Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ



НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ

ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ

 

ЗАПРАШАЕ

прыняць удзел у

Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

 

ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ

НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 2017 ГОДЗЕ

Асноўныя напрамкі працы канферэнцыі:

1) археалагічныя даследаванні помнікаў першабытнай эпохі;

2) археалагічныя даследаванні помнікаў сярэдневякоўя;

3) археалагічныя даследаванні помнікаў культавай і абарончай архітэктуры;

4) ахоўныя мерапрыемствы ў зонах новабудоўляў і інвентарызацыя помнікаў

археалогіі.

 

Тэрмін правядзення канферэнцыі: 24–25 мая 2018 г.

Месца правядзення канферэнцыі: Пленарнае пасяджэнне адбудзецца 24 мая 2018 г. ў г. п. Мір. Арганізаваны выезд з Мінска запланаваны на 8. 00. Вяртанне ў 19. 00.

Секцыйныя пасяджэнні адбудуцца 25 мая 2018 г. ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 9. 00.  

Рэгламент: выступленні на пленарным пасяджэнні да 20 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Тэрмін падачы заяўкі ў аргкамітэт: да 1 мая 2018 г. У заяўцы на ўдзел у канферэнцыі паведамляецца назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, званне, месца працы, працоўны тэлефон, хатні адрас, хатні тэлефон, e-mail.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя. Электронны варыянт артыкула памерам да 0, 5 д. а. разам з ілюстрацыямі (тэкст не больш 20 тыс. знакаў, рэзюмэ на рускай, беларускай і англійскай мовах, УДК, ілюстрацыі, падрыхтаваныя ў фармаце tif, якасць не менш 300 dpi) і яго раздрукаваны варыянт перадаюцца ў аргкамітэт да 15 мая 2018 г. Літаратура прыводзіцца ў канцы артыкула. Спасылкі ў тэксце змяшчаюцца ў квадратныя дужкі, напрыклад: [1, с. 12] ці [2]. Афармленне літаратуры згодна патрабаванням ВАК Рэспублікі Беларусь.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для публікавання.

Аплата праезду, харчаванне і пражыванне за кошт камандзіруючых арганізацый.

Кантакты: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі. Тэл. /факс: (017) 284-18-70; Ляўко В. М. – (017) 284-28-54, onlevko@gmail. com; Лукша K. І. – (017) 284-28-54, catherine4444@tut. by.

Аргкамітэт канферэнцыі

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.