|
|||
Удзельнікі праекта: педагогі, выхаванцы, бацькі выхаванцаў.Стр 1 из 2Следующая ⇒
Аддзел па адукацыі Столінскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова дашкольнай адукацыі “Церабяжоўскі санаторны яслі-сад”
ПРАЕКТ
ЭКАЛАГІЧНАЯ СЦЯЖЫНКА “Экспедыцыя ў краіну прыроды”
Церабяжоў 2020
Інфармацыйная карта праекту
Від праекта:пазнавальна - эксперыментальны Працягласць праекта:2019/2020 гг. Удзельнікі праекта: педагогі, выхаванцы, бацькі выхаванцаў. Актуальнасць Благодаря восприятию прекрасного в природе человек открывает прекрасное в самом себе. В. А. Сухомлинский На гэтых маршрутах адбываецца знаёмства дзяцей з натуральнымі біяцэнозамі, разнастайнасцю раслін і жывёл, сувязямі, якія маюцца паміж імі. Экалагічная сцяжынка грае важную ролю ў сістэме назапашвання кожным дзіцем асабістага вопыту экалагічна правільнага ўзаемадзеяння з прыродай бліжэйшага акружэння і на практыцы прымяніць прыродаахоўную дзейнасць Мэта праекту:выхаванне асноў экалагічнай культуры. Задачы праекту: Другая малодшая группа : развіваць успрыманне і абследавальніцкія дзеянні для выяўлення уласцівасцей аб’ектаў і з’яў прыроды; фарміраваць уменні: выдзяляць істотныя прыметы раслін, жывёлы, чалавека; устанаўліваць найпрасцейшыя ўзаемасувязі паміж з’явамі прыроды; даглядаць расліны кветніка, агарода; выхоўваць жаданне праяўляць клопат пра расліны, жывёлы. Сярэдняя група +: развіваць цікавасць да характэрных праяў жывой і нежывой прыроды ў розныя сезоны, да патрэбнасцей раслін, жывёлы, чалавека; фарміраваць: устанаўліваць найпрасцейшыя ўзаемасувязі паміж зменамі ў жывой і нежывой прыроде, паміж надвор’ем і станам раслін і жывёлы; прымяняць уласцівасці прыродных матэрыялаў у працэссе гульняў, працы, эксперыментавання; выхоўваць гуманнае стаўленне да прыроднага свету. Старшая група+: развіваць цікавасць да ўтоеных уласцівасцей і якасцей аб’ектаў і з’яў прырод; жыццёвых праяўленняў раслін і жывёлы; раслін і жывёл розных супольнасцей; фарміраваць уменні вылучаць агульныя асаблівасці аб’ектаў і з’яў прыроды; вызначаць і задавальняць патрэбнасці раслін і жывёлы; уменні правільнага ўзаемадзеянння са светам прыроды, беражлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў; выхоўваць маральнае, эмацыянальнае станоўчае і эстэтычнае стаўленне да прыроды; адказнасць за стан прыроды бліжэйшага акружэння.
|
|||
|