Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Мар’ян Дукса



Ранішняя малітва   О, дзень вясёлы, шматгалосы, Ідзеш ты шпаркаю хадой. Пашлі мне ясныя нябёсы І рэчку з цёплаю вадой. Пашлі мне, новы дзень, удачу – Шчаслівым быць зусім не грэх, І не даводзь мяне да плачу, І прынясі сягоння смех. Хачу, каб сон мой добры збыўся, Каб я блінцоў наеўся ўсмак, Ні з кім не біўся, не сварыўся, Не пудзіў кошак і сабак. Хай будзе ў нас навокал згода, Усцешыцца мая радня, Хай будзе між людзьмі лагода І запануе дабрыня. І цэлы дзень са мной таксама Хай дзень шчаслівы пражыве. Канцы з канцамі ледзьве зводзіць лета Канцы з канцамі ледзьве зводзіць лета – няўжо прырода гэткая скупая? To луг травою буйнай не адзеты, то пчолам мёду ў кветках не хапае. Выходзіць, зноў яна не дадала заранак, палахлівых і ружовых, такога запаветнага цяпла, грымотаў і дажджоў своечасовых. У поўнай меры ягад і грыбоў, здаецца, зноў яна не адпусціла, – у нашую не верачы любоў, свае ліміты рэзка скараціла… Выпускныя экзамены Ці святкаваць свой першы перавал? Якое ззянне кветкавай даліны! На жаль, свабоднай ні адной хвіліны. Раскоша легкадумная – прывал. He лёс яшчэ – шматлікія цагліны. Быў сонечнай размінкаю урок, гайдалі сэрца калыханкі-кніжкі. Жаданая цяпер не перадышка – у новы дзень спружыністы рывок, дзе зорны дождж і помслівыя шышкі. Гарыць юнацтва меданосны сад, дзе так бунтоўна спее паўналецце, кіпіць між лісця захмялелы вецер. Hi кропелькі не верыцца, што град дзіцячых мрояў пасячэ суквецце. У вузел пругкі волю завязаць, спаліць былую маску шалапута, напружыцца і развярнуцца крута і хоць бы сабе прыступам узяць у рэшце рэшт пагорак інстытута. Своечасова стрэціць у жыцці чыю-небудзь спагаду ці апеку – за ўдачай мройнай гнацца, як па трэку. Ці ўдасца толькі з поспехам прайсці па конкурсу на званне чалавека?
Адзіная Адзіная… На ўсёй зямлі адзіная. Яна, як радасць у салодкім сне, З’яўляецца і мроіцца гадзінамі, Калі начуе месяц на акне. Хто чуў яе крынічную гамонку Ці, можа, бачыў хто адзіны след. 3 якіх лугоў духмяныя рамонкі Яна сабе збірае ў букет? Адзіная… Далёкая і дзіўная, Прыдуманая намі ў галаве, Яна таксама марыць пра адзінага, Ды хто нам скажа, дзе яна жыве. Шукаем… Нетаропкія ў часе, Спалохаемся раптам, а калі… А што калі памылка адбылася, Страшэнная памылка на зямлі. Ніхто не скажа… А на сэрцы горыч. А вы пільней прыгледзьцеся тады Адзіная… А можа яна побач, А мы шукаем цэлыя гады. Памылка, хоць і жорсткая, Звычайная, Што ў жыцці здараецца не раз: Яна чакала доўга і адчайна, Але не дачакала вас. Спазніцца можна на адну гадзіну, Спяшайцеся! А то на горкі здзек Адзіную, харошую, адзіную Сустрэне выпадковы чалавек. За пяці хвілін Пакуль трымаўся незалежна ў часе і часу новы не прабіў адлік, пакуль з табой сустрэча не збылася, я мог спакойна сесці на цягнік. Памчаць, паехаць – клікала дарога. Наведаць сябра, што мяне любіў, Пайсці дамоў… Hi гэтага, ні тога у момант той чамусьці не зрабіў. Я мог у рай ці ў пекла акунуцца, але сысці адсюль за тры вярсты… Ну што мяне прымусіла вярнуцца на тое месца, дзе стаяла ты? Я да цябе зрабіў мо дзесяць крокаў. I ў той жа міг з грудзей пачуўся стук, што азначала: шчасце недалёка – пара ўтрапення і пачатак мук. Як адчыняе ўсе дарогі насцеж, як весела са мной гуляе лёс, нібы тыран – за пяць хвілін да шчасця, як добры маг – за пяць хвілін да слёз…

“Тытанік”

О, як гвалтоўна мы яго згубілі,
закінуўшы ў салёную пасцель…
На чорным дне, ва ўсемагутным іле
спіць самы грандыёзны карабель.

He варухнецца больш каркас вялікі,
наўрад ён ці ўсплыве наверх, як кіт,
усёй абшыўкай увабраўшы крыкі,
бяссільны енк, апошні плач наўзрыд.

Хто выцягне яго на бераг плыткі?
Калі ж выратавальніка свайго
убачыць ён і залатыя зліткі,
што, кажуць, ёсць у чэраве яго?

Прыплыў той ноччу айсберг кантрабандай
сюды – ў цяплейшых водах пагасціць…
Усё-ткі за расслабленасць каманды
якой цаной прыйшлося заплаціць!

Настала непазбежная расплата –
прычыннай гібель бачыцца здаля…
А раптам не на айсберг – на вар’ята
наткнешся ты, любімая Зямля?

Уздымуцца ўгару агонь і сажа,
заб’ецца акіян з апошніх сіл.
I ў рэшце рэшт усё жывое ляжа
калі не ў іл, дык у касмічны пыл.

Пакуль яшчэ так сонечна ў зеніце,
пакуль спяваюць птушкі на галлі,
глядзіце, людзі, навакол глядзіце,
ці так плыве наш карабель Зямлі.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.