Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Этапы развіцця беларускай музычнай культуры Х-ХІХ ст.



1. Этапы развіцця беларускай музычнай культуры Х-ХІХ ст.

Пры асэнсаванні айчыннай музычна-гістарычнай рэчаіснасці ключавым з’яўляецца рэгіянальны падыход, што прадугледжвае ўключэнне ў даследчыцкае поле і разгляд усіх артэфактаў, якія фарміраваліся і функцыянавалі на тэрыторыі Беларусі. Дадзеныя помнікі можна падзяліць на тры групы: першую з іх складаюць творы, што былі напiсаны i выкананы ў Беларусі, у другую групу ўваходзяць кампазіцыі, створаныя па-за межамi краiны, але выкананыя тут (маецца на ўвазе выканальнiцкi рэпертуар), трэцюю групу ўтвараюць тыя ўзоры, што ўзніклі па-за межамi Беларусі, але былі створаны аўтарамі, якiя пэўны час жылi ў краіне.

Адпаведна і кола музыкантаў ахоплiвае як мясцовых – тых, хто нарадзiўся i жыў у Беларусі, унёс уклад у яе культуру (i ў культуры іншых краiн, дзе ім давялося дзейнiчаць), так і замежных – тых, якія пэўны час працавалi на беларускіх землях

Музычная культура Беларусі адрозніваецца пэўнымі якасцямі:

1) Прыналежнасць да культур еўрапейскага тыпу і далучанасць да еўрапейскага музычна-гістарычнага працэсу з усімі характэрнымі для яго мастацка-стылявымі этапамі.

2) Спецыфічныя рысы культуры еўрапейскага сумежжа, што выяўляецца ў тым, што беларускія землі з’яўляюцца самым заходнім арэалам усходнеславянскага праваслаўя і самым усходнім – каталіцызму і, такім чынам, месцяцца на «двайным» рэлігійным памежжы.

3) Развіцце ва ўмовах уключанасці беларускіх зямель у межы шырокіх геапалітычных утварэнняў (Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі).

Асноўныя перыядыразгортвання агульнагістарычнага руху:

1) першы (у адпаведнасці з пачатковым этапам развіцця пісьмовых форм музычнага мастацтва на беларускіх землях) перыяд, Полацкi, доўжыўся з IX па XIII ст.,

2) другi – перыяд Вялiкага княства Лiтоўскага – з XIII да канца XVIII ст. У агульнай гiстарыяграфii Беларусi ён падзяляецца на два этапы: да Люблiнскай унii 1569 г. (iснаванне незалежнага беларуска-лiтоўскага гаспадарства) i з 1569 па 1795 г. (суiснаванне Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскiм у канфедэратыўнай дзяржаве Рэч Паспалiтая),

3) трэці перыяд, пазначаны поўным уваходжаннем і працяглым існаваннем беларускіх зямель у межах Расійскай імперыі, ахоплівае канец XVIII і ўсё XIX ст.

У працы, накіраванай на ўласна музычную праблематыку, прапануецца iншы, адпаведны музычным рэаліям стадыяльны падзел, крытэрыем для якога бярэцца змена музычна-стылявых эпох – ад Сярэдневякоўя (з Х ст.), Рэнесанса (ХVI ст.) і барока (ХVII – першая палова ХVIII ст.) да класiцызму (другая палова ХVIII ст.) і рамантызму (XIX ст.).

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.