Этапы ўрока
| Дзейнасць настаўніка
| Дзейнасць
вучняў
| Формы, метады, прыёмы навучання
| Прагназуемыя вынікі
| Абсталяванне
|
1. Пралог да ўрока
| Стварэнне адпаведнай атмасферы ўрока, настрою на супрацоўніцтва.
| Уключэнне ў работу разам з настаўнікам.
| Паказ відэараду, слуханне музычнай кампазіцыі, слова настаўніка.
| Уменне хутка ўключацца ў патрэбны від дзейнасці. Стварэнне агульнага эмацыянальнага фону ўрока.
| Музычны запіс гурта “Камерата” (dadatak2), відэарад з палотнаў М. Шагала, урывак з “Пісьма да Віцебска”.
|
2. Арганізацыйны момант
| Тлумачэнне адметнасці ўрока, прадстаўленне першаснай інфармацыі пра М. Шагала, высвятленне эмацыянальнага настрою класа на работу.
| Праца ў “Лістах эмацыянальнага настрою”.
| Слова настаўніка, самааналіз з дапамогай “Ліста эмацыянальнага настрою”.
| Стварэнне неабходнага настрою на ўрок, аналіз асабістых пачуццяў і ўражанняў.
| “Лісты эмацыянальнага настрою” (на кожнага вучня).
|
3. Пастаноўка тэмы і задач урока
| Фармулёўка з дапамогай вучняў лінгвістычнай тэмы ўрока.
| Фармулёўка тэмы ўрока.
| Слова настаўніка, апора на вобраз, франтальная гутарка.
| Канкрэтызацыя вучэбнай мэты, зацікаўленасць работай на ўроку.
| Адпаведны слайд на дошцы.
|
4. Этап актуалізацыі ведаў па тэме “Адасобленыя азначэнні”
| Арганізацыя праверкі ведаў, наяўных на пачатак урока.
| Выкананне міні-тэставай работы.
| Індывідуальная работа, прымяненне ведаў на практыцы.
| Актуалізацыя ведаў і навыкаў, атрыманых на папярэднім уроку, развіццё ўменняў самаарганізацыі.
| Карткі для правядзення ўваходнага кантролю (dadatak4).
|
5. Этап вызначэння чаканняў ад знаёмства з мастаком
| Далейшае паглыбленне вучняў у праблему ўрока. Праверка ўваходнага кантролю, аналіз узроўня засваення вучнямі тэмы.
| Праца ў “Лістах эмацыянальнага настрою”.
| Самааналіз, работа з праблемнымі пытаннямі.
| Стварэнне неабходнага настрою на ўрок, аналіз асабістых пачуццяў.
| Партрэт М. Шагала пэндзля Ю. Пэна, “Лісты эмацыйнага настрою”.
|
6. Этап сістэматызацыі ведаў па тэме. Метад “К’юбінг”
| Высвятленне ўзроўню тэарэтычнага валодання тэмай, умення абгрунтоўваць свой адказ, прыводзіць прыклады, прапрацоўка выпадкаў памылак ўваходнага кантролю.
| Актуалізацыя ведаў па тэме “Адасобленыя азначэнні” праз метад на гульнёвай аснове.
| Метад “К’юбінг”, гутарка. Франтальная работа.
| Актывізацыя вучняў, сістэматызацыя тэарэтычных ведаў па тэме, уключанасць усяго класа ў работу, удасканальванне ўменняў будаваць вуснае выказванне, прыводзіцьпрыклады.
| Кубік (dadatak5), пытанні да метаду.
|
7. Этап адпрацоўкі ведаў і ўменняў
| Арганізацыя практычнай дзейнасці вучняў.
| Прымяненне ведаў на практыцы, самакантроль, вызначэнне ўласных прабелаў ў ведах.
| Індывідуальная работа са звязным тэкстам.
| Уменне ацаніць свае веды, вызначыць недахопы ў іх. Развіццё кругагляду.
| Тэкст “Шагал-мастак” (dadatak6). Гатовыя сказы на інтэрактыўнай дошцы.
|
8. Міні-рэфлексія
| Арганізацыя самастойнай работы вучняў. Правядзенне гутаркі з класам.
| Самакантроль, зверка з эталонам, пабудова вусных выказванняў.
| Індывідуальная работа, самарэфлексія, вуснае выступленне.
| Уменне сістэматызаваць свае веды, рэфлексіраваць іх, выказваць уласны пункт гледжання.
| Карткі для правядзення рэфлексіі з 2-юх частак - заданне і эталон, пытанні для гутаркі з класам.
|
9. Падвядзенне вынікаў першага ўрока
| Матывыцыя на “актыўны адпачынак”, пошукавую дзейнасць вучняў.
| Знаёмства з задачамі на актыўны адпачынак.
| Гутарка з класам.
| Працяг паглыблення ў праблему ўрока, карысны і актыўны адпачынак.
| Канверты з пытаннямі для актыўнага адпачынку.
|
10. Этап работы ў групе
| Настройка на работу, арганізацыя працы ў групах.
| Абмеркаванне вынікаў сваіх апытанняў і міні-даследаванняў, абгрунтаванне высноў пра дасведчанасць гімназістаў і настаўнікаў у пытаннях беларускага мастацтва.
| Абмеркаванне. Групавая работа.
| Развіццё навыкаў аналітычнай дзейнасці, здольнасці фармуляваць свае думкі.
| Мэбля, расстаўленая для работы ў групах.
|
11. Работа з аналітычным метадам PRES
| Пастаноўка праблемнага пытання. Кансультацыя вучняў.
| Суаднясенне набытай інфармацыі са сцвярджэннем. Падбор доказаў і фактаў. Падрыхтоўка да вуснага выказвання.
| Метад PRES
P – point of view – пункт гледжання
R – reason – прычына
E - example – прыклад
S – summary – вывад
| Развіццё ўменняў прымянення ведаў у нестандартнай сітуацыі, развіццё элементаў творчай дзейнасці, аналітычнага мыслення, знаходжання прычынна-выніковых сувязяў.
| |
12. Этап самастойнай работы вучняў і ўзаемакантролю
| Арганізацыя практычнай дзейнасці вучняў, арганізацыя гутаркі з вучнямі па тэксце.
| Прымяненне ведаў на практыцы, самакантроль, ліквідацыя ўласных прабелаў ў ведах, пабудова вусных звязных выступленняў.
| Індывідуальная работа са звязным тэкстам.
| Уменне ацаніць свае веды, недахопы ў іх. Развіццё кругагляду.
| Тэкст “Шагал-мастак” (dadatak8). Гатовыя сказы на інтэрактыўнай дошцы.
|
13. Калектыўны творчы этап работы з вершам “Для Бэлы”
| Арганізацыя дзейнасці вучняў, пастаноўка праблемнага пытання.
| Суаднясенне ведаў, набытых раней, з новай інфармацыяй, прымяненне іх у нестандартнай сітуацыі, супрацоўніцтва ў групе.
| Калектыўная работа над праблемай.
| Стварэнне арыгінальнага паэтычнага твора, развіццё ўменняў супрацоўнічаць у групе.
| Тэкст верша М. Шагала “Для Бэлы”.
|
14. Індывідуальны творчы этап работы. Апісанне карціны Шагала “Акно ў Парыж”
| Арганізацыя творчай дзейнасці васьмікласнікаў, пашырэнне асобаснага кругагляду дзяцей, знаёмства з “Банкам паняццяў”.
| Стварэнне аўтарскага тэксту.
| Індывідуальная работа.
| Развіццё ўніверсальных навыкаў успрыняцця рэчаіснасці, увасобленай у жывапісным палатне, развіццё элементаў творчай дзейнасці, здольнасці фармуляваць свае думкі.
| Слайд з “Банкам новых паняццяў”, карціна М. Шагала “Акно ў Парыж”
|
15. Тлумачэнне дамашняга задання
| Матывацыя вучняў для далейшай работы па тэме.
| Усведамленне зместу дамашняга задання
| | Зацікаўленасць вучняў у далейшым знаёмстве з творчасцю М. Шагала.
| |
16. Падвядзенне вынікаў урока
| Каменціраванне работы класа, звяртанне ўвагі на найбольш актыўных вучняў, на ўдалыя творчыя знаходкі, арганізацыя сістэматызацыі вывучанай тэмы.
| Параўнанне двух тэкстаў, аналіз маўленчай сітуацыі.
| Індывідуальная работа, параўнанне.
| Развіццё аналітычнага мыслення, уменняў рабіць вывады.
| Выказванні карыстальнікаў інтэрнета пра фільм “Страсці па Шагалу”.
|
17. Рэфлексія
| Дапамога ў асэнсаванні інфармацыі ўрока, псіхалагічнага стану.
| Суаднясенне сваіх пачуццяў з колеравымі мазкамі, стварэнне гумарыстычных характарыстык урока.
| Індывідуальная і франтальная работа. Слова настаўніка. Чытанне характарыстык.
| Развіццё светапогляду вучняў
| “Лісты эмацыйнага стану”, фарбы, пэндзлі, холст на падрамніку.
|