|
|||
Беларуская літаратура, 3 клас, 55 урокБеларуская літаратура, 3 клас, 55 урок Тэма: М. Даніленка “Маленькі фермер”, З. Марозаў “Тата ў Ромы – аграном” Мэты: ü фарміраваць чытацкія ўменні назіраць за эмацыянальным станам героя; ü фарміраць уменне характарызаваць герояў па ўчынкам шляхам выбарнага чытання; ü стварыць умовы для развіцця правільнага, асэнсаванага, беглага і выразнага чытання твора цэлымі словамі; ü садзейнічаць выхаванню павагу да таты і разуменню яго ролі ў сям’і. Абсталяванне: падручнік. Ход урока 1. Арганізацыйны момант 2. Праверка дамашняга задання § Выразнае чытанне па асобах апавядання “Паўлік-будаўнік” 3. Паведамленне тэмы ўрока - Як вы думаеце, дзе ў жыцці чалавека патрэбна прафесія будаўніка? Усюды, дзе жыве чалавек, і ў горадзе, і ўвёсцы. За апошнія гады жыццё ў горадзе і ў вёсцы змянілася. На жаль некаторыя вёскі пакідае моладзь, едзе ў горад, і ў іх застаюцца толькі старыя. Вёскі пусцеюць. Але, хто любіць працаваць на зямлі, пачалі вяртацца ў вёску. Так узнікла новая прафесія - фермер. - Вось аб гэтым мы прачытаем у апавяданні М. Даніленкі “Маленькі фермер”
4. Работа з апавяданнем “Маленькі фермер” - Што вы ведаеце пра прафесію фермер? - Якія словы можна суаднесці з гэтай прафесіяй? § СЛОЎНІК касмыль - скудлачаная пасма валасоў валок - доўгая града згрэбленага сена валкаваць - зграбаць сена ў валкі
§ Чытанне твора настаўнікам - Ці спадабаўся вам твор? § Чытанне твора вучнямі (па ланцужку - па сказу) - Куды пераехалі Максімавы бацькі? - Што яны вырашылі рабіць у Росіцы? - Ці ўдалося ім здзейсніць сваю задумку? - Хто ім дапамагаў? - Чаму бацька называў Максімку “маленькі фермер”? - Хто такі фермер? Зачытайце апісанне, якое дала прафесіі фермер маці. - Ці лёгка быць фермерам? - Якую пасільную дапамогу аказваў сям’і Максімка? - Пра што марылі дзеці і дарослыя ў Максімкавай сям’і?
§ Работа з прыказкамі ü Праца чалавека трымае і ўзбагачае, а гультайства псуеґ. ü Усё што ўмееш, тое добра. ü Хто працуе, той не сумуе. § Падзел тэксту на часткі (план на дошцы)
§ Пераказ кожнай часткі
5. Работа з вершам З. Марозава “Тата ў Ромы - аграном” - Пра людзей якой прафесіі мы вялі гутарку? - Але мне хацелася ведаць, ці знаеце вы прафесію, без якой у вёсцы нельга атрымаць высокі ўраджай? АРНОГАМ (аграном) § СЛОЎНІК зябліва - поле, узаранае з восені падвеснавую сяўбу
§ Чытанне твора настаўнікам - Ці спадабаўся вам твор? § Чытанне твора вучнямі (спосабам сам сабе) - Аб чым папраціў Рома тату? - Без каго нельга пражыць на сяле? Чаму? - Што робіць аграном зімой? А вясной? Летам? Восенню? Прачытайце. - Знайдзіце ў вершы прыказкі, растлумачце іх сэнс. Корміць год вясновы дзень. Увосень работ восем.
§ Чытанне верша па ролях
6. Падвядзенне вынікаў - Чаму Рома лічыць прафесію агранома самай лепшай? - Ці можна параўнаць Рому з верша З. Марозава “Тата ў Ромы - аграном” і Паўліка з апавядання І. Муравейкі “Паўлік-будаўнік”? Чым? - Якую рысу характару можна адзначыць у хлопчыкаў? - Ці хацелі б вы быць падобнымі на іх? Чаму? - Чаму вучаць гэтыя творы? 7. Дамашняе заданне Ст. 59-61 пераказ, ст. 62-64 выр. чыт.
|
|||
|