|
||||||||||||||||||||
У красавіку 2004 года ў нашай школе быў заснаваны музейны пакой, а ў сакавіку 2012 года ён рэарганізаваны ў музей«Зямля бацькоў – зямля святая».
Мэты і задачы музея · вывучэнне гісторыі роднага краю; · збор матэрыялаў па гісторыі краю; · збор экспанатаў для школьнага музея; · падрыхтоўка экскурсаводаў; · наведванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны; · экскурсіі па месцам баявой славы. · найбольш глыбокае вывучэнне свайго краю; · фарміраванне трывалай грамадзянскай пазіцыі ў вучняў; · выхаванне павагі і любві да сваёй Радзімы, да яе мінулага.
Колькасць экспанатаў у музеі складае 309, у тым ліку 220 -асноўны фонд, 89 - дапаможны фонд.
Пералік найбольш каштоўных экспанатаў:
У музеі размешчаны наступныя раздзелы экспазіцыі: 1. Людзі і час 2. Этнаграфія краю 3. На крыжовых дарогах вайны 4. У гарачых пясках Афганістана Таксама на базе музея дзейнічае клуб “Патрыёт”, у склад якога ўваходзяць вучні школы. Пры распрацоўцы плана работы музея і клуба былі выкарыстаны традыцыйныя і нетрадыцыйныя формы работы: · правядзенне музейных урокаў (гісторыя, грамадазнаўства, літаратура); · аглядныя і тэматычныя экскурсіі (для вучняў, бацькоў, гасцей школы); · лекцыі; · сустрэчы з цікавымі людзьмі (ветэраны, дзеячы культуры і інш. ); · аперацыі па збору экспанатаў з мэтай папаўнення экспазіцыі школьнага музея, а таксама фарміравання беражлівых адносін да мінулага; · акцыі па аказанні дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
“Людзі і час” У гэтым раздзеле змешчаны матэрыяльныя дакументы, укладныя кніжкі 1915, 1940 года, звесткі пра дзеячаў навукі і культуры – нашых землякоў.
“Этнаграфія краю” Змешчаны экспанаты, якія адлюстроўваюць вясковы быт беларусаў канца 19 – пачатку 20 стст. “На крыжовых дарогах вайны” Раздзел змяшчае матэрыялы пра вызваленне раёна ад нямецкіх акупантаў, альбом з фотаздымкамі і ўспамінамі ветэранаў вайны; зброю і амуніцыю часоў вайны; узнагародныя дакументы воінаў-землякоў.
“У гарачых пясках Афганістана” Размешчаны стэнд з фотаздымкамі і звесткамі пра воінаў-“афганцаў”, іх успаміны.
|
||||||||||||||||||||
|