Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Мастацтва Беларусі ад першабытнасці да пач.16 ст.



Мастацтва Беларусі ад першабытнасці да пач. 16 ст.

Для падрыхтоўкі і здачы экзамена* неабходна:

1. Выканаць творчае заданне на выбар: 1). малюнак (1-3) помніка архітэктуры 11 — пачатка 16 ст. Помнікі архітэктуры вы выбіраеце самастойна, з прыведзеных унізе крыніц і літаратуры. 2). Эссэ** на тэму: “Мастацкая культура дахрысціянскага часу на тэрыторыі Беларусі”, або “Мастацкая культура Беларусі ў перыяд сярэднявечча”, або “Мастацкая культура Беларусі нашага часу (на прыкладзе выстаў якія былі наведаны падчас семестра)”.

2. Вывучыць білеты і пазнаваць-называць помнікі і творы паказаныя ў ілюстрацыях.

 

*(У экзаменацыйным білеце 2 пытання:

першае вы закрываеце малюнкам або эссэ на выбар (калі вамі будзе выканана абодва творыя заданні, буду накідываць балы);

другое—вусным адказам).

Прахадны бал 4, магчыма атрымаць за якаснае выкананне 1 задання. Вышэйшы бал 8-10, магчыма атрымаць за якаснае выкананне ўсіх пералічаных заданняў +дадатковае пытанне.

 

** Эссе́ (из фр. essai «попытка, проба, очерк», от лат. exagium «взвешивание») — литературный жанр прозаического сочинения небольшого объёма и свободной композиции. Эссе выражает индивидуальные впечатления и соображения автора по конкретному поводу или предмету и не претендует на исчерпывающую или определяющую трактовку темы.

Пытанні для падрыхтоўкі да экзамена.

1. Перыядызацыя першабытнага мастацтва.

2. Тэорыі паходжання мастацкай творчасці.

3. У чым заключаецца сінкрэтызм першабытнага мастацтва?

4. Асаблівасці мастацкай творчасці ў Каменным веку.

5. Мастацкая творчасць у Бронзавым веку.

6. Мастацкая творчасць у Жалезным веку.

7. Аб’яднанні ўсходнеславянскіх плямёнаў 5-9 ст.

8. Як паўплывала хрысціянізацыя ўсходнеславянскіх княстваў на мастацтва гэтага часу.

9. Курганныя могільнікі і пахавальныя традыцыі беларусаў.

10. Культавая архітэктура 10—13 ст.

11. Манументальны жывапіс 11—13 ст.

12. Полацкая школа манументальнага дойлідства 10—13 ст.

13. Гродненская школа манументальнага дойлідства 10—13 ст.

14. Грамадзянская архітэктура 9—14 ст. Дзядзінец, горад, замак.

15. Абарончае дойлідства 13—пач. 16 ст.

16. Замкі Беларусі 13—пач. 16 ст. Тыпалогія.

17. Мастацтва рукапіснай кнігі 9—13 ст.

18. Пластыка і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 9—13 ст.

19. Крыж Ефрасінні Полацкай.

20. Цэкрвы ў Супраслі, Малым-Мажэйкаве і Сынковічах.

21. Кальвінскія зборы (храмы пратэстантаў) 16 ст.

22. Фрэскавыя роспісы храмаў і княжацкіх замкаў 13—16 ст.

23. Іканапіс 15—16 ст.

24. Пластыка 14—16 ст.

25. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 14—16 ст.

 

Спіс літаратуры (усе кнігі ёсць у бібліятэцы акадэміі)

                                                       



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.