Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Шагал-мастак



 

dadatak 6

Шагал-мастак

    Шлях Марка Шагала да мастацтва быў вельмі цярністым перасыпаным камянямі рэлігійных прымхаў і беднасці. Яму народжанаму ў шматдзетнай яўрэйскай сям’і давялося пайсці супраць шматвяковай забароны на маляванне жывёл і людзей. Парушэнне такого закона пагражала выгнаннем з яўрэйскай абшчыны, размешчанай у адным з бядняцкіх раёнаў Віцебска. Аднак адораны ад прыроды юнак не мог не маляваць. І тады бацька здаецца і адпускае сына вучыцца ў Пецярбург, кінуўшы на стол 27 рублёў, заробленых цяжкой працай грузчыка рыбнай лаўкі.

    У 1911 годзе на стыпендыю атрыманую ад кіраўніцтва Рысавальнай школы Шагал едзе ў Парыж. Праз тры гады вырашае наведаць бацькоў у Віцебску, куды і накіраваўся на некалькі тыдняў. Але затрыманы Першай Сусветнай вайной спыніўся ў родным горадзе аж на 10 гадоў! Тут ён зазнаў чалавечае шчасце, узяўшы за жонку Бэлу Разельфельд, дачку віцебскага ювеліра.

Восенню 1923 года сям’я мастака запрошаная французскім сябрам назаўсёды пакідае Беларусь і едзе ў Парыж. Калі пачалася Другая Сусветная вайна кіраўніцтва музея Сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку прапануе Шагалу пераехаць у ЗША, каб выратаваць сябе ад фашысцкіх рэпрэсій. Тут у 1944 годзе памірае жонка Бэлы, верная і мудрая муза мастака.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.