Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
8 Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў
«Тэатральны куфар»
25. 09 – 2. 10. 2011
ПРАГРАМА СПЕКТАКЛЯЎ
(з сінопсісамі)
Дата: 25. 09. 2011 // Час: 14. 00 // Месца: Унутраны дворык БДУ (вул. Бабруйская, 5А)
Госць фестывалю
«Бія-аб’ект» –СУСВЕТНАЯ ПРЭМ’ЕРА!
Perpetuum mobile мастацкіх практык…
Аўтар і стваральнік: Роберт Кусміроўскі
Рэжысёр: Аляксандр Шпехт
Цэнтр культуры г. Люблін
ПОЛЬШЧА
| Наш міждысцыплінарны праект уключае пяць відаў мастацтва: архітэктурны, выяўленчы, выканальніцкі, мультымедыйны, тэатральны. АБ'ЕКТ, адмыслова сканструяваны вядомым польскім мастаком Робертам Кусміроўскім, уварвецца ў гарадскую прастору і запросіць гледача стаць сведкай і ўдзельнікам некалькіх крыжаваных арт-дзействаў: сучасны данс-спектакль ад лепшых салістаў Люблінскага тэатра танца (харэаграфія - Войцэх Капрон); гендарны бута-спектакль з мультымедыйнымі дэкарацыямі ад тэатра «Maat» (рэжысура і харэаграфія - Томаш Базан); урбан-перформанс ад Дамініка Златкоўскага; аўдыёвізуальны паказ ад групы «kilku. com».
| Працягласць: 240’ // Мова: невербальны // Уваход: вольны ў рамках Адкрыцця фестывалю
| ФОТА
| Web: http: //www. teatrmaat. pl http: //www. ltt. art. pl http: //www. kilku. com
| Дата: 26. 09. 2011 // Час: 15. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
«Дзеці сэрца»
Аўтар: Яір Мосел
Рэжысёр: Яір Мосел
Тэатр акцёрскай школы «Yoram Loewenstein», г. Тэль-Авіў
ІЗРАІЛЬ
| Чалавецтва руйнуе планету, уцягнутае ў бясконцыя войны і здзяйсненне ўтоеных злачынстваў. Таямнічы аракул, які страціў усякае цярпенне, прымушае чалавечы род знікнуць з твару зямлі. Групу з чатырох хлопчыкаў, жыццё якіх суцэльнае злачынства, адпраўляюць на пошукі разбітага сэрца свету, каб вылечыць яго.
Магічная фантазія захапляе гледача, праз яго ўяўленне, у вандраванне на край зямлі і назад.
| Працягласць: 42’ // Мова: іўрыт, англійская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web: http: //www. youtube. com/watch? v=2iJu12joa8s& feature=player_embedded
| Дата: 26. 09. 2011 // Час: 17. 00-19. 35 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Манеўры»
Аўтары і рэжысёры: Янік Грэвэлдінгер, Двайне Тоэмерэ
Тэатр «MTG Botlek»
Амстэрдамская школа мастацтваў
НІДЭРДАНДЫ
| Мы працягваем стаяць з гонарам; мы захоўваем свой твар, чакаючы знаку, калі ўсё пачнецца. Ніхто не можа нас зрынуць дзеля ўсяго, чым мы не ёсць, пакуль мы стаім.
Спектакль пра неўтаймаванае жаданне дасканаласці.
| Працягласць: 35’ // Мова: англійская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web: http: //www. youtube. com/watch? v=WeaYtaRS-QA& feature=player_embedded
| Дата: 26. 09. 2011 // Час: 18. 30 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Чаканне»
Аўтар: Роберт Раждзественскі
Рэжысёр: Алана Айвары
«ARTvoyage» студэнцкі эксперыментальны тэатр-студыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Адвеку свет трымаецца на каханні. Часам даводзіцца чакаць яго вельмі доўга. У Бібліі сказана: “Бог ёсць каханне”. Магчыма, усе мы, мужчыны і жанчыны, прыходзіцм у гэты свет, каб навучыцца кахаць? Усяго толькі – навучыцца кахаць …
Гераіня паэмы Роберта Раждзественскага чакае сапраўднага кахання. Што адбываецца ў яе душы, пакуль яна чакае свайго каханага, стоячы ў адзіноце пад гадзіннікам?
Кожная асоба мае ў сабе тры станы “Я”, што кіруюць яе дзеяннямі: стан Бацькі, Дарослага і Дзіцяці. Спектакль “Чаканне” – спроба ўбачыць унутраны свет жанчыны, паглядзець на яе ў гэтых трох станах, якія часам суіснуюць мірна, а часам – у жорсткай барацьбе.
| Працягласць: 50’ // Мова: руская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 26. 09. 2011 // Час: 20. 00 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Конкурсая праграма
Спектакль «Цудоўны касцюм»
Па п’есе «Цудоўны касцюм колеру сметанковага марозіва» Рэя Брэдберы
Рэжысёр: Зінаіда Пасюціна
Тэатр «7 паверх»
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Шасцёра звычайных бедных хлапцоў, якія толькі тое і робяць, што мараць, разам набываюць адзін касцюм на ўсіх. Цудоўны касцюм колеру сметанковага марозіва. Апранаючыся ў яго, сябры шыкоўна выглядаюць. Ім падаецца, што ўвесь свет круціцца вакол іх новага выгляду. Яны нават не здагадваюцца, што іх сяброўства стала мацнейшым.
Жыццё кожнага з іх пачало змяняцца ў лепшы бок – ці толькі касцюм стаўся прычынай, ці проста з’явілася ўпэўненасць у сабе дзякуючы новаму касцюму? Але справа зусім не ў касцюме – у прыгожым духоўным свеце хлапцоў, які «як белае воблака сярод ночы» нарэшце стаў бачным.
| Працягласць: 40’ // Мова: руская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 26. 09. 2011 // Час: 21. 30 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Заснавальнік і Госць фестывалю
Спектакль «Дуэт адной жанчыны»
Аўтар: Азіз Нэсін
Рэжысёр: Сяргей Турбан
«На балконе» Народны студэнцкі драматычны тэатр
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Восеньская ноч. Нечаканы званок у дзверы застае гаспадыню хаты знянацку. Госця паведамляе, што яна прыбыла здалёку і шукае мужа гаспадыні. Па меры іх зносін высвятляецца, што мужчына памёр год назад, дзіўная ж незнаёмка была яго палюбоўніцай. Напружаная спачатку гутарка дзвюх жанчын перарастае ў даверныя і душэўныя адносіны па меры таго, як яны ўспамінаюць сваю прыхільнасць да Васэна, так клікалі мужчыну. У выніку, становіцца відавочна, што абедзве жанчыны насамрэч з'яўляюцца дзвюма праявамі адной асобы, якая ў залежнасці ад сітуацыі і акалічнасцяў выяўляе розныя грані свайго Я.
Гэта таямнічая гісторыя, заснаваная на заблытанай сетцы выдуманых і рэальных падзей, ізноў ставіць пад сумнеў саму канцэпцыю рэальнасці, якая ўяўляецца зыбкай глебай, дзе так цяжка ўтрымацца; момантам быцця, няўлоўным і неўсведамлёным. І мы адпраўляемся ў вандраванне па ўспамінах, і мы дрэйфуем у тунэлях мінулага. Дзе час паліруе эмоцыі, каб тыя сталі пачуццямі…
| Працягласць: 35’ // Мова: руская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY:
| ФОТА
| Web:
| Дата: 27. 09. 2011 // Час: 15. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Праект «Koufar. by»
Спектакль «Цыяністы калій... з малаком альбо без? »
Аўтар: Хуан Хасэ Алонса Мільян
Рэжысёр: Алеся Шавель
“Вішнёвы тэатр”
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Гледачы маюць магчымасць пабачыць чорную камедыю са смакам кавы па-іспанску. Правінцыйнае мястэчка на мяжы Іспаніі і Партугаліі. Тут жыве дзіўная сямейка, дзе ўсе ненавідзяць адзін аднаго: паралізаваная маці (старэча з невыносным характарам), яе дачка (“дзеўка-векавуха ад самога нараджэння”), дурненькая пляменніца і багаты дзядуля, якога сямейнікі вырашаюць забіць. Аднак нечаканы прыезд гасцей з Мадрыда блытае планы падступных доннаў і выклікае цэлы шэраг недарэчных і абсурдных здарэнняў, якія прыводзяць да абсалютна непрадказальнай развязкі.
| Працягласць: 60’ // Мова: руская // Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 27. 09. 2011 // Час: 16. 30 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Конкурсная праграма
Спектакль «АРТ»
Аўтар: Ясміна Рэза
Рэжысёр: Валянціна Кастальцава
«Сатрап» Народны тэатр
Беларускі нацыяльны тэхнічны ўніверсітэт, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Нішто не прадказвала бяды ў стасунках паміж трыма сябрамі, пакуль адзін з іх не набыў белую карціну з намаляванымі на ёй белымі палоскамі…
| Працягласць: 120’ // Мова: руская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 27. 09. 2011 // Час: 19. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Афарызм»
Па творах Уладзіміра Караткевіча
Аўтары і рэжысёры: Наталля Кухарава, Алеся Сівохіна
«Жывое слова» Народны літаратурны тэатр
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Кажуць, што паміж радкоў твора можна ўбачыць жыццё аўтара. Спектакль “Афарызм” – гэта гісторыя, якую прадвызначаюць багіні лесу – Мойры, і пражывае чалавек – Ён. Праз літаратурныя цытаты акцёры апавядаюць пра наўмольнае і спакойнае дзеянне лёсу, яго выпадковасці і непазбежнасць.
“Афарызм”, паводле слоўніка, – кароткае трапнае выслоўе. Пастаноўка тэатра “Жывое слова” – выслоўе пра адметнага чалавека, сапраўднага творцу.
| Працягласць: 45’ // Мова: Беларуская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 27. 09. 2011 // Час: 20. 30 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Конкурсная праграма
Спектакль «Сон у чарадзейную ноч»
Па матывах Уільяма Шэкспіра
Рэжысёр: Андрэя Ковач
Тэатральная школа Першай гімназіі г. Марыбор
СЛАВЕНІЯ
| Гэты спектакль – крыху скарочаны варыянт шэкспіраўскага “Сна ў чарадзейную ноч пасярэдзіне лета”. У цэнтры ўвагі – маладыя каханкі, якія ўцякаюць з хаты: Герміі наканавана ажаніцца з Дэметрам, але яна кахае Лізандра. Дэметр дазнаецца пра ўцёкі сваёй нарачонай ад Гелены, якая бяжыць за ім ў лес.
У лесе жывуць чарадзейныя істоты – гномы і эльфы, сярод якіх кароль і каралева эльфаў Аберон і Тытанія. Яны ў сварцы, бо ў Тытаніі з’явіўся новы каханак. Каб адпомсціць, Аберон вырашае пажартаваць з яе пачуццяў. Ён загадвае свайму кампаньёну Паку прынесці чарадзейную кветку, праз якую Тытанія мусіць закахацца ў першага, каго пабачыць. Але гэтая кветка прыўносіць блытаніну ў пачуцці маладых людзей, якія выпадкова каштуюць кветкавы нектар і цяпер кахаюць не тых дзяўчат: абодва хлопцы замілоўваюцца ў Гелену замест Герміі.
Тым часам у лес завітвае гурт вандроўных акцёраў пад кіраўніцтвам Клопчыча (Асновы). Гарэза Пак жартуе з іх рэпетыцыі, ператварае Клопчыча ў асла, чым пужае астатніх. Аснова ў выглядзе асла бадзяецца па лесе, пакуль не натыкаецца на каралеву эльфаў Тытанію, якая праз чарадзейную кветку замілоўваецца ў яго. Блытаніна дасягае свайго апагею: дзяўчаты б’юцца адна з адной, Тытанія мілуе асла … для караля эльфаў Аберона далей гэта трываць немагчыма! Ён вырашае вярнуць усё, як было. Маладыя людзі вяртаюцца ў адпаведныя пары, і ўсё сканчваецца добра. Нават Клопчыч вяртаецца дахаты з дзіўнай гісторыяй пра сон, які яму прымроіўся ў лесе.
| Працягласць: 59’ // Мова: славенская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 27. 09. 2011 // Час: 22. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Апошняе вар’яцтва»
Па п’есе «Каліфарнійская сюіта» Ніла Саймана
Рэжысёр: Барыс Багданаў
«Театр ПОНЕВОЛЕ» Моладзевая тэатр-студыя
Моладзевы Цэнтр, г. Нарва
ЭСТОНІЯ
| «Апошняе вар’яцтва» – гісторыя, у якой небарака Марвін прачынаецца ў сваім ложку і побач з сабой бачыць дзіўную асобу, імя якой, як і іншыя дэталі мінулай шалёнай ночы, не можа ўзгадаць. Спробы прывесці ў адпаведны стан гэтую асобу, якая пакутуе на цяжкую алкагольную інтаксікацыю, аказваюцца няўдалымі, а праз колькі хвілінаў у дзвярах гатэльнага нумару Марвіна мае з’явіцца яго жонка Міллі. Надышоў час няўдаламу лавеласу адказаць за сваё апошняе вар’яцтва!
| Працягласць: 60’ // Мова: Руская // Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 28. 09. 2011 // Час: 15. 00 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Конкурсная праграма
Спектакль «У палаючай цемры»
Аўтар: Антоніа Буэра Вальеха
Рэжысёр: Вісвалдзіс Клінтсанс
Студэнцкі тэатр Універсітэту Латвіі, г. Рыга
ЛАТВІЯ
| У цэнтры п’есы – Ігнасіё, які паступае ў інстытут для сляпых пад кіраўніцтвам Дона Пабла. Ігнасіё адмаўляецца змірыцца са сваёй слепатой і змагаецца за пошук уласнага шляху. У інстытуце ён сустракае групу сляпых людзей, якія лічаць сябе шчаслівымі, але яго незадаволенасць ад страты самага яскравага з пачуццяў як хвароба распаўсюджваецца і заражае ўсю групу. Ігнасіё адмаўляецца ад уяўнага свету весялосці, ён жадае назіраць за зоркамі ці, па меншай меры, спрабуе адчуваць іх пад ясным халодным начным небам.
Узнікае пагроза такой калісьці стабільнай і эфектыўна-арганізаванай працы інстытута. Пачынаецца жорсткае змаганне за свае ідэалы і каханне. Тыя, хто прайграваюць у змаганні, пачынаюць дзейнічаць радыкальна. Карлас, адзін са студэнтаў інстытута, спрабуе пераадолець дэпрэсію, але безвынікова. Ён падазрае сваю дзяўчыну Хуану ў сяброўстве з Ігнасіё. Але ў адзін лёсавызначальны дзень Ігнасіё падае (ці яго хтосьці штурхае) з арэляў і забіваецца, паклаўшы тым самым канец засмучэнню і незадаволенасці, якія ён пасеяў сярод студэнтаў інстытута.
| Працягласць: 90’ // Мова: Латвійская// Уваход:
| ФОТА
| Web: http: //www. youtube. com/watch? v=JYTVB4YLxKA
| Дата: 28. 09. 2011 // Час: 17. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Вар’яцтва і фантазія»
Па п’есах «Вар’яцтва і фантазія» Абдэля Раваса і «Дістанцыйнае кіраванне» Абаса Гані
Рэжысёр: Ануар Хасані
Тэатр «FunTasia»
Нацыянальная школа бізнэсу і мэнэджменту, г. Касабланка
МАРОКА
| Што здарыцца, калі сустрэнуцца мастак, вайсковец і імператар? Гісторыя магла б вырачы іх на пакуты ад небыцця або на экзістэнцыйнае разуменне пекла. Што гэта - вар’яцтва мастацтва або мастацтва вар’яцтва?
| Працягласць: 60’ // Мова: арабская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web: www. encgcasa. ac. ma
| Дата: 28. 09. 2011 // Час: 18. 30 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Конкурсная праграма
Спектакль «Агмень над Рахатлукам, тут шмат сонцаў»
Аўтар: Цела
Рэжысёр: Цела
Тэатр «Kazališ te Aruš a»
Цэнтр культуры і інфармацыі Максімір, г. Загрэб
ХАРВАТЫЯ
| Пастаноўка кампаніі «Казаліштэ Аруша» заснавана на тэатры цела: рэжысура, драматургія, выкананне цела; цела як візуальна-акустычны іструмент. Як такое – усё сучаснае жыццё – гэта толькі пачатак існавання: ад абстрактнай геаметрыі цела да асаблівай геаметрыі непаказальнага.
| Працягласць: 38’ // Мова: Аруша (неверб. )// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web: http: //www. youtube. com/watch? v=HJwe9cMTFus // http: //www. youtube. com/watch? v=5s13bvwW21U
| Дата: 28. 09. 2011 // Час: 19. 30 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Вяртанне ў нікуды»
Аўтар: Леся Дэмська
Рэжысёры: Ірына Саўчанка, Алена Шашко
«Вавілон» Народны аматарскі тэатр
Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава, г. Кіеў
УКРАЇНА
| Яна была актрысай. Увесь час шукала сябе, губляла іншых і згарэла сама. Толькі пасля смерці надыходзіць супакой…Незнаёмы пакой, смецце, холад і мужчына, які ловіць сваю рыбу. А потым прыйшлі яны: тры мужчыны яе жыцця. Але ці ўсё так проста? Хто вінаваты? Як ўсё выправіць? Што рабіць?... “Бо ты — прах і ў прах вернешся”.
| Працягласць: 45’ // Мова: украінская // Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 28. 09. 2011 // Час: 21. 00 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Заснавальні і Госць фестывалю
Спектакль «Толькі не гэта! »
Па п’есе «Той, хто адчыніць дзверы» Н. Няжданы
Рэжысёр: Вера Машэўская
«На филфаке» Народны музычны тэатр-студыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Гэта п’еса мае большую папулярнасць ва Ўкраіне. Яна был перакладзеная на рускую мову (лаўрэат Маскоўскага міжнароднага фестывалю сучаснай драматургіі «Любімаўка»), польскую мову (тэатральны часопіс «Дыялог»), англійскую. Твор уваходзіць ў спіс лепшых п’ес Еўропы 2004 года.
Дзве жанчыны, якіх замкнулі ў моргу і тэрарызуюць званкамі, інтэрпрэтуюць сітуацыю кардынальным чынам – ад звышнатуральных сілаў да ядравай вайны, ад палітычага путча да нападу бандытаў - і прызвычайваюцца да ўсяго з лёгкасцю і гумарам. Аднак самым жудасным выпрабаваннем з’яўляецца свабода…
| Працягласць: 80’ // Мова: Руская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY:
| ФОТА
| Web:
| Дата: 29. 09. 2011 // Час: 15. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Праект «Koufar. by»
Спектакль «Жанчына. Метамарфозы»
Рэжысёр: Віталіна Бідзюк
Тэатр «ZaNoZa»
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Тры жанчыны, тры гераіні – Русалка, Снягурка і Снежная Каралева – знаходзяцца ў трох стадыях страты кахання, а гэта значыць і сябе саміх. Яны прыйшлі ў “клуб ананімнай жанчыны”, каб раскрыць свае знявечаныя душы, свой боль, свой няўдзел ў паўнацэнным і радасным жыцці, якое належыць тым жанчынам, якія і якіх кахаюць. Як і любы іншы чалавек, яны маюць сваю другую, цёмную частку, якая ў спектаклі ўцелаўляецца і пачынае змагацца за поўную ўладу над іх душамі, знявольваючы, прыніжаючы жанчын, і з усёй жорсткасцю спрабуючы забіць Жыццё і апошнія кроплі Кахання. Але нішто не можа знічтожыць Жанчыну, бо сама яе існасць знітавана з Каханнем, якое не выдзерці нават з сэрцам у самыя страшныя халады.
| Працягласць: 50’ // Мова: неверб. // Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 29. 09. 2011 // Час: 16. 30 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Рувянзоры»
Аўтар: Бэла Хамваш
Рэжысёр: Уладзімір Цвеіч
«Branko Krsmanovic» Акадэмічны тэатр
Белградскі ўніверсітэт
СЕРБІЯ
| Гісторыя ў стылі кабарэ распавядае пра дзвюх добра вядомых сясцёр - Экалогіі і Карупцыі. Напісаная ў 1929 г., яна па-ранейшаму актуальная сёння і нават больш чым раней.
…мые, чысціць, гатуе, захоўвае, выводзіць жучкоў. Дасканалае. Надзейнае. Бяспечнае…
Увазе міжнароднай публіцы прапануецца новы сродак - " Рувянзоры". Яно прыўносіць рэвалюцыйныя змены ва ўсе сферы жыцця, універсальнае і шматфункцыянальнае. Аднак яго склад выклікае мноства спрэчак сваёй таямнічасцю… У запалу канфлікту абаронцы і супернікі “Рувянзоры” змяняюць закон і ствараюць новую сістэму каштоўнасцяў…
| Працягласць: 50’ // Мова: сербская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 29. 09. 2011 // Час: 18. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсая праграма
Спектакль «Сіняя барада – надзея жанчын»
Аўтар: Дэа Лоэр
Рэжысёр: Карын Фрэймейер
Тэатр «Studiobü hne»
Рурскі ўніверсітэт, г. Бохум
ГЕРМАНІЯ
| Спектакль – варыянт казкі «Сіняя барада», на гэты раз сучаснага нямецкага драматурга Дэі Лоэр. У арыгінале казкі жанчын забівае Сіняя барада, а ў пьесе Лоэр – забойца.
Сем жанчын ідуць на ўсё, каб знайсці каханне. Свае жаданні і памкненні яны накіроўваюць на беднага мужчыну. Ён з радасцю б застаўся у спакоі, але адна за адной жанчыны пастаянна яго турбуюць. І толькі сёмая ведае, як пераадолець сваю спакусу.
| Працягласць: 70’ // Мова: нямецкая// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 29. 09. 2011 // Час: 20. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Даратэя»
Аўтар: Нэльсан Радрыгес
Рэжысёр: Хэбе Альвес
Тэатр «Panaceia Delirante»
Федэральны ўніверсітэт Байі
БРАЗІЛІЯ
| Твор “Даратэя” (1943г. ), напісаны ў арыгінале Нэльсанам Радрыгесам, які ўважаецца за аднаго з найлепшых аўтараў Бразіліі, ёсць пачаткам мясцовага сучаснага тэатру.
Наскрозь прасякнуты сімваламі сюжэт “Даратэі” распавядае гісторыю прыгожай і яркай жанчыны, прастытуткі, якая не можа адысці ад страты па сваёй віне сына і хоча вярнуцца ў сямейны маёнтак. Яна просіць прытулку ў доме сваіх стрыечных – трох удоваў пурытанак, якія выхваляюцца сваёй дабрадзейнасцю і вонкавай непрыгожасцю. Яны ніколі не спяць, каб пазбегнуць мараў пра прыгажосць цела, і не могуць падтрымаць гераіню, бо звыкліся адмаўляцца ад кахання і пяшчоты.
| Працягласць: 75’ // Мова: партугальская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 29. 09. 2011 // Час: 22. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Лісістрата»
Аўтар: Арыстафан
Рэжысёр: Рамунас Чычэнас
Тэатр «PS09»
Універсітэт прыкладных навук, г. Вільнюс
ЛІТВА
| Арыстафан – выбітны камедыёграф старажытнай Грэцыі. Лісістрата – імя галоўнай гераіні яго аднайменнай п’есы, якое са старажытнагрэцкай мовы перакладаецца як “разбуральніца вайны”. Дзея адбываецца праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля пачатку працяглай вайны Афін са Спартай. Ні вайсковая сіла гарадоў-полісаў, ні мастацтва перамоваў не могуць спыніць гэты канфлікт. Тады справу ў свае рукі вырашаюць ўзяць жанчыны. Сама Маці Прырода падказвае ім, як ўтаймаваць сваіх мужчын і каханых, – яны проста адмаўляюцца іх прымаць. Пасля такога паўстання мужчыны робяцца слабымі, уразлівымі і залежнымі ад жаночай пяшчоты.
Адна з ідэяў п’есы заключаецца ў тым, што як і ў старажытны час, так і сёння мы мусім ураўнаважваць свае эгаістычныя памкненні і жаданні нашых родных. Нельга забывацца на тое, што ўсе мы поўнасцю залежым адзін ад аднаго. Часам варта крыху саступіць і падумаць, што мы робім і як гэта адаб’ецца на іншых. Старажытны эратызм, выдатны гумар, цікавы тэкст і тэатральная энэргія маладых актораў ператвараюць знакаміты твор Арыстафана ў абсалютна сучасную п’есу.
| Працягласць: 55’ // Мова: літоўская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY:
| ФОТА
| Web: http: //youtu. be/2s9mx46N_cA
| Дата: 30. 09. 2011 // Час: 16: 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Праект «Koufar. by»
Спектакль «Cлужанкі»
Аўтар: Жан Жэне
Рэжысёр: Аляксандра Некрыш
«Инсайт» Тэатр-лабараторыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| У любым творы мастацтва, ці то ў літаратурным, ці то ў жывапісе, ці то ў тэатры, заўсёды ёсць месца для абсурду. Тым больш ў жыцці.
Ці займаем мы тое месца ў жыцці, што нам было накавана? Ці мы жывем у свеце сваіх ілюзіяў? Чаму нам заўсёды хочацца заняць чужое месца, якое падаецца лепшым? Ці адказнае грамадства за тое, як змяняецца чалавек, чысты ад нараджэння, ці гэта проста збег абставінаў, чыйсці кпін або цяжкі кон? Дзеля чаго мы ідэалізуем мэту, якую мы лічым лепшай за іншыя?
| Працягласць: 60’ // Мова: руская // Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 30. 09. 2011 // Час: 17. 30 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Конкурсная праграма
Спектакль «Гупёшка»
Аўтар: Васіль Сігароў
Рэжысёр: Вольга Макутэнене
«Галёрка» Моладзевы тэатр-студыя, г. Екацярынбург
РАСІЯ
| Васіля Сігарова часта абвінавачваюць у прыналежнасці да “школы чарнушнікаў”, на што драматург аднойчы адказаў: “А вы – школа забаўлюшнікаў”. Пьесы Сігарова – гэта драматургія шоку. Ён кажа пра тое, што мы адмаўляемся чуць. Пра нас. Пра нашае жыццё. Пра тое, чаму мы такія, і адкуль ўсё недарэчнае і нязграбнае ў нашым з вамі жыцці…
Ён, Яна і Муж ў шафе. І без таго смешнае становішча герояў даводзіцца да поўнага абсурду праз дзіўныя паводзіны каханкаў. То бутэльку адкрыць не могуць, то гарбатнік да падлогі прыліп, то фужэры лопнулі ад кіпеню, бо яны вырашылі яго замест віна піць… Шчыры смех выклікаюць няўдалыя спробы каханкаў стварыць рамантычны настрой з дапамогай старога ліхтара і кіпеню з цукрам. А потым анекдот раптам перарастае ў кранальную і сумную гісторыю амаль знойдзенага кахання.
| Працягласць: 85’ // Мова: руская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web: www. galerka. net
| Дата: 30. 09. 2011 // Час: 19. 30 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Конкурсная праграма
Спектакль «Шкляны звярынец»
Аўтар: Тэнесі Ўільямс
Рэжысёр: Рэваз Шатакішвілі
Навучальны тэатр ім. Д. Аляксідзэ
Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно ім. Ш. Руставэлі, г. Тбілісі
ГРУЗІЯ
| Гэты спектакль не пра бездапаможных людзей, але пра людскую бездапаможнасць. Гэты спектакль пра людзей, адарваных ад рэальнасці жыцця, якія збягаюць ад света, наканаванага знічтажаць чалавека, і ад сваёй горкай долі ў ствараемыя імі рэальнасці. Шлях, якія яны лічаць выратавальным, – тупік.
У нашым спектаклі ні для аднаго героя няма месца ў рэальным свеце. Няма яго і для тых, хто ўцёк ад рэальнасці, ні для Джыма, які намагаўся знайсці яе, інтэгруючыся ў жыццё. Такая пазіцыя адпавядае веры Ўільямса ў тое, што свет, у якім нарадзіўся чалавек, ад пачатку мае на мэце знічтожыць самога чалавека. Так, як жывуць героі п’есы, жыць нельга. Але як мусяць жыць гэтыя героі і як мусім жыць мы? Не ведаю … Часта пытанне ёсць больш важкім, чым адказ.
| Працягласць: 130’ // Мова: грузінская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web: http: //www. vimeo. com/24059728
| Дата: 30. 09. 2011 // Час: 22. 00 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Конкурсная праграма
Спектакль «МАРАФОН»
Аўтар: Арвідас Амбрасас
Рэжысёр: Рымантас Венцкус
Тэатра «MINIMUM»
Вільнюскі ўніверсітэт
ЛІТВА
| У Арвідаса Амбрасаса (1947-1970) ёсць две п’есы, злучаныя паміж сабой, – “Яма” і “Марафон”. Іх сімвалічныя назвы адлюстроўваюць шлях чалавека ў сутнасныя моманты яго жыцця. Яма – гэта стагнацыя, духоўная лянота ці нават смерць. Марафон – гэта спроба збегчы ад абсурднай жыццёвай руціны і адчаю.
Героі спектакля ўдзельнічаюць у дзіўным абсурдным марафоне. Яны намагаюцца дасягнуць Гораду мараў. Аднак маршрут марафона поўніцца таемнымі ямамі, куды яны ўвесь час звальваюцца. Змучаныя і прыгнечаныя, яны прыходзяць да высновы, што працягваць бег няварта. Магчыма лепш будзе набыць квіток і даехаць цягніком? Аднак яны не паспяваюць на цягнік і бягуць услед за ім. Неўзабаве яны ізноў апынаюцца ў яме. Ці будзе наступны цягнік? Ці варта бегчы далей? Магчыма, жыццё – гэта безупынны бег? Магчыма, мы жывем пакуль бяжым?
| Працягласць: 60’ // Мова: літоўская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web: http: //minimum. puslapiai. lt
| Дата: 01. 10. 2011 // Час: 14. 00 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Праект «Koufar. by»
Спектакль «Свет сцэны і за сцэнай»
Па матывах «Сватаўство» Надзеі Тэфі, «Злачынства актрысы Марыськінай» і «Мой першы дэбют» Аркадзя Аверчанка, «Свет сцэны» Джэрама К. Джэрама
Рэжысёр: Вячаслаў Сашчэка
Тэатр «Студиозы»
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Ажываюць духі тэатра і выклікаюць першую тэатральную сцэну заручын: Коранеў збіраецца прапанаваць ажаніцца з ім Катачцы, чыя сяброўка Лідачка з рэўнасці ачарняе светлы вобраз Катачкі, і Коранеў адступае. Далей духі тэатра ажыўляюць апладысменты (рытмічная пантаміма). У наступнай сцэне высмейваецца шаблоннасць тэатральных вобразаў – Героя, Гераіні, Злодзея. Пасля адбываецца дэфіле тэатральных вобразаў. Далейшая сцэна паказвае бунт актрысы Марыськінай, якая не жадае змірыцца з вобразам актрысы маленькіх роляў і на вачах у гледачоў выконвае грандыёзную трагедыйную ролю. Тэму тэатральнай імправізацыі працягвае пародыя на сцэнічны дэбют сп-ра N, які выпадкова трапляе ў спектакль, па-майстэрску сябе трымае і зрывае апладысменты. У заканчэнні спектакля духі тэатра развітваюцца з гледачамі.
| Працягласць: 60’ // Мова: руская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 01. 10. 2011 // Час: 15. 30 // Месца: Актавая зала Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)
Праект «Koufar. by»
Спектакль «Пакаранне»
Аўтар: Людміла Пятрушэўская
Рэжысёры: Антон Грамовіч, Мікіта Моніч
Студэнцкі тэатр ФМА
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Злачынцу выносяць смяротны прысуд. Прысуд выконваюць, далейшае ж мала каго цікавіць. І канваіры, і судмедэксперт, і службовая асобы і нават працаўнікі морга спрабуюць перакласці адказнасць на чужыя плечы. Але, ў рэшце рэшт, чалавек мусіць знайсці супакой.
| Працягласць: 45’ // Мова: руская // Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 01. 10. 2011 // Час: 17. 00 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Праект «Koufar. by»
Спектакль «Ігрышча»
Па матывах Якуба Коласа
Рэжысёр: Зіновій Яланецкі
«Колокол» Народны студэнцкі паэтычны тэатр
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Гэта музычны камедыйна-паэтычны спектакль па матывах твора Я. Коласа “Ігрышча” пра жыццё беларускага мястэчка з яго праблемамі і радасцямі, поўнага незвычайных выпадковасцяў і нечаканых сустрэч. Спектакль пра каханне двух маладых сэрцаў, што знайшлі адно аднаго.
| Працягласць: 45’ // Мова: беларуская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
| Дата: 01. 10. 2011 // Час: 18. 30 // Месца: Актавая зала ПК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)
Праект «Koufar. by»
Спектакль «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан – досвед чытання"
Па матывах Рычарда Баха
Рэжысёр: Алёна Любецкая
«PARA. dok. s» Тэатральная студыя
Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў, г. Мінск
БЕЛАРУСЬ
| Пастаноўка “Чайка Джонатан Лівінгстоўн – досвед чытання” – гэта спроба пераасэнсаваць вядомы твор Рычарда Баха, у цэнтры якога – жаданне спасцігнуць ісціну. Чайка Джонатан не такі, як ўсе ў стаі, ён адкрывае для сябе свет не па зададзенай схеме, але праз уласнае спасціжэнне быцця. Нават бацькі не разумеюць яго імкнення да свабоды. Ён хоча атрымаць адказы на вечнае пытанне: ў чым сэнс нашага жыцця? Выгнаннік, ён знаходзіць аднадумцаў і дапамагае навічкам не баяцца пераадольваць стэрэатыпы, паводле якіх жыве наша грамадства.
| Працягласць: 50’ // Мова: Руская// Квіткі: 10 000 руб. TICKETPRO. BY
| ФОТА
| Web:
|
|