|
|||
Правапіс о, э, а. Правапіс е, ё, яПравапіс о, э, а. Правапіс е, ё, я 1. Правапіс о, э, а · літара о пішацца толькі пад націскам: доўга, посуд, жніво; · літара э пішацца пасля шыпячых, р, д, т і цвёрдага ц: жэрдка, халадэча, мястэчка, у руцэ; · у канцы запазычаных нязменных слоў, акрамя тых, што заканчваюцца на л, к, пішацца э: купэ, галіфэ, камюніке, філе; · у словах славянскага паходжання і доўно запазычаных словах, галосны э ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з а: стрэхі – страха, жэмчуг – жамчужына; · ненаціскныя фіналі –эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як – аль, - ар: шніцаль, рэйсфедар. АЛЕ: сканер. Ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Пітэр. 2. Правапіс е, ё, я · галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам пераходзяць у я: землі – зямля, сёстры – сястра; тое ж датычыцца ўласных назоўнікаў са славянскімі каранямі і даўно запазычаных слоў: Бялынічы, Сяргей, дзяжурны, каляндар; · заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля г, к, х: герой, кераміка, Херсон; · часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, без сябра; · калі не і без становяцца прыстаўкамі і далучаюцца да слова, яны падпарадкоўваюцца правілам якання: няхай, бязмежны, непісьменны, бескарысны; · літара я пішацца ў некаторых словах незалежна ад націску: віцязь, сувязь, повязь, Прыпяць, роўнядзь, муляць, сеялка
|
|||
|