|
|||
Пытанні да экзаменаПытанні да экзамена Экзамены (залікі) падводзяць вынік працы студэнта над найбольш важнымі тэарэтычнымі і практычнымі курсамі за семестр або навучальны год. Залогам паспяховай здачы экзаменаў з’яўляецца рэгулярная, добрасумленная праца на працягу ўсяго семестра або навучальнага года. Аднак пры гэтым экзамен патрабуе дадатковай падрыхтоўкі. Метады і прынцыпы падрыхтоўкі да экзаменаў: - спачатку неабходна прааналізаваць вучэбную праграму па прадмету; - выбраць крыніцы для падрыхтоўкі па экзаменацыйных пытаннях (канспекты лекцый і практычных заняткаў, падручнік, запісы з навуковай літаратуры і перыядычных выданняў); - дэтальны паўтор і сістэматызацыя вывучанага матэрыяла па прадмету, пры гэтым неабходна вызначыць для сябе найбольш важныя паняцці, палажэнні, фармулёўкі; - нават пры самай добрасумленнай працы застаюцца незразумелыя пытанні. Яны выпісваюцца на асобны ліст і высвятляюцца пад час кансультацыі. 1. Гісторыя як навука. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. 2. Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі. 3. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. 4. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў. 5. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў. 6. Фарміраванне феадальных адносін і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у IX – XIII стст. 7. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь. 8. Полацкае і Тураўскае княствы ў IX – XI ст., іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. 9. Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец XII – пачатак XIII ст.). 10. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. 11. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ. 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XIV - XVI ст. 13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія. 14. Месца беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскай геапалітычнай прасторы XV – першай паловы XVI ст. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. 15. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага (ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі). 16. Асаблівасці развіцця культуры беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV – XVI ст. 17. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у XIV – XVI ст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная унія. 18. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў у Сярэднія вякі. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці). 19. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. 20. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове XVI – XVIII ст. 21. Беларускія землі ў геапалітычнай прасторы Еўропы Новага часу. Войны XVI – XVIII стст. і іх наступствы. 22. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. 23. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння і Асветніцтва. 24. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. 25. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове XIX ст. 26. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і адмена прыгоннага права. 27. Буржуазныя рэформы 60–80–х гг. XIX ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі. 28. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі. 29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове XIX ст. Шляхецкія паўстанні і іх наступствы для беларускіх губерняў. 30. Беларусь у вайне 1812 года. 31. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. 32. Культура Беларусі ў другой палове XIX ст. 33. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст. 34. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі. 35. Грамадска-палітычны рух у другой палове XIX – пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі: ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух. 36. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму. 37. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. 38. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст. 39. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і яе роля ў гістарычным лёсе беларускага народа. 40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне БНР. 41. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Роля і месца БССР у стварэнні СССР. 42. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення НЭПа ў БССР. 43. Духоўнае і культурнае жыццё ў БССР у 1920-я гады. 44. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства: індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР. 45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітыка рэпрэсій 30-х гг. XX ст. у Беларусі. 46. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі БССР у 30-я гг. XX ст. 47. Заходнебеларускія землі ў складзе Польскай дзяржавы (1920 – 1939 гг.). 48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. 49. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм (другая палова 40-х - першая палова 80-х гг. XX ст.). 50. Грамадска-палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40-х – сярэдзіна 50-х гг. XX ст.). 51. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у сярэдзіне 50-х – сярэдзіне 80-х гг. XX ст. 52. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у сярэдзіне 50-х – сярэдзіне 80-х гг. XX ст. 53. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі БССР у 60-я – 80-я гг. XX ст. 54. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985 – 1991 гг.). 55. Абвяшчэнне і заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь. 56. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. 57. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. 58. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы XX – XXI ст.
|
|||
|