Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Агінскі Спеўны Сход – 09 снежня 2015 г.



Аддаюся я каханню Музыка  М. Кл. Агінскага Словы невядомага аўтара Пераклад Васіля Сёмухі Аддаюся я каханню Ад цямна і да відна, Хай не кіне нас яднанне I на поўным схіле дня. О, любоўнасці крыніца, Ці магла б ты так умець Зноў паслаць мяне на смерць, А самой адной знябыцца? А самой адной знябыцца?   Ты кахаеш! Слова — дзіва, Полымя душы дае, Божая рука шчасліва Слёзы выцерла мае. А калі мне лёс варожы Ўдзеліць спадчыны такой, Гордай я каханцы свой Лёс не кіну на падножжа. Лёс не кіну на падножжа.   Што мне ўдары грознай Паркі*, Што мне помслівы праклён, Як з пяшчотаю каханкі Сыдзе рэшта маіх дзён, Як анёл мой дух абудзіць, Да нябёс яго памкне, Хай твая рука ўва мне Полымя душы астудзіць. Полымя душы астудзіць.   Парка*- у старажытнарымскай міфалогіі - багіня лёсу     Слёз тваіх больш не стрываю Музыка  М. Кл. Агінскага Cловы  А. Гарэцкага     Слёз тваіх больш не стрываю, Ідзі на абарону краю. Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю, Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю.   Тых пяшчотных слоў нямала Панна любаму казала. Ўзяў ён продкаў меч іржавы І шляхам славы іх пайшоў, І шляхам славы іх пайшоў.   Слёз тваіх больш не стрываю, Ідзі на абарону краю. Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю, Не ўзніме міласць настрою, Покуль не возьмеш ты зброю.     Толькі вамі летуценю Музыка  М. Кл. Агінскага Словы невядомага аўтара Пераклад Васіля Сёмухі (рэдакцыя Аляксея Фралова)   Толькі вамі летуценю, вас каханнем я радню, Толькі вамі летуценю, і каханнем вас радню, Ад любові ўсе здарэнні, жарсці, поўныя вагню… Я пад вамі ў вашым ценю вам адданы, вамі сню.   Бачу я вас, і святлее неба з-пад навісі хмар. Каханне стварыць умее прадмет спакуслівых мар.   Ад любові ўсе здарэнні, жарсці, поўныя вагню… Я пад вамі ў вашым ценю вам адданы, вамі сню. Толькі вамі летуценю, і каханнем вас радню.    

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.