|
|||
ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ. для студэнтаў 3 курса спец. “Пачатковая адукацыя” (5 гадоў навучання) факультэта пачатковай і музычнай адукацыі. завочнай формы атрымання адукацыі. Складальнік А.М. ШубадзёраваПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ для студэнтаў 3 курса спец. “Пачатковая адукацыя” (5 гадоў навучання) факультэта пачатковай і музычнай адукацыі завочнай формы атрымання адукацыі Складальнік А. М. Шубадзёрава 1. Марфеміка. Паняцце марфемы. Класіфікацыя марфем. 2. Афіксы. Тыпы афіксаў. Функцыі афіксаў. 3. Каранёвыя і афіксальныя марфемы. Свабодныя і звязаныя карані. 4. Аснова слова. Невытворныя і вытворныя асновы. Паняцце ўтваральнай асновы. 5. Гістарычныя змены ў марфемнай будове слова. 6. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Сувязь словаўтварэння з іншымі лінгвістычнымі дысцыплінамі. Асноўныя паняцці словаўтварэння (утваральная база, утваральныя сродкі, спосаб утварэння). 7. Марфалагічнае словаўтварэнне. 8. Немарфалагічнае словаўтварэнне. 9. Граматыка як раздзел мовазнаўства. Асноўныя паняцці граматыкі: граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная катэгорыя. 10. Сістэма часцін мовы. Прынцыпы выдзялення і размежавання часцін мовы. 11. Назоўнік як часціна мовы: агульная характарыстыка. 12. Лексічна-граматычныя разрады назоўнікаў. 13. Катэгорыя роду назоўнікаў паводле марфалагічных, сінтаксічных, семантычных прымет. Назоўнікі мужчынскага, жаночага, ніякага роду. Назоўнікі агульнага роду. Вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур. Несупадзенне роду некаторых аднакарэнных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. 14. Катэгорыя ліку назоўнікаў, формы яе выражэння. Рэшткі парнага ліку у беларускай мове. Назоўнікі з суадноснымі і несуадноснымі формамі ліку. Несупадзенне ліку некаторых аднакарэнных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. 15. Катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў у сучаснай беларускай мове. Клічная форма склону назоўнікаў у беларускай мове. Асноўныя значэнні склонаў. Роля прыназоўнікаў пры выражэнні склонавых значэнняў. 16. Скланенне назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Тыпы скланення назоўнікаў. Парадыгма скланення назоўнікаў. 17. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў І скланення. 18. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення. 19. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення. 20. Правапіс склонавых канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў. 21. Асаблівасці скланення прозвішчаў і геаграфічных назваў. 22. Прыметнік як часціна мовы: агульная характарыстыка. 23. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў: якасныя прыметнікі, адносныя прыметнікі, прыналежныя прыметнікі, іх значэнне і граматычныя асаблівасці. Пераход прыметнікаў з аднаго разраду ў другі. 24. Ступені параўнання якасных прыметнікаў, іх значэнне і ўтварэнне. Суплетыўныя формы. Асаблівасці ўтварэння формаў ступеняў параўнання ў беларускай і рускай мовах. 25. Скланенне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў. 26. Лічэбнік як часціна мовы: агульная характарыстыка. Разрады лічэбнікаў. 27. Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікам ў беларускай мове ў параўнанні з рускай мовай. і. 28. Скланенне і правапіс лічэбнікаў розных разрадаў. 29. Займеннік як часціна мовы: агульная характарыстыка. Разрады займеннікаў. 30. Скланенне займеннікаў, іх правапіс. 31. Дзеяслоў як часціна мовы: агульная характарыстыка. Інфінітыў як асобая форма дзеяслова. 32. Зваротныя і незваротныя дзеясловы. 33. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. 34. Стан дзеясловаў. Трыванне дзеясловаў. 35. Час і лад дзеясловаў. 36. Спражэнне дзеясловаў. Правапіс асабовых канчаткаў. 37. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульная характарыстыка. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове. 38. Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульная характарыстыка. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове. 39. Прыслоўе як часціна мовы: агульная характарыстыка. Разрады прыслоўяў. 40. Ступені параўнання прыслоўяў. 41. Безасабова-прэдыкатыўныя словы. 42. Прыназоўнік. Разрады прыназоўнікаў. 43. Злучнік. Разрады злучнікаў. 44. Часціцы. Разрады часціц. 45. Мадальныя словы. 46. Выклічнік і гукапераймальныя словы. Пытанне пра звязкі ў лінгвістычнай літаратуры.
Зацверджана на пасяджэнні кафедры беларускай і рускай моў пратакол № 3 ад 30. 11. 2017
|
|||
|