![]()
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ПЕРШЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХСтр 1 из 2Следующая ⇒ ПЕРШЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” І “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА” 2017/2018навучальны год 10 клас Комплексная работа Даведкі
Заданне 1. Па памерах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь займае трынаццатае месца сярод еўрапейскіх дзяржаў. У Еўропе Беларусь па плошчы крыху саступае Вялікабрытаніі і Румыніі і больш чым у два разы пераўзыходзіць Партугалію і Венгрыю. Агульная плошча – дзвесце сем цэлых шэсць дзясятых тыс. км2. Найбольшая працягласць з захаду на ўсход — шэсцьсот пяцьдзясят км, з поўначы на поўдзень — пяцьсот шэсцьдзясят км. Заданне 2. Каментарый. У вучняў – свае прыклады.
Заданне 3. Каментарый. Па 0, 5 бала– за кожную ўстаўленую літару; па 0, 5 бала– за кожнае парнае слова, па 0, 5 бала – за кожны націск. (у вучняў – свае варыянты слоў) Зав о дскі — флоцкі ц э мент — дацэнт к а ршун — пярун iм е нны (ім я нны) — дрэнны кр ы вавы — дзяржава камбайн е р — лайнер Заданне 4. Гэля — Алена Зося — Соф’я (Сафія) Стэфа — Стэфанія Галляш — Ілья Саўка — Савелій Тамаш –Фама
Заданне 5.
Каментарый. Аплікант – ‘вучань пры адвакаце ці землямеры’; аршын – ‘мера даўжыні’; гарнец – ‘мера сыпкіх і вадкіх цел’; гута – ‘шклозавод’; жаўнер – ‘салдат’; жупан – ‘доўгі суконны кафтан’; лапсярдак – ‘кафтан’; палаш – ‘сабелька’; пастарунак – ‘аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі’; паядынька – ‘аднаствольная паляўнічая стрэльба’.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|