Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





А.Гурыновіч. Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею. А.Абуховіч. Ваўкалак. Воўк і лісіца



А. Гурыновіч

Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею

Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,

За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,

Што між братоў нашых знаходзяцца людзі

З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.

Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,

Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.

Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,

Няхай песнь смутная ідзе у калейку

I будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі,

Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.

А. Абуховіч

Ваўкалак

упершыню апублікаваны ў Беларускі календар «Нашай нівы» на 1915 г. − Вільня, 1915

Чараўніца уракла −

Быў я колісь ваўкалакам,

Бегаў чортам ўздоўж сяла,

I к гавядам поўзаў ракам,

І людскую знаў гаворку,

І з сабакамі з надворку

Гаварыць я спосаб меў.

За гумном раз ціха сеў,

Ажно Лыска прыляцеў, −

Як на панскай службе стаў,

Па прыязні ён мне кажа:

− Кінь ты, куме, жытло ўражжа:

Цяпер марна прападаеш.

А ты ж гэткі спосаб знаеш:

Майму пану стань служыць,

Табе добра будзе жыць.

− Ах ты, дурню, − думаў я. −

Мне вярнуцца да сяла?

З сваім панам і сялом

Задушыся ты калом!

Хоць галодзен − я свабодзен,

Дзе мне цягне − там бягу.

На свабодзе прападу,

А ў няволю − не пайду!

Буду вольным ваўкалакам,

Ты ж − на прывязі сабакам!

 

Воўк і лісіца

 

“На табе, нябожа,

Што мне нягожа! ”

Раз папалася лісіцы

Ажно тры злавіць курыцы.

Прыдушыла, дзве з іх з’ела,

Трэцю скрыла. Сама села −

Як па працы − пад стажком.

Воўк галодны йшоў нішком,

А што з кумою быў знаём,

То такую рэч павёў:

− Ах, сястрыца, − кажа кум, −

Я ад рання браў на вум,

Каб што-кольвек мне пад’есці,

А тут, на злосць, негдзе ўлезці.

Падхапіў бы я хоць птушку...

Да авец падходзіў збочку,

Ды пастух чупрыну чэша,

I сабака прытым брэша −

Прыступіцца няма складу!..

Дай ты, кумка, яку раду!

− Ох, мой куме даражэнькі!

То ж стог сена цалюсенькі,

Еж, як хочаш, − не шкадую,

Хоць апошнім, ды частую!

А маўчыць наша лісіца,

Што пад корчам ёсць курыца.

− Дзякуй, дзякуй! − сказаў шэры

І пацягся без вячэры.

 

Старшына

упершыню апублікаваны ў Беларускі календар «Нашай нівы» на 1915 г. − Вільня, 1915

 

Хоць які парадак дай,

Адно тое, братка, знай,

Што крутнёю ўсё пакруціш

I найлепша − збаламуціш.

Льва-манарха воўк прасіў,

Каб вайтом яго зрабіў.

Бо авечкі скрозь ў бязладдзі,

Вельмі шкодзяць ў панскім садзе

Ды і самі прападаюць,

Бо, як жыць, яны не знаюць.

І ліса за ім прасіла

(Яе жонка льва любіла).

Воўк з лісіцаю звязаўся

І, як можна, так стараўся:

Дзе прасілі, дзе ўздыхнулі,

Дзе гасцінца падаткнулі,

Каб дабіцца да медалі,

I плацілі, і стагналі...

Леў сказаў: − Ходзяць толкі,

Што авец з’ядаюць воўкі. −

І сазваць сказаў народ

На звярыны вольны сход,

Папытаць усіх звярат:

Воўк ці добры, ці ён гад?

Чыны важны ўсе прыйшлі,

Ўсё начальства тут было,

Ды прычыны не знайшлі,

Зла аб воўку не чутно.

Пад судом ён, бач, не быў

I з начальствам добра жыў,

Дык медаль пан войт надзеў

На авечы цэлы хлеў.

А авечкі што сказалі? −

Іх на сход зусім не звалі,

А ўпісана ў пратаколе,

Што “авечкам дана воля”.

 

Суд

 

Там, дзе пушча, за прасёлкам,

Колісь ліс жыў з шэрым воўкам,

I, як весць людская кажа,

Жыло згодна племя ўражжа.

Ды да часу.

Хутка сварка там пайшла:

Скрыўдзіў нечым ліс ваўка.

Дайшло дзела да суда.

Можа, праўда, можа, не,

Адвакаты − два сабакі на судзе.

Кожны брэша, на праціўніка вядзе.

А суддзёю быў глушэц,

Ён разумны ці глупец,

Тое трудна разгадаць,

Адно толькі, як чуваць,

Што рашыў ён дзела так:

Выгнаць з суду ўсіх сабак,

А воўк з лісам плоцяць штраф.

Воўк − бо хлусіць ён напрасна,

Ліс − бо злодзей.

Гэта ясна:

Круцялёў чым разбіраць,

Лепш абодвух пакараць.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.