|
|||
Тым, хто цікавіцца гісторыяй па-сапраўднаму!Тым, хто цікавіцца гісторыяй па-сапраўднаму! Усім, хто хоча пісаць пра мінулае па-сучаснаму! Школьнікам, студэнтам, магістрантам, аспірантам з ліку будучых гісторыкаў і журналістаў Сур’ёзным навукоўцам і даследчыкам-аматарам Рэдактарам і аўтарам Часопіс “Маладосць” мае намер правесці жывы і максімальна актуальны “круглы стол” пад назвай і на тэму “Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці” у якім плануе разглядзець наступнае праблемна-тэматычнае поле · Крытэрыі эстэтыкі новых публіцыстычных тэкстаў, прысвечаных старым часам; пошук стылю і выбар жанру; · Сучаснае ўсведамленне гістарычных падзей: пагрэшнасці ўспрымання і іх прычыны; · Духоўна-каштоўнасныя сэнсы і логіка інтэрпрэтацый; · Актуалізацыя мінулага: сэнсы і роля; · Рамантызацыя, дэманізацыя, міфалагізацыя і гейміфікацыя гістарычных падзей і асоб: ці апраўдваюцца сродкі мэтамі; · Пафас як праблема перавагі формы над зместам; патрыятычнае як адмоўнае; · Інтуітыўныя шляхі даследавання: новыя межы; · Сумненне як матывацыя: праблема аўтарытэту і этыка абвяржэнняў; · Пошукі чыстых крыніц: парады дылетантам. Да разгляду прымаюцца арыгінальныя тэмы, якія маюць практычную каштоўнасць і могуць быць раскрыты ў вусным выступленні за 5-7 хвілін. Актуальныя паведамленні ўдзельнікаў “круглага стала” будуць надрукаваны ў часопісе “Маладосць”. Для ўдзелу ў “круглым стале” трэба да 15 студзеня 2020 года прыслаць на адрас vdsd@tut. by заяўку з пазнакай “круглы стол”. У заяўцы ўказаць: · Прозвішча, імя і імя па бацьку; · Месца працы/вучобы; · Тэлефон і электронны адрас для сувязі; · Назва паведамлення; · Сутнасць паведамлення, выкладзеная ў тэксце да 1000 знакаў; Дадатковая інфармацыя: 8-029-149-87-93; 8-017-316-97-09; vdsd@tut. by Галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава
|
|||
|