Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове



Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове

Складаны сказ (11 клас)

П е р ш ы ў з р о в е н ь (1-5 балаў)

Частка А

1. Адзначце складаныя сказы: 1) Гэта быў буйнаваты ўжо дроздзік – цёмна-шэры, нават карычняваты, са светлымі плямкамі на пер’і, з вялікімі лупатымі вачыма; 2) Многае захавалася з таго, чым была калісьці славутая і багатая Заходняя Дзвіна; 3) З ціхай, спакойнай задуменнасцю на твары, адпачываючы пасля нялёгкага будня, сядзелі жанчыны па абодва бакі стала, накрытага простым ільняным абрусам; 4) Дзённая гарачыня спала, прыемны халадок лёг на горад; 5) Вельмі добра рваць арэхі на такіх кустах: не трэба ні галавы задзіраць, ні нагінаць арэшыны.

2. Адзначце складаназлучаныя сказы: 1) Мікола жыве ў горадзе, а Пятрусь – у вёсцы; 2) Цяпер сажалкі зараслі чаротам, але з іх выцякала вада, бегла ручаём, які пакрысе большаў; 3) Было цёпла, і моцна пахла вясной; 4) Сцяпан выглянуў на вуліцу, пустую і ціхую, і зноў вярнуўся на двор; 5) То ціхая вада шапоча пад вербамі, то перуны рвуць цяжкую хмару.

3. Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы: 1) Шлях да сапраўднай культуры творчасці – гэта рух пісьменніка да найглыбейшых дум і пачуццяў свайго народа; 2) Дыхнуў ветрык, загаманілі маладыя дубы, як бы вітаючы свайго гаспадара; 3) Ігнат Макаравіч падышоў да магілак, зняў сваю форменную шапку, пастаяў хвіліну; 4) Лес выпусціў толькі каля самых калінкавіцкіх хат; адразу за соснамі заблішчэлі агеньчыкі, пачалася вуліца; 5) Адзінокі яблык так і астаўся на яблыні: яго ж адсюль не відно.

4. Адзначце складаназалежныя сказы: 1) У гэтую зіму, калі ідзе снег ледзь не кожны дзень, лес іншы раз падобны на казку; 2) Маладое, яшчэ нібы малочнае, лісце не толькі свеціцца, а быццам бы прасвечваецца; 3) Кожны з нас, сябры, заўсёды з вялікай любоўю ўспамінае родны край, дзе нарадзіўся, правёў дзяцінства, вучыўся, потым пайшоў у свой шлях, у людзі; 4) Праўду кажуць: любая рана гоіцца, калі ад яе не паміраюць; 5) Плашч мала ратаваў ад дажджу, і я пакаціў веласіпед да вёскі, што відаць была кіламетры за тры ад лесу.  

5. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі: 1) Любоў пісьменніка да дзяцей – вяршыня складанай і тонкай педагогікі, і ёю дасканала валодае Васіль Вітка; 2) Песні луналі ў начы, якая ад агнёў была яшчэ чарнейшая, ляцелі да мігатлівых зорак, і тыя ўсю гэту кароткую ноч ігралі, пераліваліся, мяняліся колерамі, слухалі людскія галасы; 3) Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло, а ўлагоджаная і сагрэтая яго ласкай зямля адказвае хмельным буяннем жыцця; 4) Спачатку месяц быў чырвоны і стаяў нізка над зямлёй; здавалася, што ён ляжаў на прырэчных кустах, у тым месцы, дзе на высокім беразе высечаны лес; 5) Міхась гаварыў знаёмым, што той, хто хоць раз бачыў велічныя рэшткі колішніх муроў Навагрудскага замка, роў, што акружае Замкавую гару, хто хадзіў брукаванымі вуліцамі, якія круцяцца на вялізным грудзе, гэтага горада не забудзе.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.