Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





АЎСТРАЛІЯ



 

ЛЕКЦЫЯ

 

АЎСТРАЛІЯ

Адзіная краіна ў свеце, якая займае тэрыторыю цэлага мацерыка. Гэта свет разнастайных з’яў і кантрастаў: свет сучасных мегаполісаў і згубленых у джунглях цывілізацый; упарадкаваных аранжарэяў, паркаў і дажджавых лясоў з іх дзікімі насельнікамі; блакітных басейнаў, аквапаркаў і лагун з залатымі пляжамі. Аўстралія – гэта бязмежныя залатыя пяскі пустыні і зялёныя аксамітныя лясы і паркі.

Аўстралія – гэта мацярык у Паўднёвым паўшар’і, а таксама незалежная дзяржава, афіцыйная назва якой – Аўстралійскі саюз. У склад гэтай дзяржавы, акрамя самога мацерыка, уваходзіць таксама востраў Тасманія і іншыя астравы.

Сталіца – горад Канбера.

На дзяржаўным гербе Аўстраліі выяўлены кенгуру і эму на фоне аўстралійскай акацыі. Кажуць, што кенгуру і эму былі выбраны для галоўнага сімвала краіны не выпадкова, паколькі яны ніколі не пяцяцца назад, а скачуць толькі наперад, чым сімвалізуюць працэс у развіцці Аўстраліі.

Афіцыйная мова – англійская, існуюць мясцовыя мовы.

На 2003 год насельніцтва Аўстраліі складала 19, 73 млн. чалавек. Штат Вікторыя і Аўстралійская сталічная тэрыторыя самыя густанаселеныя раёны, абшырныя пустынныя вобласці Паўночнай тэрыторыі і штата Заходняя Аўстралія найменш населены.

Зараз Аўстралія – адна з самых урбанізаваных краін свету, буйнейшы сусветны курорт і навукова-вытворчы цэнтр. 88% насельніцтва краіны пражывае ў гарадах. У наш час тыповы аўстраліец жыве ў прыгарадах пяці буйнейшых гарадоў – Сіднея, Мельбурна, Брысбена, Адэлаіды і Перта.

А яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя тут існавалі паўнацэнныя першабытныя грамадствы абарыгенаў, якія нават не ведалі агню. А жывёльны свет быў самым некранутым, таму сумчатыя сабакі, кенгуру, каала, дзінга, вутканосы, ехідны і яшчэ 60% жывёл мацерыка не сустракаліся больш нідзе, акрамя Аўстраліі. Аўстралія сапраўды вылучаецца сярод эканамічна развітых краін унікальнасцю свайго геаграфічнага становішча і прыроднага свету.

Штаты і тэрыторыі пад юрысдыкцыяй цэнтральнага ўраду і іх сталіцы:

- Новы Паўднёвы Уэльс (Сіднэй)

- Вікторыя (Мельбурн)

- Квінсленд (Брысбен)

- Паўднёвая Аўстралія (Адэлаіда)

- Заходняя Аўстралія (Перт)

- Тасманія (Хобарт)

- Паўночная тэрыторыя (Дарвін)

- Тэрыторыя Канберы (Аўстралійская сталічная тэрыторыя) (Канбера)

Нягледзячы на тое, што аўстралійскі мацярык адзін з самых старажытнейшых у свеце, ён доўгі час быў адчленены ад іншых масіваў сушы, таму сучасная Аўстралія моцна адрозніваецца ад астатніх частак і краін свету. Тут няма нацыянальнага касцюму, роднай мовы, традыцыйнай кухні. Шмат з гэтага адсутнічае паколькі Аўстралія – маладая краіна, у якой літаральна яшчэ 100 год таму назад жылі адны толькі абарыгены.

Аўстралія – гэта кантынент, які спалучае ў сабе старажытную культуру абарыгенаў і прынесеныя рысы еўрапейскай і іншых цывілізацый.

Адна са шматлікіх славутасцяў – нацыянальны парк “Улуру”, у якім знаходзіцца самы буйны ў свеце камень – моналіт (вышыня – 348 м, акружнасць – 9 км). Яшчэ на знакамітым востраве Пасхі можна ўбачыць адну з самых патаемных загадак цывілізацыі – каменныя статуі.

Карэнныя жыхары. Людзі з цёмна-карычневай скурай, чорнымі хвалістымі валасамі, нізкім шырокім носа, тоўстымі вуснамі – абарыгены.

У абарыгенаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці вядучая роля належыць мужчыне. Сям’я парная, хаця існавала і полігінія (да 6 жонак, на поўначы – да 10-12). Практыкавалася ініцыяцыя. У традыцыйных вераваннях цэнтральнае месца належыла татэмістычным прадстаўленням, якія былі звязаныя са складаным комплексам магічных абрадаў. Існавалі калдуны і знахары.

З’яўленне еўрапейцаў у Аўстраліі аказалася пагубным для абарыгенаў. Да еўрапейскай каланізацыі на мацерыке іх налічвалася па адных крыніцах інфармацыі каля 300 000, па іншых – каля 1, 2 млн. чалавек.

Абарыгенаў адцяснялі ў непадыходзячыя для жыцця раёны (дзе не было вады і ежы) – пазней раёны рэзервацыі, - дзе многія з іх загінулі ад голада і смагі, іншыя былі забітыя пры сутычках з белымі перасяленцамі, іншыя – ад хвароб, якія еўрапейцы прывезлі з сабой. У Вікторыі, напрыклад, за 30 год мясцовае насельніцтва колькасцю 10 000 чалавек скарацілася да 2 000 чалавек. А ў 1921 г. агульная колькасць абарыгенаў скарацілася да 60 000 чалавек.

У 19 ст. некаторыя абарыгены пераўтварыліся ў крыніцу таннай працоўнай сілы ў ранчо белых пасяленцаў ва ўнутраных раёнах краіны. (Законы таго часу замацоўвалі парабашчэнне абарыгенаў). Становішча абарыгенаў стала паляпшацца толькі ў другой палове 20 ст., калі грамадскае меркаванне асудзіла дыскрымінацыйную палітыку папярэдняга пакалення.

У 1967 годзе абмежаванні для абарыгенаў былі знятыя, і гэтыя людзі былі ўраўнёныя ў сацыяльных правах з астатнімі аўстралійцамі. Былі таксама зроблены штуршкі, каб замацаваць землі за абарыгенамі ў месцах іх пражывання і садзейнічаць разпаўсюджанню сярод іх адукацыі.

Па дадзеным перапісу 1996 года ў Аўстраліі пражывала каля 370 тыс. чалавек, якія лічылі сябе абарыгенамі (уключаючы жыхароў астравоў). Не многія абарыгены зараз захоўваюць жыццёвы ўклад сваіх продкаў. Большая частка жыве ў буйных гарадах (Сідней, Мельбурн, Брысбен) Аднак многія жывуць у асобных мясцовасцях і нярэдка складаюць там большасць насельніцтва. У прыватнасці, на іх долю прыходзіцца звыш 2% насельніцтва Паўночнай тэрыторыі.


 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.