Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Шагал – паэт



 

 dadatak8

Шагал – паэт

Мала хто ведае, што Марк Шагал быў (так)сама і выдатным паэтам. Яму шчодра адоранаму ад прыроды разнастайнымі талентамі надзвычай удаваліся “белыя вершы”. Поўныя спрадвечнай мудрасці і прыгажосці яны не пакідаюць раўнадушнымі і нашых сучаснікаў. Паэзія мастака падобная да яго жывапісных халстоў напоўнена святлом і паветрам.

Шагал быў сваім у асяроддзі рускіх і французскіх паэтаў. Зачараваны абаяльным А. Блокам ён хацеў паказаць свой юнацкі сшытак з вершамі, сябраваў з С. Ясеніным. А ўражаны глыбінёй шагалаўскіх карцін У. Маякоўскі падарыў Марку сваю кнігу з надпісам: “Дай Бог, чтоб каждый шагал, как Шагал”.

Натхнёны творчасцю М. Гогаля Шагал стварае цыклы ілюстрацый да яго твораў. А на раннюю лірыку мастака выдавочны ўплыў аказала паэзія А. Фета. У 2007 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыла свет невялічкая кніжачка “Марк Шагал. Паэзія” падрыхтаваная да друку Р. Барадуліным.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.