|
|||
Правапіс некаторых спалучэнняў зычных. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных.Правапіс некаторых спалучэнняў зычных. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных. 1. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных: У беларускай мове адбываецца спрашчэнне наступных спалучэнняў зычных: · спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца і пішуцца як зн, сн, сл, рн: праязны, бязлітасны, бліснуць, жаласлівы, міласэрны. Тое ж ў запазычаных словах: кантрасны, кампосны, фарпосны. · спалучэнні ск, ст, с’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч: воск – вашчыць, густы – гушчар. Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў с і ч перадаецца на пісьме як сч: пясчаны, пясчанік. · спалучэнне дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Рэмбрант, Клот. 2. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя: У беларускай мове існуюць два прыстаўныя зычныя – в і г. Прыст. літара в пішацца: 1) перад націскным о: возера, вокны, воспа Вольга. Пры змене націску о пераходзіць у а і прыстаўны в не пішацца: азёры, акно 2) у словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вастрыць, ваколіца. 3)перад у: вуха, вуліца, павук, Навум, вучыцца. Не пішацца: 1)у запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад націскным пачатковым о: опера, ода, Оксвард. АЛЕ: вохра, воцат і вытворных ад іх. 2)перад прыставачным у і у, якое паходзіці з в: убегчы, унук. 3)перад націскным пачатковым у ў запазычаных словах і ва ўласных імёнах і назвах: ультра, унікум, Ульяна, Украіна. АЛЕ: вустрыца. Прыстаўны г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль, а таксама у выклічніках гэй, го, га.
|
|||
|