна падаецца матэрыял па раздзелах, кожны з якіх раскрывае сваю праблему або розныя бакі адной праблемы. Кожны змястоўны блок (глава, раздзел, падраздзел) павінен мець загаловак.

5. Пры напісанні рэферата неабходна ўказваць спасылкі на крыніцы, адкуль узяты матэрыялы, у квадратных дужках указваць нумар па спісе літаратуры і старонку [12, c. 5].

6. Заключэнне павінна быць кароткім, канкрэтным, у ім павінны ўтрымлівацца вывады па выніках работы, а таксама інфармацыя пра згоду ці нязгоду з аўтарамі цытуемых крыніц. Заключэнне не павінна перавышаць па аб’ёме ўводзіны.


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ”

 

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.