|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вывучы верш на памяць
Складальнік: Данілішына А.У. МАРШРУТНЫ ЛІСТ № 2
Беларуская літаратура 7 клас Тэма ўрока: Максім Танк “Дрэвы паміраюць…”, Алесь Разанаў. “У парку”
Што патрабуецца ведаць: - Што існуе разнавіднасць паэтычных твораў. Што патрабуецца ўмець: - Умець вызначаць галоўную думку вершаў. - Умець ужываць у выказванні літаратуразнаўчыя тэрміны. - Знаходзіць і спасцігаць падтэкст у вершаваных творах. Указанні па ходу работы: Дзівак чалавек... І гэта яго дзівацтва — ратунак яго, яго чалавечы знак. Анатоль Вярцінскі. 1. Запішы ў сшытак тэму занятка. 2. Пачытай верш Максіма Танка “Дрэвы паміраюць… 3. Адажы на пытанні на стар. 164 4. Вывучы верш на памяць Даведка: *Верлібр (свабодны верш) – нерыфмаваны вершаваны твор, у аснове якога – чаргаванне рытмастваральных кампанентаў. Важнае значэнне ў ім мае графічная разбіўка на лагічныя часткі, падтэкст твора. 5. Вы ўжо здагадаліся, што верш А.Разанава – верлібр, або свабодны верш, або белы верш. Паспрабуйце вызначыць глыбінны сэнс верша, яго падтэкст, тыя думкі, якія не агучыў аўтар, але мы здагадаліся , пра што ён мог бы яшчэ дапісаць у вершы. Сакрэт у тым, што чытач сам павінен здагадацца, паразважаць. 6. Адзначце сцвярджэнні, характэрныя для верлібра (свабоднага верша). ü З’ява, якая ўзнікла на памежжы прозы і паэзіі; ü мове гэтага твора характэрна афарыстычнасць; ü твор друкуецца кароткімі радкамі ў слупок; ü у гэтых творах вельмі цяжка аддзяліць тэму і ідэю; ü творам уласціва філасафічнасць выказванняў; ü наяўнасць рытмічнай мовы, рыфмы. 7. З дапамогай якіх вобразных сродкаў ствараецца малюнак у творы? Свае думкі падмацуйце цытатамі з тэксту.
8. Вызначце: тэму твора — ___________________________________ ідэю твора - ________________________________________________________________________________________________________________________ 9. Дакажыце, што кожны радок твора — самастойная фраза, якая заключае ў сабе стоены змест.
10. Паразважайце, што меў на ўвазе М. Танк, зазначаючы: Чалавек [памірае] — калі страчвае здольнасць Здзіўляцца і захапляцца Жыццём. 11. Запішыце, што вы ўкладаеце ў паняцце «чалавек».
10. Прачытайце верш Алеся Разанава “У парку…” Заданне: вызначце характэрныя прыкметы, уласцівыя для гэтага твора: ü Невялікі аб’ём; ü яркая вобразнасць; ü эмацыянальная выразнасць мовы; ü рытмічнасць; ü рыфма; ü сцісласць і афарыстычнасць; ü эмацыянальнасць; сімвалічнасць. *Паспрабуйце перадаць змест верша А. Разанава «У парку...»сваімі словамі. Адказ аформіце ў пісьмовай форме.___________________________ _________________________________________________________________ У якіх з радкоў (радку) заключана ідэя верша? Як вы яе разумееце? __________________________________________________________________Над чым ідэя твора прымушае вас задумацца? Па якой прычыне? ____________________________________________________________________________________________________________________________________
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|