|
|||
ПЕРАЛІК ТЭАРЭТЫЧНЫХ ПЫТАННЯЎ
ЗАЦВЯРДЖАЮ Заг. кафедры беларускай і замежнай філалогіі __________А. М. Пісарэнка “__”____________20___г. ПЕРАЛІК ТЭАРЭТЫЧНЫХ ПЫТАННЯЎ для правядзення заліку па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
1. Генезіс беларускай мовы, яе развіццё ў часе. Беларуская мова сярод іншых моў свету. 2. Рэформы правапісу беларускай мовы. Закон аб мовах. 3. Праблемы культуры маўлення ва ўмовах білінгвізму. Камунікатыўныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, сцісласць, лагічнасць, чысціня, багацце, дарэчнасць, вобразнасць і выразнасць) і іх роля ў прафесійна арыентаваным маўленні. 4. Асаблівасці беларускай фанетычнай сістэмы ва ўмовах білінгвізму. 5. Паняцце графікі і гісторыя яе станаўлення. Беларускі алфавіт, асаблівасці графічнай сістэмы беларускай мовы. 6. Асаблівасці вымаўлення галосных, зычных гукаў. 7. Асаблівасці вымаўлення гукавых спалучэнняў (галосных і зычных). 8. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. 9. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы ўжывання. 10. Лексікаграфія. Характарыстыка лексікаграфічных крыніц. 11. Прынцыпы беларускага правапісу. 12. Напісанні галосных і іх спалучэнняў у прафесійнай лексіцы паводле фанетычнага прынцыпу. 13. Напісанні зычных у прафесійнай лексіцы паводле фанетычнага прынцыпу. 14. Напісанне прафесійнай лексікі паводле марфалагічнага прынцыпу. Правапіс мяккага знака і апострафа. 15. Напісанне спецыяльнай лексікі і лексікі афіцыйна-справавога маўлення разам, асобна і праз злучок. 16. Ужыванне вялікай літары пры размежаванні ўласных і агульных назваў, пры афармленні простай мовы і цытат. 17. Лексіка-граматычная характарыстыка назоўніка. 18. Нарматыўнае ўжыванне склонавых формаў назоўнікаў-тэрмінаў І і ІІІ скланенняў. 19. Нарматыўнае ўжыванне склонавых формаў назоўнікаў-тэрмінаў ІІ скланення. 20. Нарматыўнае функцыянаванне рознаскланяльных назоўнікаў. Асаблівасці скланення назоўнікаў множнага ліку. Асаблівасці скланення прозвішчаў мужчынскага і жаночага роду. 21. Лексіка-граматычная характарыстыка прыметніка. 22. Спецыфіка ўтварэння і функцыянавання ступеняў параўнання прыметніка і прыслоўя. 23. Асаблівасці скланення і выкарыстання займеннікаў як слоў з “замяняльнай”, “указальнай” функцыяй. 24. Лексіка-граматычная характарыстыка лічэбніка. 25. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў лічэбнікаў. 26. Нарматыўнае ўжыванне граматычных катэгорый і формаў дзеяслова прафесійнага маўлення. 27. Асаблівасці ўтварэння і функцыянавання дзеепрыметнікаў. 28. Спецыфіка ўтварэня і ўжывання дзеепрыслоўяў. 29. Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў (параўнальна з рускай мовай). 30. Асноўныя маўленчыя прыметы навуковага стылю, яго жанры і функцыі. 31. Асноўныя маўленчыя рысы афіцыйна-справавога стылю, характарыстыка падстыляў і жанраў.
Выкладчык ___________В. В. Шунейка
Разгледжана на пасяджэнні кафедры беларускай і замежнай філалогіі пратакол № 3 ад “ ” 2019 г.
|
|||
|