|
|||
ПРАВАПІС СПАЛУЧЭННЯЎ ГАЛОСНЫХ. иа ія (ыя)– у сярэдзіне слова ў першым складзе перад націскам: біяграфія,патрыятычны, ажыятаж, нацыянальны, прыярытэт, біятлон ; АЛЕ: радыё
ПРАВАПІС СПАЛУЧЭННЯЎ ГАЛОСНЫХ іо– у пачатку слова пад націскам: іон, іонны, Іосіф; іа – не пад націскам: іанізатар, іанасфера, Іанічнае мора, іанізацыя; іе– у пачатку слова і пасля мяккага зычнага: іерогліф, гігіена, кліент; ие ые – пасля цвёрдага зычнага: арыенцір, дыета; ио іё (ыё)–у сярэдзіне слова пад націскам: аксіёма, біёграф, дамініён; патрыёт, перыёдыка, Міёры иа ія (ыя)– у сярэдзіне слова ў першым складзе перад націскам: біяграфія, патрыятычны, ажыятаж, нацыянальны, прыярытэт, біятлон; АЛЕ: радыё ео (эо)– у сярэдзіне слова пад націскам: археолаг, фразеолаг, акардэон, ідэолаг; еа (эа)– у сярэдзіне слова не пад націскам: археалогія, акардэаніст; АЛЕ: Неапаль, акіян; йо ё – пад націскам пасля галосных і на пачатку слова: маёр, раён, ёд, ёт я – першы склад перад націскам: маянэз, маярат. йе е – у пачатку слова і пасля галосных: езуіт, праект, канвеер, фае ье – у сярэдзіне слова пасля мяккіх зычных: ранцье, рэльеф; ’е – пасля цвёрдых зычных: п’еса, прэм’ера, Буш’е. иа ія (ыя) – пад націскам: авіяцыя, ліяна, геніяльны, сацыяльны, дыяметр, Іліяда; АЛЕ: мільярд
|
|||
|