|
|||
Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных. Правапіс зычных д – дз, т – ц. Правапіс падоўжаных зычныхПравапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных. Правапіс зычных д – дз, т – ц. Правапіс падоўжаных зычных 1. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных Звонкія зычныя на канцы слова і ў сярэдзіне слова перад глухімі вымаўляюцца глуха, але гэта аглушэнне на пісьме не перадаецца: дудка, дзядзька, мароз, хлеб, агарод, сцяг, снег; глухія зычныя перад звонкімі азванчаюцца, што на пісьме таксама не перадаецца: барацьба, касьба, просьба. Нязменна перадаюцца на пісьме шыпячыя перад свісцячымі і свісцячыя перад шыпячымі: заказчык, перапісчык, пясчаны, расчоска, мыешся, ганарышся. Выключэннем з'яўляюцца словы пяшчота, шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымныі вытворныя ад іх, дзе напісанне адпавядае вымаўленню. Каб правільна напісаць словы з глухімі і звонкімі, свісцячымі і шыпячымі, гэтыя словы трэба змяніць так, каб пасля невыразных зычных аказаўся галосны або санорны гук, г. зн. паставіць зычны ў моцную пазіцыю: год – гады, мароз — марозны, дзядзька — дзядзечка, просьба – прасіць, малацьба — малаціць, снег — снягі. 2. Правапіс зычных д – дз, т – ц 1) дзеканне і цеканне адбываецца і адлюстроўваецца на пісьме пры памякчэнні д і т – перад галоснымі е, ё, і, ю, я і в’: народ – у народзе, тру – церці, два – дзве, мярцвячы; а т. с. у словах ліцвін, мядзведзь, цвік. 2) прыставачны д і суфікс. т перад мяккім в’ захоўв.: адвезці, у таварыстве, у бітве, клятве. 3) у запазычаных словах цвёрдыя д і т пішуцца, як правіла, нязменна: рэйсфедар, дэманстрацыя, скептык, тэарэтык. 3. Правапіс падоўжаных зычных 1) у становішчы паміж галоснымі зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш падаўжаюцца: замужжа, рыззё, суддзя, забыццё, галлё. 2) у запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах, падоўжаныя зычныя не пішуцца: граматыка, група, Іпаліт, Адэса. АЛЕ: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна, Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. 3) у славянскіх і засвоеных мовай уласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне адлюстроўваеццм на пісьме: Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Залессе, Краснаполле. АЛЕ: Ілья, Емельян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворных ад іх.
|
|||
|