Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





§ 16.  Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ІІ скланення



§ 16.  Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ІІ скланення

У назоўніках мужчынскага роду ІІ скланення цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у родным і месным склонах адзіночнага ліку.

У родным склоне большасць назоўнікаў м. р.; як і назоўнікі н. р., маюць канчатак –а, -я. Гэта канкрэтныя назоўнікі: класа, альбома, двара, госця, аленя, года (канкрэтны прамежак часу), берага (як і мора, поля).

Канчатак – у, - ю маюць:

1) абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:

а) абстрактныя паняцці, пачуцці, адчуванні: прынцыпу, аўтарытэту, поспеху, вопыту, настрою, голаду, сораму, суму, сэнсу;

б) апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан: догляду, адпачынку, гоману, ходу, пераезду, смеху, сну;

в) з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: снегу, грому, граду, марозу, ветру, холаду, пажару, агню, змроку, шторму, абвалу, выбуху;

г) прасторавыя паняцці, памер, форму: прастору, краю, з усходу, шляху, стэпу, верху, памеру;

д) грамадска-палітычныя паняцці, навуковыя тэорыі, вучэнні: апартунізму, класіцызму, ідэалізму, гераізму, дарвінізму, капіталізму, камунізму;

е) неакрэсленыя прамежкі часу: часу, веку, узросту, тэрміну, перапынку;

2) рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць розныя рэчывы, матэрыял, хімічныя элементы: бялку, ячменю, воцату, пылу, крухмалу, кобальту, вадароду, шоўку, нейлона; выключэнне: хлеба, аўса;

3)  зборныя назоўнікі: натоўпу, чароту, хмызняку, ажынніку;

4) назоўнікі ва ўстойлівых выразах: з веку ў век, ні следу ні знаку, даць маху, з’ехаць з глузду, ні роду ні племені і г. д.

Мнагазначныя назоўнікі м. р. ІІ скланення ў залежнасці ад значэння могуць мець абодва канчаткі: -а (-я) і -у (-ю). напрыклад: каля чыгуначнага пераезда (канкр. назоўнік); не пачыналі пераезду (працэс); з дагавора вынікае (дакумент, канкр. назоўнік); між імі не было дагавору (адпрадмечанае дзеянне); стаялі каля ясеня (канкр. прадмет); мэбля з ясеню (матэрыял).

    У месным склоне назоўнікі м. р. ІІ скланення адрозніваюцца канчаткамі ў залежнасці ад таго, з’яўляюцца яны назвамі асоб (асабовымі) ці не (неасабовымі), а таксама ў залежнасці ад асновы. У моўнай практыцы найбольш часта змешваюць канчаткі асабовых і неасабовых назоўнікаў з зацвярдзелай і мяккай асновамі. Іх трэба размяжоўваць: асабовыя маюць канчатак -у (-ю) (пры цвёрдай аснове можа быць і канчатак ), а неасабовыя – -е, -ы, -у, -і ў залежнасці ад асновы:

 

 

ІІ скл. м. р. асабовыя

Аснова цвёрдая зацвярдзелая г, х; к мяккая
М. скл.

    на, пры, па салдату, дзеду, брату, суседу, прадзеду, сыну (-е) мужу, доктару, байцу, Лукашу, Тамашу Алегу, пастуху, настаўніку, арнітолагу кавалю, цесцю, герою, вучню, госцю, Мікалаю
 

ІІ скл. м. р. неасабовыя

М. скл. -е; -у
у, па, на, пры гневе, сне, сплаве, рове, стале, слане, гарбузе міры, метры, маршы, маржы, мячы, стрыжы стозе, сцягу, даху, бульдогу, змроку, ваўку чаі, гаі, алені, рулі, пні, кані, болі, жалі, цені (цяні)

 

 

!        Імёны і прозвішчы, якія належаць асобам мужчынскаг полу і канчаюцца на зычны, скланяюцца, як адпаведныя агульныя назоўнікі ІІ скланення са значэннем асобы: Андрэй Лабановіч, Андрэ я Лабановіч а, Андрэ ю Лабановіч у, Андрэ я Лабановіч а, Андрэ ем Лабановіч ам, пры Андрэ ю Лабановіч у.

    Са склонавымі канчаткамі, уласцівымі назоўнікам другога скланення, ужываюцца ўласныя назоўнікі мужчынскага роду, што абазначаюць геаграфічныя і астранамічныя назвы: Крым – у Крыме, Месяц – на Месяцы, а таксама ўласныя назоўнікі – назвы гарадоў, вёсак, рэк, якія маюць форму ніякага роду: Жодзін а – у Жодзін е, Заазер’ е – у Заазер’ і, Дняпр о – у Дняпр ы.

    Як агульныя назоўнікі другога скланення, скланяюцца і прозвішчы на

  -оў (-аў), -еў (-ёў), -ін (-ын), якія толькі ў творным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -ым, уласцівы прыметнікам: Міхайл аў, Міхайлав а, Міхайлав у, Міхайлав а, Міхайлав ым, пры Міхайлав у . Іншамоўныя прозвішчы на -ін (-ын), -аў тыпу Дарвін у творны склоне ўжываюцца з канчаткам -ам: Дарвін ам, Чаплін ам.

 

 

       Практыкаванне 68. Прачытайце прыказкі, растлумачце іх сэнс. Запішыце. Абазначце канчаткі назоўнікаў роднага склону і растлумачце іх сэнс.

 

1. Зіма без снегу – восень без хлеба.

2. Век пражыў, а розуму не нажыў.

3. Лепш мець лішняга сябра, чым лішняга ворага.

4. Чалавек без запасу гіне да часу.

 

Практыкаванне 69. Спішыце, устаўляючы патрэбныя канчаткі назоўнікаў.

 

1. Дзе гаспадар за плуг.. ходзіць, там зямля родзіць.

2. Што напісана пяр.., таго не высечаш і тапар.. .

3. Дзень з але.., а тыдзень так галеем.

4. Не той таварыш, хто губы мёд.. мажа, а той, хто праўду ў вочы кажа.

5. Чым за мор.. віно піць, лепей з Нёмана вадзіцу.

 

Практыкаванне 70. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.

 

1. Лісток крануўся з месц.. і павольна паплыў да бераг.. . (Сам. ) 2. Так сказаў і знік без след.. . (К-с) 3. Агн.. ў вокнах нідзе не было, але Скуратовіч не спаў. (К. Ч. ) 4. Міхал Тварыцкі ішоў берагам лес.., куда вяла дарога. (К. Ч. ) 5. Ніхто не ішоў адчыняць: або не чулі стук.., або не было дома. (К-с) 6. Сышоў з поезд.., збіты з толк.. і з троп.. . (Пестр. ) 7. Адзін адказ: няма, брат, ход.., хоць з мост.. кідайся ў воду. (К-с) 8. Назарэўскі да гэтага час.. ўсё вывучаў блытаныя паказанні Міхала Тварыцкага. (К. Ч. ) 9. Цьмяным перламутрам пачалі адсвечваць кусты арэшнік.. . (Луж. )

 

Практыкаванне 71. Спішыце, ставячы ў М. склоне ўзятыя ў дужкі назоўнікі. Вусна растлумачце іх правапіс.

 

1. Стаяць дрэвы ў жнівеньскай (краса), дарогі – у ячменнай (пацяруха). (Грах. ) 2. Замаркоціўся дзед, асабліва па (Андрэй). (К-с) 3. Вясна ў поўным (росквіт). (Як. ) 4. Яшчэ ў (цень) пад вольхамі не апала раса. (Шам. ) 5. Слаўны малы, і па (дзед) пайшоў. (К-с) 6. На (рог), у (завулак), натоўп людзей. (Я. Скр. ) 7. Скакун ехаў па лясной (дарога) на белым (конь). (Шаш. ) 8. Яўхім павёў вачыма па (пакой)… (І. М. ) 9. Аднойчы ў (плуг) на (ралля) жывёлы спрэчку завялі. (Крап. ) 10. Яна плакала па (брат).

 

 

* Практыкаванне 72. Запішыце словаформы па-беларуску. Абазначце канчаткі і націскі.

 

В снегу, на краю, о сыне, в гараже, на лугу, в лагере, на орехе, на берегу, в саду, на корабле, в цеху, на ремне.

 

* Практыкаванне 73. Складзіце па два словазлучэнні ці сказы з наступнымі мнагазначнымі назоўнікамі, ставячы іх у родным склоне адзіночнага ліку. У адным выпадку назоўнік павінен ужывацца з канчаткам -а (-я), у другім – -у (-ю).

Клён, лістапад, пейзаж, арэх.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.