Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Ой, прыйшлі на поле дай папросім Бога



 

Пагост

Дай урай, маці, ключы, да подай, маці, ключы,

Да небо отворыці, да росіцу спусціці.

 

Ведом, ведом карагод, сам Бог наперод,

А у карагода сын воевода,

А у коромыслі добрые мыслі.

 

Дзе карагод ходзіць – там Бог жыто родзіць,

А дзе не бывае – там жыто ўлегае.

 

Зародзі, Божэ, жыто, да на новае лето,

Да на землю – караністое, а доверху – колосістое.

 

Зародзі, Божэ, жыто, да на новае лето,

Да на жыто, на пшэніцу, на усяку пашніцу.

 

Дзе карагод ўецца – там жыто ўдаецца,

А дзе не бывае – там жыто ўлегае.

 

Ведом, ведом корогод, ўсе дзевочкі – наперод,

А хлопчыкі – за намі, моргаючы очамі.

 

 

Ой, прыйшлі на поле дай папросім Бога

Адмукнуць зямліцу, выпусціць расіцу (2 р. )

 

Ой, памажй, Божа, Юр’я заклікаці,

Юр’я заклікаці, вясну заспяваці.

 

Юр’я, устань рана, паезджай у поле,

Адмукай зямліцу, выпускай расіцу.

 

На цёплае лета, на буйное жыта,

На полі снапамі, да свірна вазамі.


На святога Юр’я была баба дурнем –

Напекла перэпеч поўнюсеньку печ,

Да павыбірала двое ночовок,

Частое сіто. Радзі, Божа, жыто –

Частое, ядрэністое дай каласістае.

Ядро – з вядро, колосок – з пірожок,

Ды з колосочка будзе паўасмінкі.

Да судзі, Божа, іх поважаці і Юр’я ўспамінаці.

 

 

Як мы Юр’я дажыдалі, карагода учынялі.

Карагода выпекалі, у цветочкі прыбіралі.

 

 

Карагод, карагод, мы цябе наражаем.

Ой, венцэ, венцэ, зелёнэ бервенцэ.

Цебе наражаем, Бога праслаўляем.

Бога праслаўляем, Юр’я звелічаем.

Чэша хлопец кудры, а дзеўчына – косу.

Пожэном мы волы на юр’еўску росу.

Карагод, карагод, мы цябе нарадзілі.


Дрэма

Наша дрэма не піла, не ела.

Ой, дрэмо, просім цебе, молодую,

Не дрэмлі, ой, не дрэмлі.

Ні прала, ні ткала, одно толькі спала.

Ні прала, ні ткала, под лёд кужэль пускала.

Ўставай, дрэмо, бацько едзе,

Бацько едзе, скрыню везе.

Ўставай, дрэмо, маці едзе,

Маці едзе, сукню везе.

Ўставай, дрэмо, мілы едзе,

Мілы едзе, госцінца везе.

Дрэма ўстала, ек і не ляжала,

Обняла мілого дай поцэловала.

 

 

Бабуся

 

– Ой, суседочкі, вы голубочкі, просім мы вас,

Ці не бачылі нашой бабусі на торгу?

– Ой, хоць бачылі, хоць не бачылі – не скажом.

 

– А му гарэлкі набером, свою бабусю позовом.

– А мы гарэлку поп’ёмо, вашой бабусі не дамо.

 

– А му боршчыку наварым, свою бабусю позовом.

– А мы боршчычок самі з’емо, вашой бабусі не дамо.

 

– А му кашыцы наварым, свою бабусю позовом.

– А мы кашыцу самі з’емо, вашой бабусі не дамо.

 

– А му канфеты набером, свою бабусю позовом.

– А мы канфеты самі з’емо, вашой бабусі не дамо.

 

– А му помпушок напеком, свою бабусю позовом.

– А мы помпушкі самі з’емо, вашой бабусі не дамо.

 

– Ой, суседочкі, вы голубочкі, просім мы вас,

– А хоць просіце, хоць не просіце,

Мы не пойдом, і бабусю с собой возьмём.


Проса

 

– А мы проса сеялі, сеялі.

Зялёная рутонька, жовты цвет.

– А мы проса вытапчам, вытапчам.

Зялёная рутонька, жовты цвет.

 

– А чым жа вы топчыце, топчыце?

– А мы коней выпусцім, выпусцім,

Ваша проса вытапчам, вытапчам.

 

– А мы коней не дамо, не дамо.

– А мы коней выкупім, выкупім.

 

– А чым жа вы купіце, купіце?

– А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў.

 

– А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну.

– А мы дзеўку забяром, забяром.

 

 

Рэпка

 

Посеяў зяць рэпку.

Тры да ну!

Не густу, не рэдку.

Ой, вартую ночку,

Ой, вартую другу.

А на трэцю ночку

Дай прыходзіць цёшча,

Дай у маю рэпку

Шчо й удзень – з гаршчочком,

А ўночы – з мяшочком.

Да йшоў жа я рэпку жалковаць,

Да йшоў жа я цёшчу мінжоваць.

Гэто ж тобе, цёшча, печонкі,

Гэто ж тобе, цёшча, варонкі

Дай за мою рэпку

Не густу, не рэдку.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.