Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Аб'явы на XXII Звычайны Тыдзень.



Аб'явы на XXII Звычайны Тыдзень.

02. 09. -09. 09. 2018 г.

                                                            

1) Ружанец да Святой Панны Марыі ад панядзелку да пятніцы а гадз. 7: 30 i 17: 30. У суботу - а гадз. 7: 30 і 15: 30. У нядзелю - а гадз. 9: 30, 13: 30.

2) Інтэнцыя на верасень - молімся за школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў, выкладоўцаў і выхаваўцаў аб благалаўлёным катэхэтычным і навучальным годзе.

3)  Пачатак катэхэзы 4 верасня. Распарадак знаходзіцца пры ўваходзе ў капліцу.

4) Кожную суботу а гадз. 18: 00, сустрэча ў капліцы для студэнтаў і працуючай моладзі. Для запісу ў моладзевую групу звярнуцца да святара.

5) Заўтра ў панядзелак запрашаем бацькоў дзяцей нашай парафіі на дапамогу пры ўладкаванні катэхэтычнага класа ў капліцы.   

6) У нашай парафіі будзе створаны хор. Запісацца можна ў закрыстыі.

7) Запрашаем да новых колаў ружанцовых, кожнае з якіх мае налічваць 20 чалавек.

8) Таксама запісваем кандыдатаў у міністранты (дапамагаюць святару падчас Св. Імшы) - хлопцы ад 7-мі гадоў і лектары (чытаюць Слова Божае) - моладзь і дарослыя ад 14 гадоў.

9) У кожную суботу, перад вячэрняй Св. Імшой будзем маліцца навэннай да Маці Божай Вастрабрамскай за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрадзеяў.

10) Дэкрэтам нашага Біскупа Аляксандра Кашкевіча, кс. вікарый Артур Валчкевіч прызначаны вікарыем у парафіі Іўе. У нашую парафію прызначаны вікарыем кс. Алег Яновіч. У чацвер, кс. Артур мае дзень нараджэння. 6 верасня падчас развітання на Святой Імшы а гадз. 18: 00 будзем маліцца за кс. Артура.

11) 03. 09. - панядзелак -  Успамін Св. Грыгорыя Вялікага.

12) 06. 09 - чацвер - Першы чацвер месяца. Набажэнства аб пакліканнях святарскіх і законных перад кожнай Св. Імшой  пры Насвяцейшым Сакрамэнце.

13) 07. 09 - пятніца - Першая пятніца месяца. Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Хрыстовага перад кожнай Св. Імшой  пры Насвяцейшым Сакрамэнце.

14) 08. 09 - субота - Свята Нараджэння НМП. Благаслаўленне зярна.

15) Сардэчна дзякую за ахвяраванні на будову нашага касцёла, а таксама для парафіі Св. Міхала Арханёла шчыра дзякуем за ахвярнасць.

16)  Мы плануем працягваць будову нашага касцёла ў красавіку 2019 года. Да гэтага часу заахвочваем да складання ахвяраванняў.

17) 22-23 верасня Св. Айцец Францішак наведае Літву. У першы дзень запланаваная сустрэча з моладдзю ў Вільнюсе і на наступны дзень, Св. Імша ў Каўнасе. Запрашаем у супольную пілігрымку ў Каўнас. Неабходна мець сапраўдны пашпарт і шанген-візу. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у закрыстыі.

18) Шчыра дзякую за ўборку ў касцёле і ўпрыгожванне кветкамі.

19) Дзякую за супольныя малітвы і  сённяшнія ахвяраванні прызначаныя на патрэбы нашай парафіі.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.