|
|||
Пытанні да заліку. для студэнтаў 1 курса педагагічнага факультэта. 1-03 04 04-02 Практычная псіхалогія. Тэхналогія (абслуговая праца) (ПТ-11);. 1-03 04 03 Практычная псіхалогія (ПП-11,12)
Зацвярджаю Пратакол пасяджэння кафедры ад " 22" сакавіка 2012 г. № 7 Заг. кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства _____________ Д. С. Томчык
Пытанні да заліку па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” для студэнтаў 1 курса педагагічнага факультэта дзённай формы навучання спецыяльнасцей: 1-03 04 04-02 Практычная псіхалогія. Тэхналогія (абслуговая праца) (ПТ-11); 1-03 04 03 Практычная псіхалогія (ПП-11, 12) 1. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. 2. Гіпотэзы паходжання мовы. 3. Старабеларуская літаратурная мова ХІV – ХVІ ст. 4. Новая (сучасная) беларуская мова XIX – пачатку XX ст. 5. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст. 6. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. 7. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання. 8. Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове. 9. Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. 10. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). 11. Білінгвізм як аб’ектыўная рэальнасць у краінах свету. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму. 12. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі. 13. Марфалагічная інтэрферэнцыя. Разыходжанні ў граматычным афармленні часцін мовы ў беларускай і рускай мовах. 14. Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. 15. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў. 16. Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі. Адметныя лексічныя асаблівасці. 17. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. 18. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю. 19. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый. 20. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (рэферат, тэзісы і інш. ), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення. 21. Бібліяграфія. Цытаты і спасылкі, іх афармленне. 22. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю. 23. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. 24. Групы афіцыйна-справавых дакументаў і іх характарыстыка. 25. Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тэксту службовага дакумента. 26. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення. 27. Правільнасць маўлення і моўныя нормы. 28. Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш. ). 29. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення. 30. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. 31. Маўленчы этыкет і культура зносін.
Выкладчык: А. М. Гацко
|
|||
|