Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ІНСТРУКЦЫЯ. па складаннi каляндарна-тэматычнага плана па вучэбнай дысцыплiне



ІНСТРУКЦЫЯ

па складаннi каляндарна-тэматычнага плана па вучэбнай дысцыплiне

Каляндарна-тэматычны план з'яўляецца абавязковым вучэбна-плануючым дакументам выкладчыка, які дазваляе рацыянальна вызначаць месца кожнага вучэбнага занятку ў сістэме заняткаў, забяспечвае лагічную ўзаемасувязь паміж імі, а таксама адлюстроўвае комплекс вучэбна-метадычнага забеспячэння вучэбнай дысцыпліны.

Добра прадуманы і якасна складзены каляндарна-тэматычны план дапамагае выкладчыку загадзя падрыхтаваць да вучэбных заняткаў неабходныя сродкі навучання, правільна спланаваць правядзенне лабараторных і практычных заняткаў.

Наяўнасць каляндарна-тэматычнага плана дае магчымасць ажыццяўляць сістэматычны кантроль за выкананнем вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне і раўнамернай загрузкай навучэнцаў з боку вучэбнай часткі і цыклавой (прадметнай) камісіі.

Пры складанні каляндарна-тэматычнага плана на тытульным лісце ўказваецца колькасць вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбным планам па вучэбнай дысцыпліне ў семестры, а ў табліцы адлюстроўваецца сапраўдная колькасць вучэбных гадзін у адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў.

Запаўненне граф 2 і 3 ажыццяўляецца пасля структурнага аналізу зместу вучэбнай праграмы па вучэбнай дысцыпліне. У гэтых графах неабходна прадугледзіць правядзенне абавязковых кантрольных работ, практычных, лабараторных заняткаў (работ) і інш. У графе 2 паслядоўна запісваюцца назвы раздзелаў, назвы тэм вучэбнай праграмы, асобных вучэбных заняткаў.

У графе 4 указваецца тып заняткаў згодна з існуючымі класіфікацыямі (па выбары выкладчыка).

Графа 5 павінна змяшчаць абавязковы мінімум сродкаў навучання, якія неабходна выкарыстоўваць на канкрэтных вучэбных занятках (па выбары выкладчыка).

У графе 6 вызначаецца змест і аб’ём матэрыялаў для самастойнай работы навучэнцаў і для паўтарэння.

Каляндарна-тэматычны план складаецца выкладчыкам вучэбнай дысцыпліны на семестр або навучальны год (у залежнасці ад пачатку і працягласці навучання вучэбнай дысцыпліне), але не пазней 30 жніўня (да пачатку асенне-зімовага семестра) і не пазней за 10 дзён да пачатку вясенняга семестра, з якога пачынаецца абучэнне вучэбнай дысцыпліне, разглядаецца цыклавой (прадметнай) камісіяй і зацвярджаецца намеснікам кіраўніка па вучэбнай рабоце.

Калі працягласць навучання вучэбнай дысцыпліне болын аднаго навучальнага года, каляндарна-т^матычны план складаецца на ўвесь аб'ём вучэбных гадзін, адведзенных вучэбным планам на вучэбную дысцыпліну.

Усе карэктывы, якія неабходна ўнесці ў дзеючы каляндарна-тэматычны план (з улікам дасягненняў навукі, тэхнікі, тэхналогіі і інш. ), павінны быць абмеркаваны цыклавой (прадметнай) камісіяй, зацверджаны намеснікам кіраўніка па вучэбнай рабоце і пазначаны ў графе 7.

 

 

 


 


Барысаў , друк., з. 3325, т. 4910х12 – 2016 г.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.