Відыасіміляцыі
| Тлумачэнне
| Прыклады
|
Асіміляцыя
звонкіх да глухіх
| Звонкія перад глухімі ў сярэдзіне слова і ў канцы слова вымаўляюцца глуха
| Казка—ка[с]ка
Снег-сне[х]
Лодка-ло[т]ка
|
Асіміляцыя
глухіх да звонкіх
| Глухія зычныя перад звонкімі ў сярэдзіне слова вымаўляюцца звонка
| Малацьба-мала[дз]ьба
Касьба-ка[з]ьба
Футбол—фу[д]бол
|
Асіміляцыя
па мяккасці
| Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] у становішчы перад наступны ммяккім зычным ці ётавым галосным вымаўляюцца мякка
| Свята-[с’]вята
Снег-[с’]нег
Цвёрды-[ц’]вёрды
Але перад[ г’], [к’], [ х’] цвёрда
Згінуць-[з]гінуць
Схіліц- [с]хіліць
Схема-[с]хема
|
Асіміляцыя
шыпячых да свісцячых
| Шыпячыя [ж, ш, дж, ч] перад свісцячымі [з, с, дз, ц] вымаўляюцца як свісцячыя
| У печцы-у пе[цц]ы
На ножцы—на но[с]цы
|
Асіміляцыя
свісцячых да шыпячых
| Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя
| Сшыць—[шш]ыць
Зжаць-[жж]аць
|
Прыпадабненне
[дч], [тч]да[ч]
| Спалучэнні вымаўляюцца як адзін доўгі гук [ч]
| Адчай—а[чч]ай
Лётчык--лё[чч]ык
|
Прыпадабненне
[дц], [ тц]да [ц]
| Спалучэнні вымаўляюцца як падоўжаны цвёрды або мяккі [ц]
| Матцы-ма[цц]ы
У хатцы—у ха[цц]ы
|
Прыпадабненне
[жс], [шс], [зс] да[ с]
| Спалучэнне жс у становішчы паміж галосным і зычным вымаўляецца як адзінгук [с]
| Нясвіжскі—нясві[с]кі
Пражскі – пра[с]кі
|
Прыпадабненне
[шс] да[с]
| Спалучэнне [шс] у становішчы паміж галосным і зычным вымаўляецца як падоўжаны мяккі гук [ с’]
| Мыешся—мые[сс’]я Купаешся—купае[сс’]я
|
Прыпадабненне
[дс] да[ц]
| Спалучэнне [дс] вымаўляецца як адзін гук [ц]
| Завадскі—зава[ц]кі
|