Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Матэрыяла для ўдзелу ў канферэнцыі па тэме



 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

 

Матэрыяла для ўдзелу ў канферэнцыі па тэме

“Актуальныя формы працы з музейнай аўдыторыяй”.

Апошнім часам у музейным асяроддзі ўсё часцей пачынаюць звяртацца да інтэрактыўных форм работы з наведвальнікам. Гэтага вымагае сама музейная аўдыторыя, якая становіцца ўсё больш патрабавальнай. Сучасным наведвальнікам музеяў вельмі часта ўжо не хапае экскурсавода, які проста размаўляе і паказвае то направа, то налева… Сёння музейны супрацоўнік павінен знайсці такую форму работы, з дапамогай якой наведвальнік зможа не проста ўспрыняць матэрыял, а і адгукнуцца на яго. Сучасная класічная музейная педагогіка прапануе некалькі розных кірункаў. Сярод іх як экскурсіі, так і фільмы, камп’ютар, мультымедыйная прэ- зентацыя, майстэрні, кааперацыі са школамі, музейны тэатр, месцы для чытання і інш.

Працу з наведвальнікамі умоўна  можа раздзяліць на дзве часткі: праца на базе ўстаноў адукацыі і непасрэдна ў музеі. Для працы з наведвальнікамі ў школе супрацоўнікі музея распрацоўваюць заняткі для дзяцей для рознага ўзросту. Для прыкладу, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, распрацаваў наступныя прэзентацыйныя праграмы: “Самагучальныя музычныя інструменты”, “Загадкавы свет батлейкі”, “Беларускія народныя святы”, “Лялечнікам можа стать кожны”, “Музычны алфавіт”, “Сакрэты тэатральнай грымёркі”, фільм “Нараджэнне беларускага тэатра”.

На базе музея, для працы з наведвальнікамі музей выкарыстоўвае, і даволі паспяхова, наступныя формы работы з наведвальнікамі: інтарактыўныя занятакі “Музычныя інструменты на новы лад”, “Загадкавы свет батлейкі”, “Лялечнікам можа стать кожны”, “Сакрэты тэатральнай грымёркі”, майстар клас па паказу ценявых спектакляў “Віцебскі жлоб”. Асобна трэба адзначыць правядзенне штогадовых конкурсаў і фестываляў: Конкурс на лепшы малюнак і твор дэкаратыўна-прыкладного мастацтва на калядную тэматыку “Калядныя замалёўкі”, дзіцячы музычны фестываль “Звонкія ноткі”, Дзіцячы тэатральны фестываль “Вясёлая лесвічка”.

Акрамя гэтага музей ладзіць майстар класы па вырабу маскараднай маскі, майстар класы па беларускім народным і сучасным танцам, арганізоўваецца ролева-псіхалагічная гульня “Мафія”.

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікае інтарактыўны занятак “Загадкавы свет батлейкі”. Пад час гэтага занятка школьнікам разпавядаецца аб асноўных відах батлейкі, з чаго і як вырабляюцца лялькі і самі батлдеечныя домікі і дэманструецца адзін з распаўсюджаных спектакляў “Цар Ірад”. Зусім нядаўна быў распрацаваны новы свецкі спектакль “Мужык і доктар.

Экскурсіі з элементам тэатралізацыі і батлеечныя прадстаўленні сталі яскравай карцінай таго, як дзеці бачаць экспанаты не самі па сабе, а ў кантэксце. Народжаныя незабыўныя перажыванні ў душы дзіцяці не губляюцца. Лялечны тэатр батлейка, да ўсяго іншага, дазваляе гледачам не проста бачыць, але і станавіцца як бы ўдзельнікамі таго дзеяння, бо батлейшчык праз герояў інтэрмедый заводзіць размову і з імі, ненавязліва прымушае адгукацца.

Працягваючы тэму народных батлеечных прадстаўленняў хочацца адзначыць і ценявыя спектаклі. Доўгі час акрамя батлеечных прадстаўленняў на тэрыторыі беларусі карысталіся папулярнасцю ценявыя спектаклі. Адзін з распаўсюджаных тыпаў батлеек называўся “Віцебскі жлоб”. Пры дапамозе папяровых фігурак, якія прымацаваны на драўляны абруч, рабіўся экран з тканіны, запальвалася свечка. Святло ад свечкі прыводзіла да ўзнікнення ценяў на тканіне і прымушала рухацца дыскі з папяровамі фігуркамі.

Супрацоўнікамі музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры былі адноўлены паказы менавіта такіх ценявых спектакляў. Ладзяцца паказы спектакля “З рогу ўсяго многа”. Пад час занятка маленькім наведвальнікам прапануецца самім стаць удзельнікамі паказа спектакляў. Яны маюць магчымасць самі выбраць спектакаль (казку), якуя яны хочуць паказать, выразаюць папяровых казачных герояў і ладзяць паказы ценявых спектакляў. Дзякуючы такім заняткам дзеці атрымліваюць нагляднае ў’яленне аб тым як адбываюцца паказы спектакляў, развівае іх кемлівасць, акцёрскія здольнасці, талент і дазваляе цікава правесці свой вольны час. Больш падрабязней пазнаёміцца з лялькамі і лялечнымі пастаноўкамі можна даведацца на занятку пад назвай “Лялечнікам можа стаць кожны”. Пад час занятка можна даведацца пра тыпы лялек, якія выкарыстоўваюцца ў сучасных лялечных тэатрах (марыянеткі, трысцінавыя, планшэтныя, пяльчаткавыя лялькі) Для невялікай группы наведвальнікаў дазваляецца паспрабаваць пакіраваць лялькай.

Музей валодае цікавай калекцыяй музычных інструментаў, у тым ліку і самагучальных музычных інструментаў(трашчоткі, кляшчоткі, бразготкі, грэбень і інш. ). Дзякуючы её быў распрацаваны інатрактыўны занятак “Музычныя інструменты на новы лад”. Пад час правядзеня занятка экскурсанты атрымліваюць грунтоўныя веды па самагучальным музычным інструментам, разпавядаецца пра гісторыю іх выкарыстання і дэманструецца іх гучанне. Найбольш таленавітым наведвальнікам прапаноўваецца стварыць свой невялічкі ансамбль, выкарыстоўваючы прадэманстраваныя інструменты.

Даволі цікавы інтарактыўны занятак “Сакрэты тэатральнай грымёркі”, які падыходзіць як для навучэнцай старэйшых класаў, так і для дарослых наведвальнікаў. Пад час занятку распавядаецца пра асноўныя тыпы і віды грыму, яго выкарыстанне ў тэатры і кіно, даведацца пра гісторыі ўзнікнення і выкарыстанне грыму у старажытныя часы. На прыканцы занятку дэманструецца адзін з варыянтаў выкарыстання грыму, састарванне чалавека. Цікавасць занятку заключаецца у тым, што ён праходзіць у гульнёвай форме, дзе наведвальнік можа стать на пэўны час грымёрам, навучыцца перадаваці і кіраваць сваімі эмоцыямі.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры штогадова праводзіць дзіцячыя фестывалі: “Дзіцячы музычны фестываль “Звонкія ноткі”, ”Дзіцячы тэатральны фестываль “Вясёлая лесвічка” і конкурс “Калядныя замалёўкі” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўнак-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку.

Галоўная мэта правядзення фестываляў і конкурса:

• патрымка і заахвочванне таленавітых дзяцей і моладзі;

• садзейнічанне далучэнню дзяцей і падлеткаў да беларускага фальклору;

• развіццю творчых здольнасцей;

• стварэнне ўмоў да рэалізацыі творчых здольнасцей дзяцей і моладзі, заахвочванне да самарэалізацыі і самаўдасканальвання;

• развіццё практыцы сумеснай творчай працы ўстаноў культуры і адукацыі.

Асноўнымі удзельнікамі фестываляў з’яўляюцца навучэнцы школ горада Мінска і цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Пад час правядзення дзіцячага музычнага фестываю “Звонкія ноткі”, удзельнікі дэманструюць свае вакальныя здольнасці і ігру на музычных інструментах. На прыканцы фестываля ўручаюцца дыпломы ўдзельніка фестывалю. Што тычыцца дзіцячага тэатральнага фестываля “Вясёлая лесвічка”, дэманструюцца тэатральныя здольнасці школьнікаў. Кожнаму з тэатральных калектываў даецца 15 хвілін для дэманстрацыі невялічкай тэатральнай замалёўкі. Галоўная мэта правядзенне такога фестываля, даць магчымасць удзельнікам школьных тэатральных калектываў паказаць свае здольнасці сярод іншых калектываў, пазнаёміцца адзін з адным і пераняць вопыт.

Конкурс “Калядныя замалёўкі” праходзіць наступным чынам, навучэнцы школ і цэнтраў дадатковай адукацыі прыносяць малюнкі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацва на калядную тэматыку. Сярод удзельнікаў конкурса, члены журы выбіраюцца лепшыя творы, якія падзяляюцца па наступным намінацыям: Лепшы твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, Лепшы малюнак, Лепшая калектыўная праца і намінацыя самы маленькі ўдзельнік конкурса.

Пераможцы конкурса атрымоўваюць падарункі і дыпломы ўдзельніка конкурса. Усе астатнія удзельнікі не застаюцца без увагі, ім уручаюцца пасведчанні ўдзельнікаў конкурса “Калядныя замалёўкі”. Працы выстаўляюцца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры на працягу месяца.

Для прыцягвання наведвальнікаў у музей супрацоўнікі распрацоўваюць шэраг заняткаў, майстар-класаў, гульняў. На кожныя школьныя канікулы распрацоўваюцца новыя заняткі, майстар-класы для школьнікаў.  Адзін з майстар-класаў – майстар клас па вырабу маскарадной маскі. Наведвальнікам прапануецца сваімі рукамі зрабіць маскарадную маску і прыгэтым пашырыць свае веды аб узнікненні і выкарыстанні, спосабах вырабу масак у розныя часы.

На Навагоднія святы школьнікам прапаноўваецца майстар-клас па вырабу  навагодніх упрыгажэнняў. Дзецям  прапануецца некалькі нескладаных спосабаў вырабу упрыгажэнняў. У залежнасці ад здольнасцей, кожны з іх сможа вырабіць свой варыянт цацкі. Дзякуючы гэтаму майстар-класу развіваецца маторыка рук, фантазія і акрамя ўсяго гэтага можна ўпрыгожыць свой дом і навагоднюю елку цацкамі зробленыя сваімі рукамі. Гэты майстар-клас карыстаецца папулярнасцю сярод школьнікаў.

На Каляды праводзяцца тэматычныя экскурсіі з забаўляльнай праграмай прымеркаванай да святкавання народнага беларускага святы “Каляды”. Сюды ўключаны расповед пра варыянты святкавання свята, калядныя гаданні і калядаванне.

Вялікай папулярнасцю сярод дарослых карыстаецца майстар-клас па беларускім народным танцам. Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры наладзіў супрацоўніцтва з вандроўным тэатрыкам “Гістарыён”, які працуе на базе Цэнтар дзяцей і моладзі “Маяк”. Дзякуючы плённай працы музея і вандроўнага тэатрыка “Гістарыён” было праведзена некалькі танцавальных вечарын. Пад час заняткаў можна было навучыцца:
танцам эпох Сярэднявечча, Рэнесанса, народным танцам Беларусі, а таксама Украіны, Прыбалтыкі, Скандынавіі і іншых краін і рэгіёнаў свету.

Супрацоўнікі музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры вырашы не абмяжоўвацца толькі беларускімі народнымі танцамі. Было вырашана пашыраць межы і праводзіць майстар-класы на сучасным танцавальным накірунках. Дзякуючы супрацоўніцтву з школай танца Nebula былі арганізаваны шэраг майстар класаў па танцу Tribal fusion. Tribal fusion (трайбл фьюжн) – сучаснае эклектычнае танцавальнае напраўленне, якое сумяшчае ў сабе элементы разных этнічных форм танца (беллідэнс, класічныя і фальклорныя індыйскія, фламенка і інш. ), працягнутыя праз прызму сучаснасці.

Не меньшую цікавасць у наведвальнікаў музея выклікаюць правядзенне хуткіх спадканняў (speed daiting) і  ролева-псіхалагічная гульня “Мафія”.

Два гады запар на дзень усіх закаханых былі арганізаваны хуткія спадканні. Гэта распаўсюджанная ў наш час форма знаёмства, не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Фармат вечарынак міні-спатканняў для малодзі
(18 - 29 год), арганізаваных з мэтай пазнаёміць людзей адзін з адным і добра пабавіць час! ). Ролева-псіхалагічная гульня " Мафія". Гэта ўсім добра вядомая гульня для дарослых з добрым пачуццём гумару, навыкамі падману і маніпуляцыі. Гэта гульня  разлічана на дарослую аўдыторыю і дазваляе наведвальнікам адчуць што музей, гэта не толькі экспанаты і халодныя залы, але і жывая ўтульная прастора, дзе можна сустрэць шмат цікавых людей і незабыўна правясці свой вольны час.

Трэба адзначыць, што музей арганізоўвае выстаўкі, у рамках якіх вельмі часта праводзяцца майстар-класы, ці сустрэчы з калекцыянерамі, акцёрамі,  народнымі майстрамі. Хочацца адзначыць, як прыклад, майстар-класы, якія арганізоўваліся ў рамках выстаўкі “Гітары мінулых часоў”. Пад час майстар-класа маладыя музыканты, у тым ліку і Дзяніс Кісель, распавялі пра гісторыю узнікнення гітары і арганізавалі занятак па ігры на гітары.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры вядзе плённую працу з тэатрамі Рэспублікі Беларусь і музычнымі ўстановамі. Дзякуючы гэтым стасункам адкрываецца шмат цікавых выставак, праводзяцца сустрэчы з акцёрамі, музыкантамі, рэжысёрамі, якія распавядаюць пра сваю працу у тэатры, сваіх калег, знакамітых акцёраў, з якімі ім давялося прапцаваць. Вельмі часта арганізоўваюцца канцэрты, на якіх выступаюць вядомыя таленавітыя оперныя спевакі, студэнты акадэміі музыкі. Адным з каштоўных экспанатаў музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з’яўляецца раяль, які належыў вядомай опренай спявачцы Ларысе Пампеўне Александроўскай. Нягледзечы на тое, што ён вельмі стары, але ён дзеячы, і на ім іграюць музыкі або акампануюць спевакам.

На працягу пэўнага перыду часу музей праводзіў канцэрты сучасных рок-груп. Гэта давала магчымасць прыцягнуць молодзь у наш музей.

Характарызуе ўсе гэтыя мерапрыемствы тое, што глядач на іх не пасіўны, а раўнапраўны ўдзельнік. Ён уключаны ў інтэрактыўны працэс. Таму музейныя супрацоўнікі зацікаўлены менавіта ў такой падачы матэрыялу, бо ўпэўнены: на гэтыя праекты аўдыторыя прыйдзе. Мы шчыра спадзяѐ мся, што такія формы работы стануць для людзей адкрыццём музычнай і тэатральнай культуры, нацыянальных традыцый, культуры, прычым не толькі мінулых, але і сучасных.

 

Вядучы навуковы супрацоўнік

ГУ “Нацыянальны гістарычны

музей Рэспублікі Беларусь

Філіал “Музей гісторыі

тэатральнай і музычнай культуры”

Грыбко Ганна Віктараўна

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.