Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Піянерская дружына імя Г.А. Гарбатоўскай



Піянерская дружына імя Г.А. Гарбатоўскай

ДУА “Гарадоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна”

 

Карта маршруту:

QR-код___ ________/

Нумар онлайн-рэгістрацыі___815______/

Назва маршруту________“Сцяжынкамі роднага краю”________/

Вобласць______Мінская___________________________/

Назва каманды___________“ Краязнаўцы”_____________/

Населены пункт_____аг. Гарадок________________/

Піянерская дружына, УА__піянерская дружына імя Г.А. Гарбатоўскай ДУА “Гарадоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна”___________/

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога-кіраўніка _ Шумель Таццяна Іванаўна_______/

 

Нумар аб’екта (супа-дае з № на карце) Назва і апісанне аб’екта( яго унікальнасць, цікавыя факты, гісторыка-культурная каштоўнасць) Фота аб’екта Адрас ці месцазнаходжанне
Мемарыяльны знак у гонар камсамольскай роты Наш першы прыпынак – мемарыяльны знак у гонар камсамольскай роты, які знаходзіцца пры ўездзе ў вёску з боку г. Маладзечна. 2 ліпеня 1919 г. камсамольская рота ў складзе мінскага каравульнага батальёна выехала на фронт. Каля вёсак Уша і Гарадок байцы роты прыкрывалі адыход батальёна, 4 дні вялі цяжкія баі з войскамі буржуазнай Польшчы. Да апошняга патрона біліся з ворагам, прыкрываючы таварышаў, камсамольцы Гатоўскі, Дварэцкі, Андрэйчык і інш. У 1983 г. на месцы бою камсамольскай роты усталяваны памятны знак – тры валуны з мемарыяльнай дошкай. Помнік знаходзіцца ў добрым стане. аг. Гарадок, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён
Вадзяны млын Наш другі прыпынак – вадзяны млын канца XIX – пачатку XX стст., пабудавана з цэглы на падмурку з бутавага каменя. Сканструяваў комплекс, які прыцягвае наведвальнікаў з-за сваіх уражлівых інжынерных і архітэктурных рашэнняў, Абрагам Бергер.  Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане, з бакавой шахтай для турбіны. Паўночны і бакавыя фасады маюць адкрыты цокальны паверх, Цэнтральная частка з уваходам выдзелена ступеністым шчытом. Паверхі падзеленыя цягай і аддзеленыя ад стыку зубчастым карнізам. Унутры плоскія бэлечныя перакрыцці на трох драўляных слупах. На першым паверсе былі размешчаны тры паставы з жорнамі для грубага і тонкага памолу збожжа, механізм для тонкага памолу пшаніцы, а таксама крупадзёркі, якія прыводзіліся ў рух вадзяной турбінай. Адсюль муку падавалі на гарышча для ачысткі, затым ссыпалі ў мяшкі і адгружалі ў склеп. На другім паверсе быў склад збожжа, адкуль праз кошыкі яго ссыпалі на жорны. Вонкавы выгляд вельмі прывабны, здаецца, вось толькі ўзяць і зрабіць музей. Выдатнае размяшчэнне на скрыжаванні дарог, якія вядуць з Маладзечна ў бок Аляхновічаў і Мінска, наяўнасць побач вялізнай сажалкі, на першы погляд, гарантуюць пастаянны прыток наведвальнікаў. Гэтак жа падумалі і прыватныя інвестары са сталіцы, якія ў 2008 годзе ўзяліся за пераабсталяванне млына ў кафэ і гасцініцу, але ці то з-за крызісу, ці то яшчэ па якіх прычынах, праект застаўся такім. Яны абяцалі ачысціць, уладкаваць па беразе пляжную зону, але пакуль нічога няма. І сажалка, якая цяпер знаходзіцца ў дрэнным стане, забалочваецца. На дадзены момант млын знаходзіцца ў закінутым стане. Млын – помнік прамысловай архітэктуры з элементамі неаготыкі. аг. Гарадок, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён
ДУА “Гарадоцкі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна” Трэці прыпынак – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гарадоцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна”. Школа, таксама як і вёска, мае багатую гісторыю. Звестак аб навучальных установах, якія існавалі ў мястэчку да другой паловы ХІХ ст., знайсці не ўдалося, таму хачу распавесці пра гісторыю развіцця навучальных устаноў з 1862 г. Адным са старэйшых вучылішч у Вілейскім павеце Віленскага ваяводства лічыцца Гарадоцкае, заснаванае ў тысяча васемсот шэсцьдзесят другім годзе. Першапачаткова ў Гарадку было адчынена аднакласнае вучылішча. Паводле інструкцыі клас разбіваўся на тры аддзяленні па ступені ведаў вучняў. Але хадзіць у школу ўсе не маглі, а некаторыя да пісьменнасці адносіліся даволі спакойна: няхай шляхта вучыцца, а мы, мужыкі, можам і без яе абысціся. Навучалі дзяцей пяці прадметам: закону Божаму, рускаму і славянскаму чытанню, пісьму, арыфметыцы і спевам. Навучанне вялося ў асноўным на рускай мове. У вучылішча прымаліся дзеці ўсіх саслоўяў, розных веравызнанняў. Пры заканчэнні навучання праводзіўся іспыт навучэнцаў, на які запрашалі бацькоў. Шмат разоў дачцэ беларускага пісьменніка В. І. Дуніна-Марцінкевіча – Каміле Вікенцьеўне – даводзілася праязджаць праз мястэчка Гарадок, якое знаходзілася на шляху з Люцынкі ў Вільню. У мястэчку бываў і сам пісьменнік В. І. Дунін-Марцінкевіч. Ёсць меркаванне, што апынулася ў Гарадку Каміла не па сваёй волі, а знаходзілася тут на пасяленні пад наглядам мясцовых уладаў за сваю рэвалюцыйную дзейнасць. Менавіта тут у 1863 годзе яна вырашыла адкрыць школу для дзяцей беднаты. Але, як было сказана ў данясенні, “адкрыццё вучылішча прыняла за прычыну, каб зручней зблізіцца з сялянамі” і займацца агітацыяй. З арыштам Камілы Марцінкевіч спыніла сваё існаванне і школа. З пачаткам Першай сусветнай вайны наступіў перапынак у навучальным працэсе ў сувязі з неспакойнай абстаноўкай. У 1919 годзе ў Гарадку стала існаваць школа “народная”: тры класы былі абавязковыя, а затым два класы – па жаданні. Існаваў прытулак для бежанцаў. Частым госцем тут быў Янка Купала. З 1921 года Гарадок уваходзіў у склад Заходняй Беларусі. У гэты час вядома аб існаванні ў мястэчку дзвюх яўрэйскіх школ, польскай школы і беларускай гімназіі. Яўрэйскія школы былі прадстаўлены хедэрам і школай “Тарбут”. У хедэры навучанне вялося на іўрыце, вучням прывівалася любоў да яўрэйскай культуры і будучай яўрэйскай дзяржавы Ізраіль. У 5-ы клас вучні ішлі ў агульнаасветную польскую школу. Дзеці з бедных яўрэйскіх сямей адразу вучыліся ў польскай школе, бо навучанне тут было бясплатным. Школа “Тарбут” стала своеасаблівым пераходам ад выключна рэлігійнай накіраванасці ў адукацыі да свецкай школы. Навучанне тут было шасцігадовым, таму, каб працягнуць навучанне ў гімназіі, трэба было 1 год вучыцца ў польскай школе. У пачатку лістапада 1920 года Кастусь Тышкевіч атрымаў дазвол на адкрыццё прыватнай беларускай гімназіі. Важна адзначыць, што такіх гімназій было толькі шэсць (Вільня, Навагрудак, Радашковічы, Нясвіж, Клецк, Гарадок). Першапачаткова існавалі толькі 4 асноўныя і 1 падрыхтоўчы класы. Многія хацелі вучыцца ў гімназіі, але вымушаны былі адмовіцца з-за цяжкага матэрыяльнага становішча бацькоў. Навучальныя праграмы былі падобныя на тыя, што выкарыстоўваліся ў Віленскай беларускай гімназіі. З-за матэрыяльных цяжкасцяў і аддаленасці ад шматлюдных мястэчак кіраўніцтва Гарадоцкай гімназіі рабіла спробу перанесці яе ў Валожын, аднак польскія ўлады не давалі на гэта дазволу. Не дала ўлада і магчымасці зрабіць першы выпуск – у 1924 годзе гімназію закрылі. З 1921 года дзейнічала “паўшэхная” сямігадовая польская школа. Навучанне вялося на польскай мове. Толькі Закон Божы выкладаўся на рускай мове. Дапускалася фізічнае ўздзеянне на вучняў. Была арганізацыя Чырвонага Крыжа, якая аказвала дапамогу ў вопратцы і харчаванні. Заняткі ў школе пачыналіся 1 верасня, а заканчваліся 24 чэрвеня. Канікулы былі з 22 снежня па 9 студзеня. Вясной адзін тыдзень канікул быў на Вялікдзень. У школу дзеці хадзілі нерэгулярна. Вясной і восенню, калі дома было шмат работы, бацькі пакідалі іх дапамагаць па гаспадарцы, і тады ў класах было па 15-20 вучняў. Навучанне ў школе вялося да верасня 1939 года, калі адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны школа працавала, але не рэгулярна: калі быў заезд карнікаў, яны жылі ў школе, выязджалі – школа працягвала працу. Пасля вызвалення Гарадка школа працягвала працаваць у розных будынках вёсак Кілтаўцы і Гарадок. Пасля вайны першы выпуск 10-га класа адбыўся ў 1952/53 навучальным годзе (13 чалавек). У 1969 г. школа святкавала наваселле ў новым трохпавярховым будынку, тады тут вучылася 390 чалавек. З 2001 г. школа рэарганізавана ў сярэднюю школу-сад, а з 2014 года – у базавую. аг. Гарадок, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён
Гарадзішча ранняга жалезнага веку і сярэднявечча Чацверты прыпынак – гарадзішча XI-XII стст. Самае сумнае, што праязджаючы па Гарадку можна і не пазнаць, што тут было гарадзішча.  Гэты помнік гісторыі знаходзіцца ў самым цэнтры вёскі, каля скрыжавання дарог. Але шчыльна пабудаваныя дома зачыняюць яго ад погляду прахожых. Замак быў спачатку драўляным, потым стаў каменным. Заснаваны ён быў яшчэ крывічамі. Вакол замка было шмат паганскіх капішчаў.  Наогул стоячы на старажытнай крэпасной сцяне, адчуваеш энергію, якая зыходзіць з зямлі. Паветра тут напоўнена містыкай і рамантызмам старадаўніх часоў. Раней гэта быў адзін са значных дахрысціянскіх цэнтраў гандлю, паганскай рэлігіі.  Комплекс захаваўся часткова. Засталіся валы, роў, падмуркі асобных пабудоў. Гарадзішча з’яўляецца феадальнай сядзібай старажытнарускай пары, які падвергнуўся значнай перабудове ў больш позні час. Мясцовыя жыхары называюць Гарадзішча “замкам”, а вуліца, якая праходзіць побач з гарадзішчам, і цяпер называецца Замкавай. Гарадзішча размешчана ў паўночнай частцы вёскі, у нізіннай, злёгку забалочанай мясцовасці на левым беразе ракі Бярэзіны Нёманскай. На думку М. А. Ткачова, з усходу стаяла вежа, якая абараняла ўезд на тэрыторыю замка. Для ўваходу ў замак праз роў быў перакінуты драўляны мост. Пры раскопках у 1966 і 1989 гг. была выяўлена кераміка XIV-XVII стагоддзяў. Шмат фрагментаў кафлі рознага малюнку і колеру, сярод якіх, вылучаецца паліваная плітка з раслінным арнаментам і выявай арла. Гарадоцкае гарадзішча некаторыя даследчыкі схільныя атаясамляць з летапісным Гарадцом, у якім у сярэдзіне XII ст. княжыў Валадар Глебавіч. Аднак гэта меркаванне пакуль што не атрымала дастаткова аргументаванага пацвярджэння. Гарадоцкае гарадзішча занесенае ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, як помнік ранняга жалезнага веку і сярэднявечча. аг. Гарадок, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён
Помнік загінуўшым землякам. Скульптура воіна з аўтаматам Пяты прыпынак – помнік загінуўшым землякам. Не абмінулі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і Гарадок. Ужо з першых дзён вайны нямецкія салдаты былі ў Гарадку. Тут быў створаны нямецкі гарнізон. Нейкі разоў партызаны рабілі на яго налёты. Нароўні з беларускімі партызанамі ваявалі з ворагам і яўрэі. У сакавіку 1942 г. было арганізавана гета, у якім знаходзілася каля 1500 чалавек. З гэтага часу яўрэям давялося насіць жоўтыя зоркі спераду і ззаду і быць рабамі немцаў і іх супрацоўнікаў. Тэрыторыя гета займала плошчу каля 500 м у даўжыню і 100 м у шырыню. На ёй найбольш шчыльна размяшчаліся яўрэйскія дамы і знаходзілася яшчэ адна сінагога. Усіх будынкаў было больш за дваццаць. Гета было агароджана калючым дрота. У ліпені 1942 г. усім яўрэям было загадана сабрацца ў парку паміж двумя сінагогамі. Туды пад’ехала каля 20 грузавых машын. Немцы пачалі аддзяляць ад асноўнай групы працаздольных, больш-менш яшчэ моцных яўрэяў, а старых і малых адводзілі ў другую групу. Каб не было панікі, тлумачылі, што іх павязуць у Краснае на працу. Але паехалі яны на смерць. У гэты дзень жывымі былі спаленымі 710 яўрэяў. У маі 1942 года ў Гарадку нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 170 двараў, загубілі 700 жыхароў. Трагічныя падзеі напаткалі Гарадок і ў ліпені 1944 г. 5 ліпеня 1944 г. Гарадок быў вызвалены Чырвонай Арміяй. Аднак пры вызваленні ён быў амаль поўнасцю спалены. У 1965 г. у цэнтры вёскі была ўсталяваная скульптура воіна з аўтаматам на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. аг. Гарадок, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён
Цэнтр культуры і побыту 2 снежня 1994 г. быў адкрыты гісторыка-літаратурны музей, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. У 2007 годзе з рэспубліканскай уласнасці быў перададзены ва ўласнасць Маладзечанскага раёна. Месца філіяла Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры абрана не выпадкова. Землі Гарадка і яго наваколлі звязаны з імёнамі народнага паэта беларускага народа Янкі Купалы, пісьменнікаў Зеліка Майсеевіча Аксельрода, Івана Васільевіча Козела, Рыгора Міхайлавіча Семашкевіча. З 2014 г. – музей перайменаваны ў Цэнтр культуры і побыту. У музеі тры залы: у першай зале матэрыялы з гісторыі Гарадка. У другой – этнаграфічныя матэрыялы. Жыхары Гарадка і навакольных вёсак перадалі вырабы з дрэва, саломкі, керамікі. Беларускія строі (нацыянальныя касцюмы), ганчарныя вырабы, пляценне, самаробныя прылады працы – усе гэтыя прадметы, размешчаныя ў выставачных залах, ярка ілюструюць побыт і заняткі жыхароў мястэчка. У трэцяй зале – творчая майстэрня па вырабе лялек-абярэгаў. аг. Гарадок, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён
Свята-Троіцкая царква Сёмы прыпынак – царква Святой Жываначальнай Тройцы. Звярнуць увагу на праваслаўную царкву неабходна абавязкова. Яна прыцягвае сваёй акуратнасцю і парадкам вакол. Агароджа вакол царквы складзена з каменю, некаторыя па 2 метры вышынёй. Каля царквы захаваліся вароты ад яе агароджы. Цікава спалучаюцца белая царква, цагляныя вароты і велізарныя камяні вакол. Падчас вайны 1812 г. Свята-Троіцкая царква, збудаваная ў 1766 г., ацалела. Але 21 мая 1865 г. пажар знішчыў мястэчка і царкву. Цяперашні цагляны храм пабудаваны ў 1874 г. на тым жа месцы, дзе быў і ранейшы. У 1911 г. за кошт вернікаў капітальна адрамантаваны і ўнутры упрыгожаны жывапісам. Будынак цагляны з бляшаным дахам. Набажэнствы тут праводзіліся да 1944 г. Храм узвышаўся над мястэчкам і, як галоўны будынак, быў бачны здалёк. Ні адзін снарад падчас Вялікай Айчыннай вайны не пашкодзіў царкву. Летам 1944 года фашысты пакінулі Гарадок, не зачапілі цэркваў, касцёла. Наша армія была ўжо на подступах да вёскі. І вось, каб паказаць, напэўна, сваюю баявую гатоўнасць, партызаны спалілі царкву ў цэнтры Гарадка, касцёл. Як сведчаць мясцовыя жыхары, адзін з партызанскіх камандзіраў аддаў загад тэрмінова патушыць пажар, але было ўжо позна, нічога не ўдалося зрабіць. Гарэлі не толькі культавы збудаванні, алё і сама вёска. На жаль, усе парафіяльныя метрычныя кнігі былі страчаны пры пажары. У 1962 годзе прыход быў зняты з дзяржаўнай рэгістрацыі і метрычныя кнігі не вяліся. Калі ў пачатку 1980-х г. зноў зарэгістравалі парафіяльную супольнасць Свята-Троіцкай царквы, у мястэчку пачалі праводзіцца аднаўленчыя работы на сродкі вернікаў, спонсараў, а таксама дзяржавы. Дзейнасць парафіяльнага савета блаславіў Мітрапаліт Мінскі, Гродзенскі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У кастрычніку 1992 г. тры магутныя трактары, выдзеленыя калгасам імя Калініна, два дні расчышчалі дарогу, каб прабіцца да дзвярэй храма. Але не менш смецця яшчэ заставалася ўнутры. Райвыканкам абяцаў вылучыць неабходныя будаўнічыя матэрыялы. 7 ліпеня 1995 г. адноўлены храм быў асветлены Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам Беларусі. З 20 мая 1999 г. настаяцелем царквы ў вёсцы Гарадок з’яўляецца іерэй Уладзімір Рэпін. Свята-Троіцкая царква – помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. аг. Гарадок, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён

 

https://yandex.by/maps/-/CKe2B82F

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.