|
|||
ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ. АБ ІІ ПАСЯДЖЭННІ ІІІ АГУЛЬНАПАРТЫЙНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ Ў МРК. VIIIЗ’ЕЗД МРК: ВЫНІІКІ І ЗВЕСТКІ. МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў МАГІЛЁЎСКІМ РАЙКАМЕ ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ ІІ ПАСЯДЖЭННІ ІІІ АГУЛЬНАПАРТЫЙНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ Ў МРК 08 сакавіка ў Магілёўскім райкаме адбылося ІІ (апошняе) пасяджэнне ІІІ Агульнапартыйнай канферэнцыі Грамады вучняў 9 “А”. На ім з дакладам выступіў Старшыня Грамады Мікіта Сяргеевіч Жураў. У ягоным дакладзе прагучала характарыстыка новай рэдакцыі Статута ГВ 9 “А”, які быў апублікаваны ў №22 нашай газеты. Таксама асобае месца ў дакладзе займала палітыка “пашырэння шэрагаў”, у прыватнасці тлумачылася неабходнасць яе падзелу на рэгіёны, былі пералічаны гарады, у якія накіруюцца райкамаўцы дзеля правядзення палітыкі. Гэта Чавусы, Крычаў, Орша, Шклоў і Быхаў. Пасля заслухвання даклада дэлегаты перайшлі да працы па павестцы дня. У яе складзе знаходзіліся 2 пастановы: “Аб зацвярджэнні Статута Грамады вучняў” і “Аб стварэнні мясцовага шляху правядзення палітыкі “пашырэння шэрагаў” у МРК”. VIIIЗ’ЕЗД МРК: ВЫНІІКІ І ЗВЕСТКІ Учора, 08 сакавіка, у вёсцы Мікалаеўка-2 адбыўся VIIIз’езд Магілёўскага райкама Грамады. На з’езд прыбыла 4 дэлегаты. З невялікай прамовай у пачатку з’езда выступіў кіраўнік аб’яднання. У ёй ён накіраваў прывітанне ўсім дэлегатам сходу і адзначыў, што “4 дэлегаты – гэта добрая лічба”. Пасля М. С. Жураў выступіў з дакладам да дэлегатаў VIIIз’езда, у якім ён павіншаваў усіх дзяўчын Грамады з 8 Сакавіка. У выніку працы з’езд прыняў рашэнне аб стварэнні адмысловага спісу дакладаў сябраў Магілёўскага РК да XIVз’езда Грамады вучняў. Увогуле, дадзены з’езд быў прысвечаны падрыхтоўцы ягоных сябраў да надыходзячага агульнапартыйнага схода. МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў МАГІЛЁЎСКІМ РАЙКАМЕ
4_______Веснік Грамады вучняў__
У сераду і чацвер, з 7 па 8 сакавіка, у вёсцы Мікалаеўка-2 праводзіліся мерапрыемствы забаўляльнага і агітацыйна-прапагандысцкага характару: акцыя “100 год БНР” і віктарына па вучэбным прадмеце “Матэматыка”. АКЦЫЯ ДА АБВЯШЧЭННЯ БНР
Сёння ў 9 " А" класе адбылася акцыя " 100 год БНР". Падчас яе правядзення вучням раздаваліся ўлёткі са сціслай інфармацыяй аб гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
ВІНШУЕМ ПАЎЛА ШАМКО! У аўторак, 6 сакавіка, у Мінску адбылося ўзнагароджванне Паўла Шамко, чальца ЦК ГВ, прызам за перамогу ў конкурсе “Да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі”. Віншуем Паўла з гэтай падзеяй!
|
|||
|