![]()
|
|||
Вясковая проза (1950-я – 1990-я).Тэма №2 Вясковая проза (1950-я – 1990-я).
Тэксты:
Успомніць са школьнай праграмы: Ø Мележ І. Аповесць Людзі на балоце (з трылогіі “Палеская хроніка”).
Прачытаць: Ø Адамчык В. Раман: Чужая бацькаўшчына. Ø Федарэнка А. Аповесць: Вёска (кн. “Нічые” альбо ч-с “Полымя”, 1995, №5).
Пытанні: Ø Спецыфіка развіцця традыцыйнай сістэмы каштоўнасцей (на прыкладзе твораў І. Мележа, В. Адамчыка, А. Федарэнкі).
Мінімум на 4 балы: 50 старонак альбо з тэксту В. Адамчыка, альбо з тэксту А. Федарэнкі (на выбар).
Каментарый выкладчыка: Я шчыра шкадую, што твор Мележа “Людзі на балоце” вы вывучалі ў школе, таму што ў тым узросце велізарная колькасць важных рэчаў прайшла міма. Будзем гаварыць пра тое, як быць мужчынам і як быць жанчынай у вёсцы. І як гэта паказана ў творах. Калі паспеем, то параўнаем высновы з тым, да чаго прыходзяць аўтары гарадской прозы (тэксты першага семінара).
|
|||
|