|
|||
1. Прачытайце ў § 12 пункт 2 “Рамяство. Цэхі і гільдыі”.ЗАДАННІ 1. Прачытайце ў § 12 пункт 2 “Рамяство. Цэхі і гільдыі”. 2. Адкажыце на пытанні да пункта: 1) Якія заняткі былі асноўныя ў жыхароў гарадоў? 2) Як змянілася колькасць рамеснікаў да сярэдзіны 17 стагоддзя? 3) Назавіце некалькі рамесных спецыяльнасцей таго часу. Укажыце, у якім месцы пункта яны ўпамінаюцца (старонка, абзац, ілюстрацыя, вытрымка з дакумента). 4) Як называлася аб’яднанне рамеснікаў у горадзе? (можна звярнуцца да с. 23) 5) Хто мог стаць майстрам? 6) Як называўся дакумент, які рэгуліраваў работу аб’яднання рамеснікаў? 7) Як называліся рамеснікі, якія не ўваходзілі ў аб’яднанні? 8) Як называліся аб’яднанні гандляроў? 9) Каму забаранялі гандляваць у горадзе? 3. Яшчэ раз прачытайце пытанне “Таемная рэч” і дайце на яго адказ. Кожны пункт пытання “Таемная рэч” можна падцвердзіць сказам з пункта 2 § 12. 3 група – § 12, пункт 3 – “Унутраны і знешні гандаль” ПЫТАННЕ “АДНО СЛОВА” Якое слова аб’ядноўвае ўсе наступныя паняцці і назвы: Прасо'л, госць, рынкавая плошча, гасцінец, рака, грош, Расія-ВКЛ-Заходняя Еўропа? ЗАДАННІ 1. Прачытайце ў § 12 пункт 3 “Унутраны і знешні гандаль”. 2. Адкажыце на пытанні да пункта: 1) Якія віды гандлю развіваліся ў другой палове 16 – першай паловев 17 ст.? 2) Дзе ў гарадах прадавалі тавары? 3) Хто прадаваў тавары ў сельскай мясцовасці? 4) Як называлі гандляроў, якія прадавалі тавары з-за мяжы? 5) Якая рака адыгрывала найбольшую ролю ў гандлі на беларускіх землях? Чаму? 6) Пералічыце перашкоды, якія не дазвалялі развівацца ўнутраннаму рынку? 7) Хто ўвёў адзіныя меры вагі і грош? 8) Разгледзьце схему на с. 85 і адкажыце, чаму ВКЛ была пасрэднікам у гандлі? 3. Яшчэ раз прачытайце пытанне “Адно слова” і дайце на яго адказ. Дайце азначэнне кожнаму паняццю (прасол, госць і г. д. ), выкарыстоўваючы агульнае адгаданае слова.
4 група - § 12, пункт 4 – “Сацыяльныя канфлікты” ПЫТАННЕ “ЗАГАДКАВЫЯ РАДКІ” Прачытайце “загадкавыя радкі”, адкажыце на пытанне ў канцы верша і растлумачце, аб чым ідзе размова ў кожным “загадкавым радку”: Там, дзе нібы “магіла льва”, Была ў горадзе вайна, І перамога першая Была зусім не вечная. Другая спроба не ўдалася, І кроў людская пралілася. Адносіны між кім часцей Былі прычынай тых падзей?
|
|||
|