|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асаблівасці правапісу прозвішчаўАсаблівасці правапісу прозвішчаў Пры ўжыванні ў беларускай мове рускамоўных прозвішчаў іх нельга перакладаць: Сероглазова – Сераглазава, Никитин – Нікіцін, Петухов – Петухоў, Серов – Сяроў, Рощин – Рошчын, Григорьев – Грыгор’еў і пад. У астатнім напісанне ўласных імёнаў і прозвішчаў падпарадкоўваецца агульнамі правапісу. Напрыклад, Зинченко – Зінчанка, Теплова – Цяплова, Образцов – Абразцоў, Одоевский – Адоеўскі, Алябьев – Аляб’еў, Водопьянов – Вадап’янаў, Дементьев – Дзяменцьеў, Леонтьев – Лявонцьеў, Паустовский – Паустоўскі, Прокофьев – Пракоф’еў, Радищев – Радзішчаў, Власов – Уласаў, Терентьев – Цярэнцьеў, Тимошенко – Цімашэнка, Юрьев – Юр’еў, Караухов – Каравухаў, Ермоленко – Ярмоленка, Ящерицын – Яшчарыцын. Адхіленні ад правілаў дапускаюцца толькі ў тым выпадку, калі ў пашпарце (пасведчанні аб нараджэнні) прозвішча запісана іншым чынам. Аб скланенні і склонавых канчатках асобных груп уласных імён і прозвішчаў 1. Калі прозвішчамі служаць назвы прадметаў жаночага роду (за выключэннем прозвішчаў на - ь і ненаціксныя – га, -ка, - ха ), то такія прозвішчы скланяюцца незалежна ад роду іх носьбітаў па тыпу адпаведных агульных назоўнікаў з мяккай, цвёрдай і зацвярдзелай асновамі, напрыклад:
Заўвага! Прозвішчы, якімі служаць назвы прадметаў жаночага роду і канчаюцца на ненаціскныя - га, - ка, - ха, у давальным, творным і месным склонах маюць канчаткі ў залежнасці ад роду носьбіта:
2. Прозвішчы на -еня(-эня, -аня), -уня(-юня) – Ахраменя, Крыўчэня, Бацюня, Хадзюня і інш. – скланяюцца незалежна ад роду іх носьбітаў па тыпу назоўнікаў жаночага роду з мяккай асновай, напрыклад:
3. Калі прозвішчамі служаць назвы прадметаў ніякага роду, а таксама назвы прадметаў, род якіх выразна не выступае, то такія прозвішчы скланяюцца толькі тады, калі іх носьбітамі з’яўляюцца асобы мужчынскага роду. Пры скланенні гэтыя прозвішчы маюць наступныя склонавыя канчаткі:
4. Да нескланяльных адносяцца наступныя групы прозвішчаў: ü прозвішчы, якія заканчваюцца на націскное о: Вітко, Гуцько, Кахно, Лапо, Франко і інш.; ü прозвішчы, якія канчаюцца на –іх (-ых) і маюць форму прыметнікаў меснага склону множнага ліку: Баранавых, Белых, Савіных, Углянскіх і інш.; ü прозвішчы і імёны, якія заканчваюцца на –і (-ы): Вердзі, Гандзі, Паганіні, Страдзівары, Чулакі, Эрыставі і інш.; ü многія іншамоўныя прозвішчы на –а (-я): Дзюма, Заля, Бруна і інш.; ü іншамоўныя прозвішчы на –е (-э): Арджанікідзэ, Гётэ, Дантэ, Бізэ і інш.; ü ішамоўныя імёны і прозвішчы на –у (-ю): Амаду, Мілку, Нэру і інш.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|