![]()
|
||||||||||||||||||
14 ліпеня 2016 года — 105 год з дня нараджэння П.І. Пруднікава (1911—2000), беларускага пісьменнікаСтр 1 из 2Следующая ⇒
Рана падаўся Павел “у людзі”. Працаваў шахцёрам-металургам у Данбасе, на будаўніцтве чыгункі Асіповічы—Магілёў—Рослаў, Магілёўскай шаўковай фабрыцы, на рэспубліканскай кніжнай базе ў Мінску, грузчыкам на чыгуначнай станцыі, у рэспубліканскім перыядычным друку, рэпарцёрам у БелТА, на радыё. Шмат дала маладому паэту вучоба ў Ленінградскім педінстытуце. П. Пруднікаў узбагачае сябе ведамі ў розных галінах навукі, культуры і мастацтва, наладжвае сувязь з беларускай секцыяй Ленінградскага аддзялення СП СССР. На духоўнае развіццё паэта дабратворна паўплывала знаёмства з выкладчыкам інстытута прафесарам К. А. Пушкарэвічам, беларусам па паходжанні, вучнем Я. Ф. Карскага. Пасля заканчэння ВНУ ў 1937 г. П. Пруднікаў стаў аспірантам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Аднак “замест славянскіх моў я доўгі час на практыцы вывучаў усходнія і паўночныя раёны нашай краіны і іх багацці. Каля двух дзесяткаў гадоў я быў адарваны ад грамадскага і літаратурнага жыцця”, — успамінаў пісьменнік у аўтабіяграфіі. Яму давялося жыць і працаваць у Бурацкай АССР, Іркуцкай і Омскай абласцях, Краснаярскім краі.
У 1968 г. П. Пруднікаў пераехаў у Мінск, вярнуўся на рэдакцыйную работу. Тры гады працаваў старшым рэдактарам бюлетэня “Служба быту Беларусі”, пасля чаго ў кастрычніку 1971 г. пайшоў на пенсію і стаў займацца выключна літаратурна-творчымі справамі, не забываючы ні на школы, ні на рэдакцыі. Пісаць вершы П. Пруднікаў пачаў рана. Ад самых дзіцячых гадоў быў неабыякавы да мастацкага слова. У рэспубліканскім друку дэбютаваў вясной 1930 г., калі газета “Піянер Беларусі” надрукавала яго верш “На вакацыі”. Малады паэт выступаў пад сугучным часу псеўданімам Паўлюк Буравей. У 1932 г. выйшла пазначаная прыкметамі часу кніжка “Песні грузчыкаў” (разам з Я. Субачам), асноўны лейтматыў якой — услаўленне ўдарнай працы і працоўнага энтузіязму. Пасля доўгага перапынку зноў пачаў друкавацца ў 1959 г. Кніга “Час майго нараджэння” (1968) стала адначасова і вяртаннем імя і, па сутнасці, прыходам у літаратуру новага паэта. Паэзія П. Пруднікава распроствала крылы для новых узлётаў. Публіцыстычны напал, страсная прага праўды ўзрасталі ад кнігі да кнігі: “Прысады” (1979), “Мая магістраль” (1981), “Заасцёр’е” (1986).
У 1980 г. з’явіўся верш “Памяць”, бо не давала спакою перакананасць, што нешта не дагаварыў, не данёс усю праўду, якую ведаў. I самі гады падганялі. Спяліліся “познія ягады” яго паэзіі. Познія ж ягады заўсёды з гарчынкай. Гарката, ды яшчэ якая, і ў паэме “Таймыр” (“Познія ягады”, 1990), і ў аповесцях “Яжоўскія рукавіцы”, “Паўночнае пекла” (“За калючым дротам”, 1993), і ў паэме-аповесці “Кожны другі” (“Пароша”, 1996). Апошнія кнігі пісьменніка — гэта споведзь перад сваім пакаленнем і пакаленнем сённяшнім, споведзь перад часам і ў пэўнай ступені падрахунак уласных дарог: Больш паўвека таіў у грудзях Гэта споведзь душы і працяг Ёсць у П. Пруднікава і такое прызнанне: “На жыццёвых сцежках-кручах я душой не выцек... ”. Душа паэта спагадна на дабро, яна заўсёды прымала спагаду, адмаўляла ж хцівасць, здраду і подласць. Гэтаму навучылі жыццёвыя вёрсты любові і нянавісці. Паважаны ўзрост даваў права па-гаспадарску ацаніць зробленае і пражытае. I мы не можам не пагадзіцца з Паўлам Іванавічам, калі ў адным з яго апошніх вершаў чытаем: 3 гонарам скажу сваім нашчадкам: Недарэмна я прайшоў свой век, Пры любых рэжымах і парадках
|
||||||||||||||||||
|