|
|||
ЛІСЦЕ КАШТАНАЎ. Да 75-годдзя Вялікай Перамогі)ЛІСЦЕ КАШТАНАЎ
(Да 75-годдзя Вялікай Перамогі) Інсцэніроўка паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча
II. ///////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////////Раланд. Ну, хопіць. Слухайце. У падвалах сёе-тое ёсць. Я ведаю. Мы туды пойдзем міны шукаць і бомбы. Яны такія, без стабілізатараў, без усяго. Мы выбухоўку выплавім у кіпетні, сфармуем. А запалы ёсць? Багдан. Ёсць. Васіль. А я ведаю, як. Раланд.Ну дык згода? Васіль. Згода. Багдан (Жэню). Мы не ведаем, а ён ведае. Сыходзяць. III. Падыходзяць да булачнай.На ёй вісіць шыльда : “Качество хал выше всяких похвал”. Інвалід (выходзіць з булачнай). Кажуць, хлеба сёння няма і заўтра не будзе. Жэнька (чытае, з пагардай). “Качество хал выше всяких похвал”. Раланд. Свалата! (Бярэ ў рукі камень). Васіль бярэ таксама камень. Раланд. Ты ў левую. (Міма праходзіць Інвалід).Чакай, давай сюды. Хлопцы хаваюцца. Раланд. А цяпер па тоўстаму варэніку агонь! Хлопцы шпурляюць каменнямі ў шыльду. Чуваць звон пабітага шкла. Выбягае Інвалід. Інвалід. Ах ты! Вось бандзюгі! Інвалід (падыходзіць да хлопцаў). Гэй, шалапуты, вісусы, вылазь! Багдан (запярэчыў). А што мы? Раланд. Канчай! Ну мы, мы, ясна, што мы. Хлопцы вылезлі са сховаў. Інвалід. Станавіся! (Усе становяцца ў шарэнгу).Хуліганнё! Зараз у ваенную камендатуру са мной пойдзеце! Раланд. Слухайце, таварыш лейтэнант, а што на фронце непатрэбны рукі, якія ўмеюць страляць? Лейтэнант. Патрэбныя і яшчэ як. Багдан. То чаму тады?.. Лейтэнант. Чаму маці-радзіма грэбуе такімі магутнымі рукамі, як вашы? Таму што і без вас рук хопіць. Васіль. Я ў партызанах быў у сорак першым. Тады, значыць, не хапала, а зараз ... Лейтэнант. Тады нявыкрутка была. Проста ты трапіў у такое становішча. А цяпер нашто ж? Нас яшчэ шмат загіне. Калі і вам аж да знямогі таго самага хочацца – хто ж тады гэтую праказу, лішаі гэтыя з зямлі саскрабе, хто яе прыкрасіць? І потым, вы думаеце, мы іх пад корань звядзём? Будзем старацца, але нешта не дужа верыцца. Дурні вы, дурні. Мы самае важлівае аддаём вам, а ў вас вочы, як у бычкоў, наліліся і… Раланд. Усё тая ж песня. А нам толькі б да іх дарвацца. Лейтэнант. А чаго табе так хочацца да іх дарвацца? Раланд. Чаго. У нас тут у кожнага свае прычыны ёсць. У мяне бандыты брата павесілі. Васіль. У мяне гэтых прычын сотня, але я таксама адну скажу.Жонку брата майго спаймалі ў лесе з вядром солі. Ну ясна, куды соль. Лупілі тыдзень. Не спіна, а…А яна стрэлаў баялася, кіно з гэтымі пацалункаі саплівымі любіла. Бывала, аж плача.А тут ані слова. Не спіна, а адна рана, чэрві ў ране гэтай завяліся. То ёй у рану дзеля дэзынфекцыі соллю пасыпалі, той, што яна ў лес нясла. Лейтэнант. Вось табе і адказ. Такія, як ты, патрэбныя вельмі будуць. Як памяць. Магчыма, той-сёй і забудзе, бо на свае вочы не бачыў. А ты ўжо не забудзеш. І ўжо ніколі спакойна не заснеш. Цень гэтага пабачыш – у званы біць пачнеш. Пах адчуеш – не супакоішся, пакуль не торкнеш усіх носам. Вам, магчыма, для жыцця больш мужнасці спатрэбіцца, чым для смерці.. І кіньце, хлопцы, глупства.
|
|||
|