|
|||
па рытарычных асновах журналістыкіТэст па рытарычных асновах журналістыкі А-1. У аснову айчыннага рытарычнага ідэалу пакладзены: 1. Ідэі Горгія; 2. Рытарычная канцэпцыя Сакрата-Платона; 3. Сафістычная мадэль рыторыкі; 4. Рыторыка Дэйла Карнегі.
А-2. Лагасфера як паняцце ўключае ў сябе: 1. Адлюстраванне маўленчай рэчаіснасці; 2. Маўленчую здольнасць да мыслення: 3. Разумова-маўленчую дзейнасць.
А-3. У сафістычны рытарычны ідэал ўключаецца: 1. Ісціннасць; 2. Маніпулюючая сіла; 3. Лагічная вытанчанасць; 4. Фармальна-лагічная правільнасць; 5. Самарэклама.
А-4. Рытарычны ідэал: 1. Гістарычна зменлівы; 2. Культураспецыфічны; 3. Сацыяльна абумоўлены.
А-5. Да прымет рытарычнага ідэалу можам аднесці наянасць ці адсутнасць паміж удзельнікамі камунікатыўнай сітуацыі: 1. Вартасных адносін; 2. Сацыяльнай іерархіі; 3. Аганальнасці і гармоніі; 4. Ісціннасці.
А-6. Айчынны рытарычны ідэал: 1. Дыялагічны па змесце і па форме; 2. Дыялагічны па форме, але маналагічны па змесце; 3. Рэлятывісцкі; 4. Аганальны; 5. Анталагічны; 6. Гарманізуючы.
А-7. У айчыннай рыторыцы павінны рэалізоўвацца адносіны: 1. Суб’ект-суб’ектныя; 2. Суб’ек-аб’ектныя; 3. Дыялагічныя; 4. Маналагічныя.
А-8. Мэтай красамоўства паводле сафістаў было: 1. “Унушаць веру”; 2. Шукаць ісціну; 3. Маніпуляваць слухачом; 4. Патакаць аўдыторыі.
А-9. Антычная рыторыка ўключала ў сябе раздзелы пра: 1. Крыніцы красамоўства; 2. Задачы прамоўцы; 3. Віды красамоўства;
А-10. Элементамі прамовы з’яўляецца: 1. Inventio; 2. Dispositio; 3. Elocutio; 4. Memoria; 5. Actio.
|
|||
|