Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Афармленне працы



 

Структурнымі часткамі работы з’яўляюцца:

· тытульны ліст,

· змест,

· уводзіны,

· асноўная частка,

· заключэнне

· спіс літаратуры,

· дадаткі (калі неабходна).

Тытульны ліст з’яўляецца першай старонкай працы, змест – другой, яны ўключаюцца ў агульную колькасць старонак, але нумар старонкі на іх не ставіцца.

Змест уяўляе сабой паслядоўны пералік пунктаў і падпунктаў работы. Фармулёўкі глаў павінны быць кароткімі, дакладнымі, адпавядаць назве і зместу работы. Усе загалоўкі пачынаюцца з вялікай літары, кропкі не ставяцца. Пунктам Уводзіны, Заключэнне, Спіс літаратуры парадкавы нумар не прысвойваецца.

 

УЗОР АФАРМЛЕННЯ ЗМЕСТУ

 

Уводзіны                                                                                 3

Раздзел 1. Сімволіка і функцыі народных музычных інструментаў у беларускай культуры                                                                         5

Раздзел 2. Беларускія народныя музычныя інструменты: класіфікацыя, канструктыўныя і мастацкія асаблівасці                                                    13

2. 1. Праблема класіфікацыя народных музычных інструментаў 13

2. 2. Ударныя інструменты                                                     17

2. 3. Духавыя інструменты                                                     20

2. 4. Струнныя інструменты                                                            23

Заключэнне                                                                        25

Спіс выкарыстанай літаратуры                                             27

 

Спіс літаратуры падаецца ў алфавітным парадку з захаваннем бібліяграфічных патрабаванняў. Алфавітны парадак вызначаецца наступным чынам: прозвішча аўтара, пры некалькіх работах аднаго аўтара – па загалоўках. У спіс уключаюцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны ў ходзе даследавання. Для раскрыцця тэмы павінна быць выкарыстана не менш 20-25 крыніц.

Агульная схема бібліяграфічнага апісання: прозвішча і ініцыялы аўтара; загаловак, тэматыка, від, прызначэнне дакумента; звесткі аб адказнасці (складальнікі, рэдактары), звесткі аб выданні (месца і час), аб’ём.

Афармленне літаратуры:

праца аднаго аўтара: Сасім І. А. Беларуская мова: Педагагічная практыка ў пачатковых классах. – Мн.: Універсітэцкае, 2001. – 140 с.;

праца двух і больш аўтараў: Сцяцко П. У., Гуліцкі М. ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў – Мінск: Выш. шк., 1990. – 222 с.;

калектыўная праца: Культура мовы і грамадства: Матэрыялы Міжнар. навук. -практ. канф., 5-6 снежня 2002. – Мн.: БДПУ, 2002. – 268.;

артыкул: Шылава А. С. Урок: гульня, пошук, праца // Пачатковая школа. – 2001. – № 12. – С. 7-10.

Дадаткі ўключаюць табліцы, схемы, дыяграмы, матрыялы, якія раскрываюць методыку даследавання.

Кожны дадатак афармляецца на асобных лістах і мае свой тэматычны загаловак. У правым верхнік кутку ўказваецца парадкавы нумар (Дадатак 1) і г. д.

 

Афармленне працы

Праца павінна быць аформлена пры дапамозе персанальнага камп'ютэра (тэкставы рэдактар Microsoft Word, шрыфт Times New Roman (кірыліца), памер 14 пт, інтэрвал – дакладна 18 пт або палутарны).

На старонцы павінна быць 40 (+- 2-3) радкоў. У радку знакаў – 60-65 з улікам прабелаў.

Абзацнае адступленне павінна быць роўным 3-5 знакам па ўсім тэксце.

Палі: левае 30 мм, правае 10 мм, верхняе 15 мм, ніжняе 20 мм.

Старонкі нумаруюцца у правым верхнім куце аркуша паперы, на першай і другой старонкай нумар не ставіцца.

Кожная структурная частка пачынаецца з новай старонкі.

Назвы структурных частак пішуцца загаловачнымі літарамі цэнтраваным спосабам без абзаца. Пераносы слоў у назвах загалоўкаў не дапускаюцца, кропкі ў канцы не ставяцца.

Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратныя дужкі: [5] – спасылка на запіс у спісе літаратуры, [5, с. 7] – спасылка з указаннем старонак працытаванай працы, [3; 5; 10] – спасылка на шэраг прац.

Лічбавы матэрыял рэкамендуецца афармляць у выглядзе табліц. Табліцу трэба размяшчаць пасля першага ўпамінання пра яе ў тэксце на той самай ці наступнай старонцы. Табліцы нумаруюцца арабскімі лічбамі (нумарацыя ставіцца ў правым верхнім кутку табліцы над загалоўкам). Таксама табліца павінна мець загаловак, які пішацца строчнымі літарамі.

Калі ў тэксце ёсць ілюстрацыйны матэрыял, ён можа афармляцца ў выглядзе схем, дыяграм, малюнкаў. Кожны з гэтых элементаў павінен мець парадкавы нумар і словы, якія абазначаюць тып падачы: Схема 1, Дыяграма 1, Мал. 1 і г. д.

 

 

На титульном листе указывается название министерства, полное название учреждения образования, факультет, кафедра, тема, научный руководитель, студент (фамилия, имя, отчество), город и год написания.

 

Министерство образования Республики Беларусь

Учреждение образования

«Белорусский государственный педагогический университет

имени Максима Танка»

 

Факультет эстетического образования

Кафедра художественного и педагогического образования

Специальность 1-03 01 06-01 «Изобразительное искусство и черчение. Народные художественные промыслы»

или 1-03 01 03-02 «Изобразительное искусство. Компьютерная графика»

 

Допущена к защите:

заведующий кафедрой художественного и педагогического образования

_______________ Г. В. Лойко

«____» ____________ 2012г.

 

 

ПОЯСНИТЕЛЬНАЯ ЗАПИСКА

 к дипломному проекту

 

Тема: «Декоративная композиция «Архитектура Полесья». Псевдовитраж»

 

Выполнила:

Студентка 5 курса 510 группы

Мельник Оксана Николаевна

 

Руководители:

старший преподаватель

Аверченко Н. В.,

преподаватель

Гернович И. И.

 

работа защищена

«____» _________2012 года

отметка _________________

 

 

Минск 2012



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.