|
|||
1. Апытванне.. 2. Тлумачэнне.. 3. Замацаванне.
Тэма: Правапіс у і ў. Мэты: - узнавіць і пашырыць веды па правапісе у і ў; - навучыць адрозніваць складовыя і нескладовыя гукі, вымаўляць іх; - абгрунтоўваць напісанне, выкарыстоўваць правілы на практыцы; - выхоўваць любоў да роднага краю, беларускай мовы.
Абсталяванне: - малюнкі вучняў на тэму «Зіма»; - карта Беларусі. Эпіграф: Я – сірата Без маёй Беларусі. Ад роднай мовы, Ад роднай нацыі Не адцураюся Не адракуся! П. Панчанка.
Ход урока 1. Апытванне. На дошцы словы: Радзіма мая дарагая, Ты ў шчасці жаданым жыві, Я сэрцам табе прысягаю У шчырай сыноўняй любві - Дзе вы маглі пачуць гэтыя словы? - Запішам словы, растлумачым правапіс у і ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках). А. Песня «Радзіма мая дарагая» (словы Алеся Бачылы, музыка Уладзіміра Алоўнікава) даўно стала ў нас вядомай і любімай. Б. Яе мелодыяй беларускае радыё абвяшчае працоўны дзень нашай краіны.
2. Тлумачэнне. - Калі ў беларускай мове пішацца й ? - Калі пішацца ў ? - Калі пішацца у ? * Праца з карткамі. Настаўнік чытае словы, вучні пры вымаўленні слоў з й, у, ў падымаюць адпаведныя карткі. Рэйка, садоўнік, музей, пірог, будаваць, шоўк, трамвай, поўнач, зрабіў, жаўток, пасадзіў, пушча . *Дапісаць сказы. 1. Верабей лятае, а вуж … (поўзае) 2. Васілёк сіні, а дзьмухавец … (жоўты) 3. Жэрдка тонкая, а бервяно … (тоўстае)
*Фізкультхвілінка. 3. Замацаванне. Змяніць словы, або ўтварыць новыя, каб в, л перайшлі ў ў: лава, грыва, трава, канава, чыталі, сказалі, шукалі, падпісалі
Развіццё мовы вучняў, вусная гутарка. · Як вы разумееце словы эпіграфа да ўрока? (Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тое, што любоў да радзімы можна выказаць і праз мастацкія творы (разгляд вучнёўскіх малюнкаў на тэму «Зіма»)) · Паглядзіце на карту, знайдзіце на ёй Беларусь, адкажыце, дзе яа знаходзіцца. (У цэнтры Еўропы. ) · Каго (або што) нагадваюць вам абрысы нашай краіны на карце? (Зубра – сімвал Беларусі).
*Выбарачная дыктоўка. Выпісаць словы з ў
Лясны волат. Лес глуха маўчаў. Толькі часам у ельніку чуваць было, як выстукоўваў працавіты дзяцел. Раптап пачуўся цяжкі тупат. На лясную палянку выйшла чарада зуброў. Зубры падышлі да кармушак. Яны ўхапілі трохі корму і заспяшаліся назад у глухі лес.
*Настаўнік можа сказаць пра тое, што сваю любоў да Бацькаўшчыны мы не ўяўляем без любові да таго месца, дзе нарадзіліся, дзе жывём.. Потым адбываецца гутарка на маральна-этычную тэму «Нататка ў газету». Калі мы пераехалі ў наш прыгожы пяціпавярховы дом, двор быў як лялечны… А цяпер? Адны жалезныя штыры тырчаць на месцы спартыўнага гарадка, ды парыпваюць пад ветрам петлі, на якіх мацаваліся арэлі. Як войска вандалаў прайшло! Амаль штодня прыходзіцца сустракацца з падобным вандалізмам у розных месцах. Зразумела, што дарослы чалавек не будзе ламаць арэлі, «упрыгожваць» сцены ў пад'ездах рознымі слоўцамі, пакідаць свае «аўтографы» на спінках крэслаў у кінатэатрах, электрычках, тралейбусах… Робяць гэта сённяшнія юныя, не вельмі выхаваныя, якія не ведаюць, куды падзець энергію і чамусьці накіроўваюць яе лішак толькі на разбуральныя справы. Сумна гэта: падлеткі, якім ужо па сілах зрабіць нешта карыснае, напрыклад, упарадкаваць тыя ж двары, пакінуць памяць аб сваіх юнацкіх гадах, выбіраюць зусім іншае… Паводле газеты «Раніца» - Як вы стаціся да пачутага, ці сустракаліся вы з такімі праявамі?
*Вынікі ўрока. 4. Дамашняе заданне. Выбраць пасільнае для сябе заданне: знайсці прыказкі, прымаўкі, вершы; прыдумаць апавяданне, выкарыстаць словы з ў. На наступным уроку вучні атрымліваюць тэсты па тэме «Правапіс у, ў».
.
|
|||
|