|
|||
Сродкі й спосабы сувязі частак у тэксьце
Бадзевіч Зінаіда Іванаўна
Абаборка “Асновы лінгвістыкі літаратурна-мастацкага тэксту” Магілёў Малажай “Лінгвістычны аналіз тэксту” “Комплексный анализ худ. Текста» ВМК Лінгвістыка тэксту – у сеціве на сайце бібліятэкі БДУ У летнюю сэсію іспыт. 60-80-я гг. 20-га ст. – сфармавалая ЛТ Аб’ектам вывучэньня ЛТ зьяўляецца тэкст, аснову якога складаюць агульныя заканамернасьці, што хар-на для мовы ў цэлым, а таксама выяўленьне непаўторнага Прадмет – дасьледваньне тэксту Як навука зьвязана са стылістыкай, у прыватнасьці з функцыянальнай стылістыкай, вылучаецца заканамернасьці розных функцыянальных стыляў. Зьвязана з псыхалёгіяй, з філязофіяй (катэгорыя быцьця), з рыторыкай. Эўфэнізмы (пайсьці ў вечнае жыцьцё) Задачы лінгвістыкі: 1. Дасьледваньне й вывучэньне формы зьместу тэксту 2. Вывучэньне сэнсавай сувязі сказаў у тэксьце: сувязь праз вядомае (тэма) і праз новае (Рэма); 3. Вывучэньне сродкаў зьвязнасьці тэксту (лексычныя паўторы ды інш. ); 4. Выяўленьне сродкаў сувязі паміж сказамі й абзацамі; Панятак тэксту – тэкст – гэта вуснае ці пісьмовае паведамленьне, якое складаецца са сказаў, разьмешчаных у пэўнай пасьлядоўнасьці, зьвязаных паводле сэнсу й з дапамогай розных моўных сродкаў. Тэкст – гэта мінімальная самастойная камунікатыўная адзінка; вынік мысьленчай дзейнасьці людзей, які фармуецца ў вуснай ці пісьмовай форме. Асноўнымі хар-мі тэксту зьяўляюцца: 1. Кагезыя – гэта зьвязнасьць тэксту; 2. Кагерэнтнасьць – цэласнасьць тэксту; 3. Сытуатыўнасьць – тэкст зьвязаны з той ці іншай сытуацыі. 4. Інтэнцыяльнасьць – тэкст ствараецца з пэўнай мэтай, каб выразіць пэўныя камунікатыўныя намеры паміж камунікантамі (моўца й суразмоўца) 5. Інфарматыўнасьць тэксту; 6. Інтэрпрэтуемасьць тэксту (кожны слухач успрымае тэкст па-свойму) 7. Інтэртэкстуальнасьць – гэта сувязь паміж рознымі тэкстамі ў славеснай культуры народа ці нават у сусьветнай культуры. Ды’скурс – панятак больш шырокі, чым тэкст. У дыскурса няма кампазыцыі, пачатку й канца, дыскурс уключае ў сябе вялікую колькасьць тэкстаў, падапарадкаваных адной якой тэме. Гіпэртэкс – гэта тэкст, які не патрабуе таго, што яго трэба чытаць ад пачатку да канца ў пэўнай пасьлядоўнасьці – гэта тэкст, па якім чытач рухаецца свабодна па спасылках, у залежнасьці ад сваіх інтарэсаў, знаходзіць цікавую для сябе інфармацыю. Прыклад – энцыкляпэдыі, тэксты ў інтэрнэце. Для тэксту характэрны вэрбальныя й невэрбальныя сродкі. Вэрбальныя сродкі – гэта словы Невэрбальныя сродкі – мат. Знакі, сымбалі, дыяграмы, графікі ды інш… Будова тэксту – мінімальнай будаўнічай адзінкай зьвязанага тэксту зьяўляецца складанае сынтаксычнае цэлае, звышфразавае адзінства Структурным ядром зьяўляецца стрыжнёвы сказ – аўтасэмантычны сказ Сінсэмантычныя сказы Структурнай часткай тэксту зьяўляецца й абзац Абзацам лічыцца часткай тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога, які складаецца з аднаго ці некалькіх сказаў зьвязаных адзінствам і адноснай закончанасьцю агульнага зьместу. Межы абзацаў і ССЦ могуць супадаць, але не абавязкова. Памер абзаца залежыць ад аўтарскай задумы
Вучэбна-мэтадычны комплекс – пытаньні Віды тэкстаў і іх характарыстыка: Форма рэалізацыі тэкстаў: 1. Пісьмовы тэкст (падрыхтаваны) – гэта тэкст, які ўвасабляецца ў пісьмовай форме і існуе ў 2-х разнавіднасьцях. Пісьмовы тэкст выступае ў форме маналёгу, ён максымальна стандартызаваны, нармаваны, разгорнуты, як правіла мае багаты лексычны слоўнік, мае шматплянавую сэмантычную арганізацыю, і ў ім часьцей за ўсё… 2. 2-я разнавіднасьць – вусны тэкст або спантаны – гэта тэкст, які рэалізуецца ў вуснай форме, вуснае маўленьне адбываецца на аснове агульнай для суразмоўцаў сытуацыі, што робіць яго эліптычным (незавершаным). Вусны тэкст існуе толькі ў працэсе маўленьне й мае пераважна від або форму дыялёгу (2 суб’екты дзеяньня: моўца й суразмоўца) або палілёгу (моўца й суразмоўцы (больш за 2)
Тэксты маналёгі, тэксты дыялёгі й тэксты палілёгі. У залежнасьці ад функцыянальнага стылю адрозьніваюць тэксты мастацкі, справавы, гутарковы – толькі вусны. Тэксты адрозьніваюцца тэматычна ў адпаведнасьці зь іх адносінамі да канкрэтных навуковых дысцыплін, сфэр дзейнасьці й заняткаў людзей, а ў межах кожнай такой сфэры праводзіцца больш падрабязны падзел (драматычныя й недраматычныя, з улікам жанраў (вершы, апавяданьні ды інш. )
Агульныя прыметы тэкстаў рознага тыпу: 1. Адзінка зносін 2. Ерархічнасьць пасьлядоўнасьць кампанэнтаў 3. Замкнёнасьць структуры 4. Вербальлная аформленасьць 5. Кампазыцыйная арганізацыя Тэкст разглядаюць як пэўную камунікатыўную адзінку, кантэкст якой ня мае ніякіх фармальных і матэрыяльных абмежаваньняў. У дачыненьні да такога разуменьня тэксту сталі выкарыстоўваць дыску’рс (літ. Абазначае маўленьне). Розныя дасьледчыкі ўжывалі для абазначэньня зьвязанаг, вусна-размоўнага, дыялёгу, групы вывказваньняў, пісьмовага ці вуснага твору. Першая спроба ў стварэньні тэёрыі дыскурсу належыць Зьвягінцаву У. А. , які ўвёў гэты тэрмін для ўзроўню вышэйшага за сказ (вучоны разумеў дыскурс як частку маўленьня, якая складаецца зь некалькіх выказваньняў, аб’яднаных сэнсавай сувязьзю. На сучасны момант тэрмінам дыскурс абазначаюць складаную камунікатыўную зьяву, якая ўключае акрамя самога тэксту яшчэ й экстралінгвістычныя фактары – веды пра сьвет або аб сьвеце, думкі, устаноўкі, мэты адрасантаў. У бел. Моввазнаўстве шырокае вывучэньне й дасьледваньне тэксту пачалося ў 70-80-я гг. Лінгвістычны аналіз мастацкіх тэкстаў Блінава, Гаўрош, Лепешаў, Малажай, Супруна, Цікоцкага, Юрэвіч, Янкоўскі ды інш. “Палітычны дыскурс 20-х, 30-х гг. ” Ляшчынская, Жаўняровіч, Старасьценка. Функцыянальна-сэнсавыя тыпы тэксту. Функцыянальна-сэнсавымі зьяўляюцца апісньні, разважаньні, апісаньні (тое ж што й тыпы маўленьня) Апісаньне функцыянальна сэнсавы тып тэксту, у якім раскрываецца прадмет маўленьня шляхам пералічэньня прымет, уласьцівасьцей, якія зьяўляюцца пастаяннымі ці часовымі для іх. Апісаньне можа быць падрабязным ці сьціслым, што абумоўлена як зьместам паведамленьня, так і задумай аўтара, разгорнутае апісаньне як правіла складаецца з наступных частак: 1. Агульнае ўражаньне ад аб’екту апісаньня (зачын) 2. Пералік прымет, уласьцівасьцей, хар-ных (асноўная частка) 3. Ацэнка аб’екта апісаньня (канцоўка) Асаблівасьці1: - Сэмантычныя – - статычнасьць зьяў - Адначасовасьць падзей - Адлюстраваньне вонкавага выгляду прадмета ці ўнутраных хар-к - 3. Лексычна –граматычныя – выкарыстаньне дзеясловаў - 2. Суаднесенасьць трывальна-часавых формаў дзеясловаў выказьнікаў - Наяўнасьць намінатыўных сказаў - 4. Наяўнасьць аб’ектыўных форм, якімі можна ахар-ць прадмет ммаўленьня, выявіць прыметы прадмету маўленьня, перавага прыметнікам і дзеепрыметнікам - Наяўнасьць складаных сказаў
Алёнцы год і дзесяць месяцаў Але яна ўжо зусім вялікая дзяўчынка. Лічыць жа трэба не па ўзросьце, а па тым, што ты пасьпеў зрабіць. А яна ўжо чалавек, бо ўжо даўно навучылася хадзіць. І яшчэ таксама навучылася выказвацца. У Алёнкі вялікія, як сподкі, сінія вочы, ніжняя губка чапялой - адразу відаць, што хар-р будзе зь лёгкай фанабэрыяй і самастойным. Тугое, як мячык, цельца й ножкі, якія цэлы дзень тупаюць па доме, садзе й агародзе. Гэта тып дзіцёнка-шкодніка. І гэта вельмі добра, таму што менавіта з такіх атрымліваюцца вартыя чагосьці людзі (У. Караткевіч “Як зьвяргаюцца ідалы”)
Апавяданьне- функцыянальна сэнсавы тып тэксту, у якім канкрэтныя падзеі адлюстроўваюцца ў пэўнай храналягічнай пасьлядоўнасьці. У поўную кампазыцыйную схэму апавяданьня ўваходзяць наступныя часткі: 1. Уступ (зачын, экспазыцыя). Пачатак апавяданьня, дзе абазначаецца час, мейсца дзеяньня, у агульных рысах паказваюцца ўзаемаадносіны паміж героямі. 2. Завязка. Гэта частка, што расказвае пра падзею або ўчынак героя, якія даюць штуршок далейшаму разьвіцьцю апавяданьня (аповяду) 3. Разьвіцьцё дзеяньня – гэта далейшы этап апавяданьня, у якім расказваецца пра падзеі, што адбываюцца пасьля завязкі. 4. Кульмінацыя – гэта найвышэйшы пункт напружаньня ў разьвіцьці дзеяньня, калі найпаўней раскрываюцца характары галоўных герояў. 5. Разьвязка – гэта заключны этап апавяданьня ці падзеі, якія завяршаюць апавяданьне. Тэксты-апавяданьні могуць ня мець усіх кампазыцыйных частак, а ўключаць толькі асобныя зь іх. Тым ня менш аднесьці тэкст да гэтага функцыянальна-сэнсавага тыпу дапамагаюць наступныя сроднкіН Сэмантычныя (дынамізм, пасьлядоўнасьць ажыцьцяўленьня падзей, аднесенасьць да пэўнага суб’екту, лексычна-граматычныя сродкі (зьмены мадальных плянаў дзеяслова), чаргаваньне трывальна-часавых формаў дзеяслоўваў-выказьнікаў, акалічнасныя словы, якія ўказваюць на разьвіцьцё падзей, выкарыстаньне ўстаўных канструкцый. Наяўнасьць назоўнікаў з часавым значэньнем, частае выкарыстаньне лічэбнікаў рознага разраду, выкарыстаньне сказаў простай і складанай будовы Кампазыцыя: Багушэвічавы дубы. Іх некалі ў навакольлі Кушлянаў было шмат. - Уступ У тры абхваты чалавечых рук. Расказваюць Багушэвічавы бацька ўпаляваў мядзьведзя. А Францішак Багушэвіч вырасьціў не адзін дзясятак баравікоў… - Завязка Нібыта аднаго разу Багушэвіч прынёс стары спарахнелы грыб. Багушэвіч размачыў, зьмяшаў, рошчын у драўлянай пасудзіне тыдні два. Пасьля ўзараў поплаў пад дубамі й разьліў грыбное месіва. - Кульмінацыя Мінула колькі часу й неўзабаве прабіліся першыя крамяныя шапачкі. - Разьвязка Пра гэты Багушэвічавы досьлед чула Станіслава Тамашэўская ад сваёй бабкі, Багушэвічавай жонкі. Бабка паказвала й той дуб. Цікава, што ўсе з Багушэвічаў і ўсе кушлянцы спрабавалі паўтарыць яго досьлед, да толькі нічога ў іх ня выйшла. – канцоўка.
Тэкст-разважаньне – гэта такі функцыянальна-сэнсавы тып тэксту, у якім даказваецца ці аправяргаецца пэўная думка ці меркаваньне. Тэкст-разважаньне хар-ца спэцыфічнай кампазыцыйнай схэмай ці будовай, якая ўключае: 1. Тэзіс – асноўную думку разважаньня 2. Аргумэнтацыю ці сукупнасьць доказаў у пацьвярджэньне думкі 3. Вывад ці суджэньне. Вывад – гэта суджэньне, тэкст-разважаньне – гэта доказ-тэарэма. Такі тып тэксту найбольш разнастайны ў сваёй кампаноўцы. Асаблівасьці тэкстаў-разважаньняў: 1. Абгрунтаваньне пэўнага дхзеяньня й стану 2. Ацэнка аб’екту маўленьня 3. Выяўленьні прычыннай сувязі аб’ектаў і зьяў 4. Сьцьвярджэньне ці адмаўленьне наступнай аргумэнтацыі Лексычна-граматычныя 1. Пабочныя канструкцыі 2. Мадальныя словы 3. Назоўнікі з абстрактным значэньнем 4. Складаныя канструкцыі 5. Суаднесенасьць трывальначасавых форм дзеясловаў
З усяго цудоўнага й разнастайнага сьвету прыроды, зьвяроў, паўзуноў… Словам, усяго таго, што складае жывы элемент навакольнага асяроддзя зьяўляюцца, вядома, птушкі. – Тэзіс Для аматараў прыроды птушкі зьяўляюцца адным з самых цікавых аб’ектам назіраньня Цяжка пераацаніць экалягічную ролю птушак. Так, многія зь іх харчуюцца пладамі дрэў і насеньнем траў, садзейнічацюць распаўсюджваньню гэтых расьлін. Вадаплаўныя перанаосяць на сваіх лапках і пер’ях ікру рыб, насякомаедныя – рэгулююць колькасьць насякомых, а драпежнікі… зьяўляюцца своеасаблівымі санітарамі. Уражвае відавое багацьце й разнастайнасьць птушак. У наш час на зямлі налічваецца з 8600 відаў птушак… - аргумэнтацыя Лёс усіх іх залежыць ад нашай мудрасьці й прадбачлівасьці. Усе яны могуць зьнікнуць… Ад кроку цара прыроды ці ад пажару. – Вывад. Сродкі й спосабы сувязі частак у тэксьце У асноўным вылучаюць: 1. Ланцужковая сувязь (ступеньчатая) 2. Паралельная 3. Далучальная сувязь Пасьлядоўная – гэта сувязь служыць для прымацаваньня сказаў, якія маюць разнатыпную будову, кожны наступны сказ разьвівае папярэдні. Найпрайсьцейшы сродак – гэта лексычныя паўторы, якія забясьпечваюць стылёвую дакладнасьць, яснасьць, строгасьць выкладу думак. Сувязь сказаў – сынонімы, кантэкстуальных… Праз анафарычныя й указальныя займеньнікі. Праз лексычную непаўнату (праз няпоўныя сказы) Выйшаўшы са старожкі Аўсееў спыніўся й прыслухаўся. Пасьля сьвятла з грубкі, хаця й пізэрна ў гэтай цемрадзі нічога не было відаць – адно шапаценьне дажджу ды сутаргавыя парывы ветру. Байца ахапіла восеньская начная няўтульнасьць, цела скаланулася, ад вонкіх дрыжыкаў, ён наставіў каўнер і нерашуча ступіў у змрок ночы. Пад чаравікамі чвякала гразь, лапацеў і лапацеў дождж, па намоклай сьпіне. Пілотцы, і невясёлае прадчуваньні ўсё глыбей і глыбей караскалася ў душу байца. Аўсееў, баец, ён, байца – лексычныя сродкі, займеньнікавы сродак, лексычны паўтор. Кантэкстуальныя сынонімы – сынонімы: цемрадзь, змрок ночы. Словы адной сэмантычнай групы Дождж, дождж Займеньнік Прыслоўі. Над саменькаю вадою цягнуўся пры Спалучэньне агульных і ўласных найменьняў (Аўсееў спыніўся, баец) Выкарыстаньне аднакаранёвых слоў. У хаце каля вакна было ўтульна, ціха й весела. Цішыня вуліцы звала ў поле, прасторы іржышча. Сынонімы (Цемрадзь, змрок ночы) Перафраза. Максіма Танка можна назваць паэтам выведнікам. Чым жа абумоўлена наватарскае, разьведвальная сутнасьць паэта-песьняра Нарычы. Ацэначныя абазначэньні. Прыпёр Саўка каня да самай рэчкі ў куток балота… Пад Шэрава ўехаў лапавухі нагамі ў гэту балотную твань… Словы зьвязаныя з родававідавымі значэньнямі (род кветка, від Вяргіня) Антонімы. Дні рабіліся карацейшыя… Затое ночы даўжэйшыя… Лексычныя паўторы. Сучасьнікі вялікага пісьменьніка знаходзяцца ў больш выгадным становішчы ў параўнаньні зь іх наступнікамі. Сучасьнікі ведаюць апрача твораў жывога чалавека. Наступнікам жа даводзіцца ўзнаўляць воблік па ўспамінах. Паралелізм. Усё, усе жылі надзеяй чаканьня… Поле чакала аратых, хаты чакалі гаспадароў Маці чакалі дзяцей. Дзяўчаты чакалі жаніхоў. Няпоўныя сказы. Кожную ноч падалі зоркі. Зрываліся над самым дваром і ляцелі … Пытальныя сказы. Быў строгі закон: нельга разбураць… А цяпер? Запытай, нашага школьніка што такое хрушч, драч, кнігаўка? На разасланых кажухах драмалі цыганы, сьпешны дакурвалі свае папіросы. І павятовыя пайшлі ўжо ў каморку. Толькі адзін Мікітка стаяў… Пабочныя сказы. Таварышы заяўляюць Анафары (адзінапачаткі) Я паглыбляю сваю памяць, дзе сьлёзы й сьмер раздзяляла толькі адно імгненьне, дзе праўда й хлусьня ніколі не маглі перакінуць масткі… Дзе пільнае пытаньне, а што за тым лесам, дзе гучалі песьні матулі. Паралельная сувязь служыць для прымацаваньня сказаў, якія маюць аднатыпную будову. Гэта значыць, у большай ці меншай ступені паўтарае структуру стрыжнёвага сказу (дамінантнага, ключавога). Сказы не зьвязваюцца, а супастаўляюцца або перадаюць пералік пэўных падзей, зьяў, структурны паралелізм ствараецца асобым парадкам слоў, аднолькавымі мадальнымі ладамі, аднатыпнымі формамі суадносных кампанентаў і словамі адной тэматычнай групы. Далучальная сувязь – гэта сувязь, пры якой новыя ўдакладняныя зьвесткі дадаюцца да выказваньня пасьля асноўнай думкі. Кожная новая фраза дадаецца без папярэдняга абдумваньня, што надае выказваньню … Востраў і ўпраўду быў казачны, прыгожы. І самае галоўнае – неабжыты. Зьмешаны тып сувязі У тэксьце могуць выкарыстоўвацца розныя сродкі сувязі Шылье - асыпаныя іголкі пад елкай.
|
|||
|